Сільвестр Балтрамайціс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|Подпіс =
|Подпіс =
|Дата нараджэння = 21.10.1841
|Дата нараджэння = 21.10.1841
|Месца нараджэння = в. [[Вёска Манкішкяй|Манкішкяй]], [[Радзівілішкаўскі раён]]
|Месца нараджэння =
|Дата смерці = 1918 (?)
|Дата смерці = 1918 (?)
|Месца смерці =
|Месца смерці =

Версія ад 19:31, 31 ліпеня 2018

Сільвестр Балтрамайціс
літ.: Silvestras Baltramaitis
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1841(1841-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1918 (?)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці бібліёграф, этнограф
Навуковая сфера Бібліяграфія
Месца працы Пецярбургская публічная бібліятэка

Сільвестр Балтрама́йціс (21 кастрычніка 1841, Манкішкяй  (літ.), Радзівілішкаўскі раён — 1918 (?)) — літоўскі і беларускі бібліёграф[1].

У 1869—1918 працаваў у Пецярбургскай публічнай бібліятэцы, дзе рыхтаваў бібліяграфічныя выданні. Асноўная праца Балтрамайціса — «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Літвы. З дадаткам спісу літоўскіх і старажытнарускіх кніг з 1533 па 1903» (2-е выд., Спб., 1904)[1]. Першае выданне (1891) ахоплівала перыяд з 1553 да 1891, другое з 1553 да 1903[2].

Лічыў цэнтральныя і заходнія землі Беларусі гістарычнай Літвой. Таму ў «Зборнік…» улучаныя гістарычна-этнаграфічныя нарысы пра беларускія гарады і ласелішчы, у тым ліку пра Мінск, літаратура пра народныя промыслы, беларускія старажытнасці, старадрукі і іншае.

Амаль палова зборніка — спіс кніг па беларусазнаўству (Я. Чачота, П. В. Баброўскі, А. Г. Кіркора, Я. П. Тышкевіча, К. П. Тышкевіча, У. Сыракомлі, Я. Ф. Карскага, М. В. Каяловіча, П. М. Шпілеўскага, М. К. Любаўскага, А. П. Сапунова, М. В. Без-Карніловіча, П. М. Жуковіча, П. В. Шэйна, А. М. Семянтоўскага-Курыла, М. Янчука і іншых)[1][2].

Зноскі

  1. а б в Балтрамайтис Сильвестр // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
  2. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Літаратура