Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
⚫ | Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём Рэчы Паспалитай Стэфанам Баторыем ў Полацку быў заснаваны [[Полацкі езуіцкі калегіум|езуіцкі калегіум]]. 12 студзеня 1812 года ўказам Расійскага імператара Аляксандра I калегіум быў ператвораны ў [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкую езуіцкую акадэмію]] з правамі ўніверсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/nauka/1078-vyshejshyya-navuchalnyya-stanovy-belarusi-gistoryya-i-suchasnasts.html Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі: гісторыя і сучаснасць]</ref>. |
||
=== Вытокі === |
|||
⚫ | 14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту. З 1 студзеня 1974 года ён быў ператвораны ў Наваполацкі політэхнічны інстытут |
||
⚫ | Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём Рэчы Паспалитай Стэфанам Баторыем ў Полацку быў заснаваны [[Полацкі езуіцкі калегіум|езуіцкі калегіум]]. 12 студзеня 1812 года ўказам Расійскага імператара Аляксандра I калегіум быў ператвораны ў [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкую езуіцкую акадэмію]] з правамі ўніверсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/nauka/1078-vyshejshyya-navuchalnyya-stanovy-belarusi-gistoryya-i-suchasnasts.html Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі: гісторыя і сучаснасць]</ref>. |
||
=== Новаполацкі політэхнічны інстытут === |
|||
⚫ | |||
=== Пераўтрарэнне НПІ ў класічны ўніверсітэт === |
|||
14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. |
|||
З 2005 года навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце адбываецца ў сценах былога езуіцкага калегіума ў Полацку. |
З 2005 года навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце адбываецца ў сценах былога езуіцкага калегіума ў Полацку. |
Версія ад 13:24, 16 жніўня 2018
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (ПДУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Polotsk State University |
Дэвіз | Docendo discimus |
Заснаваны | 1968 |
Рэктар | Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі |
Рэктар | Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі |
Студэнты | 12 000 |
Бакалаўрыят | 33 спецыяльнасці |
Магістратура | 25 спецыяльнасцей |
Аспірантура | 22 спецыяльнасці |
Юрыдычны адрас | вул. Блахіна 29, 211446 Наваполацк, Віцебская вобл., Беларусь |
Сайт | psu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (ПДУ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Беларусі. Вучэбныя карпусы знаходзяцца ў Наваполацку і Полацку, а таксама ў пасёлку Міжрэчча.
Гісторыя
Вытокі
Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём Рэчы Паспалитай Стэфанам Баторыем ў Полацку быў заснаваны езуіцкі калегіум. 12 студзеня 1812 года ўказам Расійскага імператара Аляксандра I калегіум быў ператвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь[1].
Новаполацкі політэхнічны інстытут
14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту. З 1 студзеня 1974 года ён быў ператвораны ў Наваполацкі політэхнічны інстытут.
Пераўтрарэнне НПІ ў класічны ўніверсітэт
14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 2005 года навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце адбываецца ў сценах былога езуіцкага калегіума ў Полацку. З 2016 года юрыдычны і спартыўна-педагагічны факультэт валодаюць уласным кампусам у паселку Міжрэчча ля Наваполацка. У 2017 годзе пачалася аптымізацыя факультэтаў універсітэта - ГФФ і СПФ былі аб'яднаныя ў гуманітарны факультэт (ГФ), а ФМіАТ і ІТФ - у механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ), частка спецыяльнасцяў была перададзена ў юрысдыкцыю інжэнерна-будаўнічага факультэта.
Універсітэт мае афіцыйныя сімвалы: сцяг, эмблему і гімн. Аўтарам слоў гімна Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яўляецца Генадзь Бураўкін.
Сучаснасць універсітэта
Па стане на 2016 год Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт аб'ядноўвае 11 факультэтаў, 29 кафедраў, магістратуру, аспірантуру, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ва ўніверсітэце на спецыяльнасцях тэхнічнага, эканамічнага, гуманітарнага і педагагічнага профілю навучаецца каля 12 000 студэнтаў дзённай і завочнай формы і каля 300 замежных грамадзян.
Навучальны працэс і навуковую дзейнасць ажыццяўляюць 500 выкладчыкаў, з іх больш 20 дактароў і амаль 200 кандыдатаў навук.
Ва ўніверсітэце маецца 75 мультымедыя-аўдыторый, больш за 30 камп'ютарных класаў (больш за 500 пасадачных месцаў).
Выдаецца спецыялізаваны навуковы часопіс «Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта», які ўваходзіць у Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
Ва ўніверсітэце створаны і працуюць Народны студэнцкі тэатр «Арт», зборная каманда КВЗ, клуб інтэлектуальных гульняў «Рубон», студыя сольных спеваў «Настрой», студэнцкая відэастудыя «Канспект», калектыў сучаснага танца. Выходзіць студэнцкі бюлетэнь «Насцеж». Турыстычныя паслугі прадастаўляе Турыстычна-экскурсійны цэнтр, які месціцца ў цэнтры Полацка ў будынку былога езуіцкага калегіума.
Штогод у маі праводзіцца ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнага прыза «Крыніца ведаў», прымеркаваная да Дня ўніверсітэта.
Па дадзеных міжнароднага рэйтынгу Webometrics у 2016 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт займае 16 месца сярод 58 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і 6 634 месца сярод 22 000 вышэйшых навучальных устаноў па ўсім свеце.
Факультэты
- Інжынерна-будаўнічы факультэт
- Гуманітарны факультэт
- Механіка-тэхналагічны факультэт
- Радыётэхнічны факультэт
- Фінансава-эканамічны факультэт
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
- Факультэт навучання замежных грамадзян
Спасылкі
- Афіцыйны сайт ПДУ.
- Галава, якая размаўляла // Газета "Звязда"