Лінія Сталіна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
арфаграфія |
→Фільмы: вікіфікацыя |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[24 верасня]] [[2008]] года ў беларуска-нямецкай Гістарычнай майстэрні ў [[Мінск]]у адбылася прэзентацыя 30-хвіліннага дакументальна-публіцыстычнага фільму «[[Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?]]». |
[[24 верасня]] [[2008]] года ў беларуска-нямецкай Гістарычнай майстэрні ў [[Мінск]]у адбылася прэзентацыя 30-хвіліннага дакументальна-публіцыстычнага фільму «[[Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?]]». |
||
У фільме прадстаўлены альтэрнатыўны дзяржаўнаму погляд на гісторыю і функцыі ўмацраёну. Аўтарам ідэі і рэжысёрам выступіў [[Уладзімір Самойлаў]], аператарам — [[Галіна Самойлава]]. |
У фільме прадстаўлены альтэрнатыўны дзяржаўнаму погляд на гісторыю і функцыі ўмацраёну. Аўтарам ідэі і рэжысёрам выступіў [[Уладзімір Самойлаў (журналіст)]], аператарам — [[Галіна Самойлава]]. |
||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
Версія ад 18:24, 15 жніўня 2018
Лінія Сталіна — у 1930-х гадах сістэма вузлавых абарончых збудаванняў на «старой» (гэта значыць да 1939 года) мяжы СССР, якая складалася з умацаваных раёнаў ад Карэльскага перашыйка да берагоў Чорнага мора.
У Савецкім Саюзе гэтая сістэма ўмацаваных раёнаў афіцыйна ніколі не называлася «Лініяй Сталіна». Абарончыя збудаванні пад назвай «Лінія Сталіна» не згадваюцца ў даследаваннях гісторыкаў Другой сусветнай вайны. Толькі міністр прапаганды фашысцкай Германіі Ёзэф Гебельс называў лініяй Сталіна сістэму ўмацаваных раёнаў, якая будавалася ўздоўж заходняй дзяржаўнай мяжы СССР у 1928—1939 гадах.
Гісторыя
Будаўніцтва першых трынаццаці ўмацраёнаў (УР) пачалося ў 1928 годзе: Карэльскі, Кінгісепскі, Пскоўскі, Полацкі, Мінскі, Мазырскі, Каросценьскі, Кіеўскі, Наваград-Валынскі, Лятычаўскі, Магілёў-Падольскі, Рыбніцкі, Цераспальскі ўмацраёны.
Гэтыя ўмацраёны былі працягласцю ад 50 да 150 км па фронце, уключалі перадавыя пазіцыі і перашкоды да 12 км у тыл і асноўныя пазіцыі глыбінёй каля 4 км. Па магчымасці, флангі УРаў закрываліся прыроднымі перашкодамі, і кожны УР павінен быў закрываць важны маршрут.
У 1938 пачалося будаўніцтва яшчэ васьмі новых УРаў, паміж ужо існуючымі: Астроўскі, Себежскі, Слуцкі, Шапятоўскі, Ізяслаўскі, Стара-Константынаўскі, Вострапольскі, Камянец-Падольскі ўмацраёны.
Па нямецкіх дадзеных (складзеным пасля захопу «Лініі Сталіна» у 1941 годзе), усяго на гэтай лініі (не лічачы Карэльскага УР) было 142 казематаў і пазіцый для палявой артылерыі (калібра 76 мм), 248 казематаў і бункераў для процітанкавых прылад (калібра 45 мм) і 2.572 казематаў і бункераў для кулямётаў. Больш за ўсё пабудаваных будынкаў было ў Мінскім УР — 33 артылерыйскіх, 114 супрацьтанкавых, 401 кулямётных. У некаторых УРах цалкам адсутнічалі артылерыйскія пазіцыі (Полацкі УР) або супрацьтанкавыя (Мазырскі, Каросценьскі, Лятычаўскі, Рыбніцкі УРы).
Пасля далучэння да СССР у 1939-40 гадах Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Прыбалтыйскіх рэспублік і Бесарабіі — «Лінія Сталіна» была закансервавана і прыкладна на 300 кіламетраў да захаду стала ўзводзіцца новая «Лінія Молатава».
Нягледзячы на зняцце з баявога дзяжурства, «Лінія Сталіна» згуляла некаторую ролю ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з УРаў былі занятыя ў пачатку ліпеня 1941 года прыпісанымі да іх кулямётнымі батальёнамі, а таксама некаторымі з часцямі Чырвонай Арміі, які адступалі, і аказвалі супраціў праціўніку ад некалькіх дзён да двух тыдняў.
Фільмы
24 верасня 2008 года ў беларуска-нямецкай Гістарычнай майстэрні ў Мінску адбылася прэзентацыя 30-хвіліннага дакументальна-публіцыстычнага фільму «Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?».
У фільме прадстаўлены альтэрнатыўны дзяржаўнаму погляд на гісторыю і функцыі ўмацраёну. Аўтарам ідэі і рэжысёрам выступіў Уладзімір Самойлаў (журналіст), аператарам — Галіна Самойлава.
Гл. таксама
- Лінія Сталіна, гісторыка-культурны комплекс
- Карэльскі ўмацраён
- Кіеўскі УР
- Астроўскі УР
- Мінскі УР
- Полацкі УР
- Сябескі УР
- Каросценьскі УР
Літаратура
- Метла А. «Линия Сталина»: Правда и память истории. — Мн.: Память Афгана, 2006. ISBN 985-90109-1-9
Спасылкі
- Лінія Сталіна (руск.)
- Навошта Сталін знішчыў «Лінію Сталіна»? Артыкул прапанаваны для газеты «Совершенно Секретно» у канцы 1997 г. Міхаіл Свірын (руск.)
- «Калі мы ўзламвалі іх лінію Сталіна» Янка Грыль (руск.)
- План гістарычнага комплексу «Лінія Сталіна». (руск.)
- ГКК «Лінія Сталіна» (руск.)
- [1] (руск.)
- [2] (руск.)