Сільмарыліян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 49: Радок 49:
{{main|Валаквента}}
{{main|Валаквента}}
«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мэлькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць [[Саўрон]]ам ды [[балраг]]амі — на свой бок.
«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мэлькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць [[Саўрон]]ам ды [[балраг]]амі — на свой бок.

=== Квента Сільмарыліян ===
{{main|Квента Сільмарыліян}}
«Квента Сыльмарыліён» («Гісторыя [[Сільмарыль|сільмарыляў]]»), якая складае большую частку кнігі — шэраг звязаных гісторый пра падзеі Першай эпохі, якія складаюць трагічную сагу пра тры брыллянты, вядомыя як сільмарылі.

Валар спрабавалі сфармаваць свет для [[Эльф (Міжзем’е)|эльфаў]] і [[Чалавек (Міжзем’е)|людзей]], аднак Мелькор пастаянна знішчаў іх здзяйсьненні. Пасля таго, як ён знішчыў дзве лампы, што асвятлялі свет, Валар перасяліліся ў [[Аман (Міжзем’е)|Аман]], мацярык на захад ад Міжзем’я, дзе заснавалі край [[Валінор]], асветлены [[Дрэвы Валінора|Двума дрэвамі]], пакінуўшы Міжзем’е цемры і Мелькору. Калі засвяцілі зоркі і абудзіліся эльфы, валар пайшлі ваяваць з Мелькорам, каб уратаваць эльфаў, захапілі Мелькора і запрасілі эльфаў жыць у Амане. Мноства эльфаў перасяліліся, іншыя адмовіліся, яшчэ некаторыя спыніліся па дарозе. Сярод апошніх былі эльфы, пазней вядомыя як [[сіндар]], на чале з эльфійскім каралём Тынгалем і маяр Меліянам. Трыма плямёнамі, якія пагадзіліся на перасяленне ў Аман, былі [[ваньяр]], [[нольдар]] і большасць [[тэлеры]].

У Амане [[Феанор]], сын [[Фінвэ]], кароль нольдар, стварыў сільмарылі, брыллянты, што свяціліся святлом Двух дрэў. Мелькор, які быш вызвалены, прыкінуўшыся раскаяным, знішчыў Два дрэвы з дапамогай [[Унгаліянт]]а, забіў Фінвэ, скраў сільмарылі і збег у Міжзем’е, дзе заатакаваў эльфійскае каралеўства [[Дорыят]]. Аднак у першай з пяці бітваў Белерыянду ён быў разбіты і забарыкадаваўся ў паўночнай крэпасці [[Ангбанд]].

Феанор з сынамі склалі клятву помсты супраць Мелькора — і супраць любога, хто адбярэ ад іх сільмарылі, нават калі гэта будуць валар. Феанор схіліў большасць нольдар да пагоні за Мелькорам, якога Феанор назваў [[Маргот]]ам. Сыны Феанора захапілі караблі тэлераў, забіўшы мноства эльфаў, пакінуўшы іншых нольдар здзяйсняць падарожжа пешкі. Дасягнуўшы Міжзем’я, нольдар пад даводствам Феанора напалі на Мелькора і знішчылі яго фартэцыю, аднак Феанор быў забіты [[балраг]]амі. Пасля перыяду спакою Мелькор напаў на нольдар, аднак ізноў быў разбіты і трапіў у аблогу. Прыкладна праз 400 гадоў ён прарваў аблогу і адкінуў нольдар.

Пасля зьнішчэння Дрэў і выкрадання сільмарыляў валар стварылі Месяц і Сонца. У гэты ж час абудзіліся людзі, некаторыя з якіх пазней прыбылі ў Белерыянд і сталі саюзнікамі эльфаў. [[Берэн]], чалавек, які выдыў у апошняй бітве, трапіў у Дорыят, дзе закахаўся ў эльфійку [[Люціень]], каралеўскую дачку. Кароль намагаўся перашкодзіць іх шлюбу і задаў Берэну невыканальнае, на яго думку, заданне: прынесці адзін з сільмарыляў. Аднак Берэн з Люціень выправіліся па сільмарылі разам. [[Саўрон]], магутны служка Мелькора, перахапіў і зняволіў іх па дарозе; аднак яны збеглі, пракраліся ў Мелькораву фартэцыю і выкралі сільмарыль з яго кароны. Пасля гэтага аб’яднанага падарожжа утварылася першая повязь чалавека з эльфам, аднак Берэн неўзабаве быў смяротна паранены, і Люціень таксама памерла ад скрухі.

Нольдар, убачыўшы, што звычайны смяротны і эльфійка здолелі прабрацца ў Ангбанд, пераканаліся, што Мелькора можна перамагчы. Вялікае войска эльфаў, [[Гном (Міжзем’е)|гномаў]] і людзей атакавала зноў, аднак Мелькор таемна ачарніў сэрцы мноства людзей, і эльфы атрымалі скарушальную паразу, у тым ліку і з-за здрады асобных людзей. Аднак мноства людзей усё ж засталіся адданымі эльфаў і пазней былі ўганараваныя імі.

Найбольш пашаны дасталося братам [[Гурын]]у і [[Гуор]]у. Мелькор схапіў Хурына і наклаў на яго праклён, паводле якога той убачыць згасанне свайго роду. Сын Гурына, [[Турын Турамбар]], быў пасланы ў Дорыят, пакінуўшы маць і ненароджаную сястру ў бацькавым каралеўстве (разгромленым ворагам). Турын здзейсніў шмат ганаровых учынкаў, найвялікшым з якіх стала перамога над [[Цмок (Міжзем’е)|цмокам]] [[Глаўрунг]]ам. Нягледзячы на свой гераізм, Турын быў пад Мелькоравым праклёнам, і ён неспадзявана забіў свайго сябра Белега, ажаніўся і запладніў сваю сястру [[Ніэнор]], якую ніколі не бачыў. Перш чым іх сын паспеў нарадзіцца, з Ніэнор спалі цмокавы чары, якія пазбавілі яе памяці, і, усведаміўшы, чыё дзіцё яна носіць у чэраве, яна забіла сябе. Даведаўшыся праўду, Турын кінуўся на свой меч.

Лёс Гўоравага сына [[Туор]]а быў звязаны з лёсам нольдарынскага каралеўства Гандалін. Ён ажаніўся з эльфійкай [[Ідрыль]], дачкой [[Турган]]а, уладара Гандаліна (другая повязь эльфа з чалавекам). Калі Гандалін паў, здраджаны [[Меглін]]ам, Тўор уратаваў ад знішчэння мноства ягоных насельнікаў. У выніку ўсе эльфійскія каралеўствы ў Белерыяндзе былі знішчаныя, і ўцекачы схаваліся ў створанай Туорам завані ля мора. Сын Тўора і Ідрыль, [[паўэльф]] [[Эарэндыль]], быў заручаны з [[Эльвінг]], якая сама была паўэльфійкай, дачкой Бэрэна і Люціень. Эльвінг прынесла Эарэндылю сільмарыль сваіх бацькоў, і з дапамогай яго святла Эарэндыль перасёк мора да Амана і запытаў дапамогі ў валар. Валары адгукнуліся, напалі і захапілі Мелькора, цалкам знішчылі яго каралеўства [[Ангбанд]] і затапілі большасьць [[Белерыянд]]а. Выгнаннем Мелькора з Арды сканчаецца Першая эпоха Міжзем’я.

Эарэндыль і Эльвінг мелі двох дзяцей: [[Эльранд]]а і Эльраса. Як нашчадкі бессмяротнай эльфійкі і смяротнага чалавека, яны атрымалі магчымасць абраць, да якой расы будуць належаць: Эльранд абраў эльфаў, а яго брат людзей. Эльрас стаў першым каралём [[Нуменар]]а і ў якасці ўзнагароды за выбар чалавецтва атрымаў магчымасць дажыць да 500 гадоў.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 21:39, 25 ліпеня 2018

Сільмарыліян
The Silmarillion
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Дж. Р. Р. Толкін
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1977
Наступны Няскончаныя паданні[d]
Персанажы Саўран, Мелькар[d], Эру Ілуватар, Tuor[d] і Voronwë[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сільмары́ліян» (англ.: The Silmarillion, прамаўляецца sɪlməˈrɪlɨən) — зборнік Толкінавых мітатворчых[en] прац, адрэдагаваных і выдадзеных у 1977, пасля яго смерці, сынам Крыстаферам. «Сільмарыліян» у сукупнасці з іншымі творамі Дж. Р. Р. Толкіна ствараюць пашыраную, хоць і няпоўную, гісторыю сусвету Эа, у якім знаходзяцца Валінор, Белерыянд, Нуменар і Міжзем’е.

Толкін адаслаў першыя накіды «Сільмарыліяна» ў выдавецтва яшчэ пасля поспеху «Хобіта», аднак выдавец, цалкам не дачытаўшы твор, адрынуў яго. У выніку пісьменнік узяўся за працу над «Доўгачаканай вечарынай» — першым раздзелам таго, што ён называў тады «новай гісторыяй пра хобітаў» і таго, што ў выніку ператварылася ва «Уладара Пярсцёнкаў»[1].

«Сільмарыліян» складаецца з пяці раздзелаў. Першы, «Айнуліндалэ», распавядае гісторыю стварэння Эа. Другая частка, «Валаквента», апісвае Валар і Маяр, звышнатуральныя стварэнні ў Эа. Наступная цэнтральная частка, «Квента Сільмарыліян», змяшчае гісторыю падзей да пачатку і цягам Першай эпохі, у тым ліку войны за сільмарылі, ад якіх і паходзіць назва кнігі. У чацвертай частцы, «Акалабет», апісана гісторыя падзення Нуменара і яго насельнікаў у Другой эпосе. Заключная частка, «Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху» — кароткая характарыстыка абставін, якія прывялі да апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў» падзей.

Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць спыніла давядзенне ў адно ўсіх легенд, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькоўскіх накідаў. У асобных выпадках яму давялося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце[2].

Апісанне

«Сільмарыліян», падобна да іншых твораў Толкіна пра Міжзем’е, павінен быў заняць месца ў гісторыі Зямлі[3]. Таму ў адпаведнасці з гэтай ідэяй «Сільмарыліян» нібыта быў перакладзены з Більбавага трохтомніка «перакладаў з эльфійскай», якія ён напісаў падчас перабывання ў Рывендэле[4].

Найбольш значныя раздзелы кнігі:

На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на тэнгвары. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі Маргот пасяліўся ў Міжзем’і і эльфы пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменара і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».

Сюжэт

Шаблон:Сільмарыліян

Айнуліндалэ

Першы раздзел «Сільмарыліяна», «Айнуліндалэ» («Музыка Айнур»), выкладзены ў форме аповесці пра стварэнне сусвету. Эру («Адзіны»), інакш Ілуватар («Бацька ўсяго»), спачатку стварыў айнур, групу вечных духаў, ці дэміургаў, празваных «патомствам яго думкі». Ілуватар злучыў айнур і паказаў ім мелодыю, з якой прапанаваў скласці цудоўную музыку. Мелькор — якога Ілуватар надзяліў «найвялікшай моцай і ведамі» з усіх айнур — вылучыўся з гармоніі музыкі, каб стварыць уласны спеў. Некаторыя з айнур далучыліся да яго, а іншыя засталіся з Ілуватарам, што выклікала дысананс у музыцы. Так адбывалася тройчы, і кожны раз Эру Ілуватар паспяхова пераўзыходзіў свайго непаслухмянага падначаленага новай тэмай. Пасля гэтага Ілуватар спыніў музыку і прдаставіў айнур сваё бачанне Арды і яе жыхароў. Праз пэўны час гэты відзеж знік, і Ілуватар прапанаваў айнур увайсці ў Арду і кіраваць у новым свеце.

Мноства айнур спусціліся, набылі фізічную форму і сталі прывязаныя да гэтага свету. Вышэйшыя айнур сталі звацца валар, а ніжэйшыя — маяр. Валар пачалі рыхтаваць свет для будучых насельнікаў (эльфаў і людзей), а Мелькор, які сам хацеў валодаць Ардай, пастаянна знішчаў іх працу; так працягвалася тысячагоддзямі, пакуль гэтыя хвалі стварэння/разбурэння не сфармавалі канчатковы выгляд свету.

Валаквента

«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мэлькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць Саўронам ды балрагамі — на свой бок.

Квента Сільмарыліян

«Квента Сыльмарыліён» («Гісторыя сільмарыляў»), якая складае большую частку кнігі — шэраг звязаных гісторый пра падзеі Першай эпохі, якія складаюць трагічную сагу пра тры брыллянты, вядомыя як сільмарылі.

Валар спрабавалі сфармаваць свет для эльфаў і людзей, аднак Мелькор пастаянна знішчаў іх здзяйсьненні. Пасля таго, як ён знішчыў дзве лампы, што асвятлялі свет, Валар перасяліліся ў Аман, мацярык на захад ад Міжзем’я, дзе заснавалі край Валінор, асветлены Двума дрэвамі, пакінуўшы Міжзем’е цемры і Мелькору. Калі засвяцілі зоркі і абудзіліся эльфы, валар пайшлі ваяваць з Мелькорам, каб уратаваць эльфаў, захапілі Мелькора і запрасілі эльфаў жыць у Амане. Мноства эльфаў перасяліліся, іншыя адмовіліся, яшчэ некаторыя спыніліся па дарозе. Сярод апошніх былі эльфы, пазней вядомыя як сіндар, на чале з эльфійскім каралём Тынгалем і маяр Меліянам. Трыма плямёнамі, якія пагадзіліся на перасяленне ў Аман, былі ваньяр, нольдар і большасць тэлеры.

У Амане Феанор, сын Фінвэ, кароль нольдар, стварыў сільмарылі, брыллянты, што свяціліся святлом Двух дрэў. Мелькор, які быш вызвалены, прыкінуўшыся раскаяным, знішчыў Два дрэвы з дапамогай Унгаліянта, забіў Фінвэ, скраў сільмарылі і збег у Міжзем’е, дзе заатакаваў эльфійскае каралеўства Дорыят. Аднак у першай з пяці бітваў Белерыянду ён быў разбіты і забарыкадаваўся ў паўночнай крэпасці Ангбанд.

Феанор з сынамі склалі клятву помсты супраць Мелькора — і супраць любога, хто адбярэ ад іх сільмарылі, нават калі гэта будуць валар. Феанор схіліў большасць нольдар да пагоні за Мелькорам, якога Феанор назваў Марготам. Сыны Феанора захапілі караблі тэлераў, забіўшы мноства эльфаў, пакінуўшы іншых нольдар здзяйсняць падарожжа пешкі. Дасягнуўшы Міжзем’я, нольдар пад даводствам Феанора напалі на Мелькора і знішчылі яго фартэцыю, аднак Феанор быў забіты балрагамі. Пасля перыяду спакою Мелькор напаў на нольдар, аднак ізноў быў разбіты і трапіў у аблогу. Прыкладна праз 400 гадоў ён прарваў аблогу і адкінуў нольдар.

Пасля зьнішчэння Дрэў і выкрадання сільмарыляў валар стварылі Месяц і Сонца. У гэты ж час абудзіліся людзі, некаторыя з якіх пазней прыбылі ў Белерыянд і сталі саюзнікамі эльфаў. Берэн, чалавек, які выдыў у апошняй бітве, трапіў у Дорыят, дзе закахаўся ў эльфійку Люціень, каралеўскую дачку. Кароль намагаўся перашкодзіць іх шлюбу і задаў Берэну невыканальнае, на яго думку, заданне: прынесці адзін з сільмарыляў. Аднак Берэн з Люціень выправіліся па сільмарылі разам. Саўрон, магутны служка Мелькора, перахапіў і зняволіў іх па дарозе; аднак яны збеглі, пракраліся ў Мелькораву фартэцыю і выкралі сільмарыль з яго кароны. Пасля гэтага аб’яднанага падарожжа утварылася першая повязь чалавека з эльфам, аднак Берэн неўзабаве быў смяротна паранены, і Люціень таксама памерла ад скрухі.

Нольдар, убачыўшы, што звычайны смяротны і эльфійка здолелі прабрацца ў Ангбанд, пераканаліся, што Мелькора можна перамагчы. Вялікае войска эльфаў, гномаў і людзей атакавала зноў, аднак Мелькор таемна ачарніў сэрцы мноства людзей, і эльфы атрымалі скарушальную паразу, у тым ліку і з-за здрады асобных людзей. Аднак мноства людзей усё ж засталіся адданымі эльфаў і пазней былі ўганараваныя імі.

Найбольш пашаны дасталося братам Гурыну і Гуору. Мелькор схапіў Хурына і наклаў на яго праклён, паводле якога той убачыць згасанне свайго роду. Сын Гурына, Турын Турамбар, быў пасланы ў Дорыят, пакінуўшы маць і ненароджаную сястру ў бацькавым каралеўстве (разгромленым ворагам). Турын здзейсніў шмат ганаровых учынкаў, найвялікшым з якіх стала перамога над цмокам Глаўрунгам. Нягледзячы на свой гераізм, Турын быў пад Мелькоравым праклёнам, і ён неспадзявана забіў свайго сябра Белега, ажаніўся і запладніў сваю сястру Ніэнор, якую ніколі не бачыў. Перш чым іх сын паспеў нарадзіцца, з Ніэнор спалі цмокавы чары, якія пазбавілі яе памяці, і, усведаміўшы, чыё дзіцё яна носіць у чэраве, яна забіла сябе. Даведаўшыся праўду, Турын кінуўся на свой меч.

Лёс Гўоравага сына Туора быў звязаны з лёсам нольдарынскага каралеўства Гандалін. Ён ажаніўся з эльфійкай Ідрыль, дачкой Тургана, уладара Гандаліна (другая повязь эльфа з чалавекам). Калі Гандалін паў, здраджаны Меглінам, Тўор уратаваў ад знішчэння мноства ягоных насельнікаў. У выніку ўсе эльфійскія каралеўствы ў Белерыяндзе былі знішчаныя, і ўцекачы схаваліся ў створанай Туорам завані ля мора. Сын Тўора і Ідрыль, паўэльф Эарэндыль, быў заручаны з Эльвінг, якая сама была паўэльфійкай, дачкой Бэрэна і Люціень. Эльвінг прынесла Эарэндылю сільмарыль сваіх бацькоў, і з дапамогай яго святла Эарэндыль перасёк мора да Амана і запытаў дапамогі ў валар. Валары адгукнуліся, напалі і захапілі Мелькора, цалкам знішчылі яго каралеўства Ангбанд і затапілі большасьць Белерыянда. Выгнаннем Мелькора з Арды сканчаецца Першая эпоха Міжзем’я.

Эарэндыль і Эльвінг мелі двох дзяцей: Эльранда і Эльраса. Як нашчадкі бессмяротнай эльфійкі і смяротнага чалавека, яны атрымалі магчымасць абраць, да якой расы будуць належаць: Эльранд абраў эльфаў, а яго брат людзей. Эльрас стаў першым каралём Нуменара і ў якасці ўзнагароды за выбар чалавецтва атрымаў магчымасць дажыць да 500 гадоў.

Зноскі

  1. J.R.R. Tolkien. The Lays of Beleriand / Christopher Tolkien. — Ballantine. — С. 433–4. — ISBN 0-345-38818-6.
  2. Raphaëlle Rérolle.. My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out (англ.). Le Monde. Праверана 28 снежня 2013.
  3. The Letters of J. R. R. Tolkien / Carpenter, Humphrey. — Boston: Houghton Mifflin, 1981. — ISBN 0-395-31555-7.
  4. Tolkien, J. R. R. Foreword // The Book of Lost Tales 1 / Christopher Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1984. — ISBN 0-395-35439-0.