Еўропа (спадарожнік Юпітэра): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: bs:Evropa (mjesec)
SilvonenBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: gl:Europa (lúa)
Радок 55: Радок 55:
[[frp:Eropa (satèlite)]]
[[frp:Eropa (satèlite)]]
[[ga:Europa (gealach)]]
[[ga:Europa (gealach)]]
[[gl:Europa (satélite)]]
[[gl:Europa (lúa)]]
[[he:אירופה (ירח)]]
[[he:אירופה (ירח)]]
[[hr:Europa (mjesec)]]
[[hr:Europa (mjesec)]]

Версія ад 10:47, 6 ліпеня 2009

Краявід на Еўропе з кнігі К. Фламмарыёна " Астраномія для дам " (1903)

Шаблон:Вызн — спадарожнік Юпітэра, які быў ўпершыню ўбачаны Галілеа Галілеем у 1610 годзе.

Сваю назву спадарожнік Юпітэра атрымаў ў гонар персанажа старажытнагрэцкай міфалогіі – каханкі Зеўса (Юпітэра). Гэтая назва была прапанаваная З. Марывусам у 1614 г., аднак на працягу доўгага часу ён практычна не выкарыстоўвалася. Г. Галілей назваў чатыры ўбачаных ім спадарожніка Юпітэра "планетамі Медычы" і даў ім парадкавыя нумары; Еўропу ён пазначыў як "другі спадарожнік Юпітэра". Толькі з сярэдзіны 20 ст. назва "Еўропа" стала агульнаўжывальнай.

Еўропа знаходзіцца ў ліку найбуйнейшых спадарожнікаў планетаў Сонечнай сістэмы; па памерах яна блізкая да Месяца.

Еўропа заўсёды павёрнутая да Юпітэра адным бокам. Яна поўнасцю пакрытая пластом вады таўшчынёй каля 100 км. Аб'ём гэтага "акіяна" перавышае аб'ём сусветнага акіяна Зямлі. Існаванне акіяна пацвярджаецца пераменным характарам магнітнага поля Еўропы. Мяркуецца, што акіян пад лёдам Еўропы блізкі па сваіх параметрах да ўчасткаў акіянаў Зямлі зблізку глыбокаводных геотэрмальных крыніц, а таксама да падлёднага возера Ўсход у Антарктыдзе. У такіх вадаёмах можа існаваць жыццё. У той жа час, некаторыя навукоўцы мяркуюць, што акіян Еўропы можа ўяўляць сабою атрутную субстанцыю, не занадта прыдатную для жыццядзейнасці арганізмаў.

Пад акіянам залягаюць горныя пароды, а ў цэнтры, верагодна, находзіцца невялікае металічнае ядро.

Паверхня Еўропы вельмі роўная, толькі нешматлікія ўзвышшы, якія нагадваюць узгоркі, маюць вышыню некалькі сот метраў.

Кратэраў не шмат, маецца толькі тры кратэра дыяметрам больш 5 км, што таксама гаворыць аб адноснай маладосці паверхні.

Тэмпература паверхні Еўропы па зямных мерках вельмі нізкая - 150-190°С ніжэй нуля. На паверхні спадарожніка павінна быць высокая радыяцыя, бо арбіта Еўропы праходзіць праз магутны радыяцыйны пояс Юпітэра.


Уся паверхня Еўропы спярэшчаная мноствам ліній. Гэта разломы і расколіны ледзянога панцыра. Некаторыя лініі амаль поўнасцю атачаюць планету. Мяркуюць, што паверхня Еўропы перажывае сталыя змены, у прыватнасці, ствараюцца новыя разломы. Бакі расколін могуць рухацца адносна адзін аднаго.

Касмічны апарат "Галілео" выявіў на Еўропе іёнасферу, што паказвае на існаванне атмасферы ў спадарожніка. Пасля з дапамогай арбітальнага тэлескопа "Хабл" у Еўропы сапраўды былі заўважаныя сляды вельмі слабой атмасферы, ціск якой не перавышае 1 мікрапаскаль. Атмасфера складаецца з кіслароду, які ўтварыўся ў выніку раскладання лёду на вадарод і кісларод пад дзеяннем сонечнай радыяцыі (лёгкі вадарод пры выпароўваецца ў космас).

Здымак атрыманы зондам Галілео 19 снежня 1997 г., падчас пралёта над Еўропай. На ім бачна разламанная і замарожаная паверхня Еўропы. Гэты самы падрабязны здымак спадарожніка. Здымак ахоплівае 9.4 x 15.8 км. Здымак быў зроблены з адлегласці 3296 км ад паверхні Еўропы.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA