Вікіпедыя:Да перайменавання: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Архіў
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 2: Радок 2:
{{/Шапка}}
{{/Шапка}}


== [[Агадыр]]→[[Агадзір]] ==
== [[Паўна (рака)]]→[[Поўна]] ==
Згодна з Дзяржаўным каталогам найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь, гэтая рака, левы прыток ракі Бася, мае назву Поўна.
Першапачаткова быў створаны як [[Агадзір]], перанесены пад [[Агадыр]]. Калі паглядзець [https://rep.bntu.by/bitstream/handle/data/18195/Беларуская%20мова.%20Тэхнічная%20лексіка.pdf?sequence=1 Беларуская мова. Тэхнічная лексіка], трэба вяртаць '''Агадзір'''.--[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 06:40, 9 жніўня 2018 (MSK)
Дадзеныя з Дзяржаўным каталога найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь даступны на сайце [http://maps.by maps.by].
: У БелЭн (т. 10, с. 126, карта Марока) ужываецца "Агадыр". Ды і звычайна замежнае "di" перадаецца як "ды", тым больш не ў пачатку і не ў канцы слова. Падкажыце, калі ласка, старонку ў гэтым дапаможніку, бо цяжка знайсці.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 10:50, 9 жніўня 2018 (MSK)
:: Старонка '''33'''. Дарэчы, Google транслітэруе ў пошуку '''Агадзір''' у '''Agadzir''' (у Рувікі [https://ru.wikipedia.org/wiki/Агадир Агадир]), а '''Агадыр''' у [https://ru.wikipedia.org/wiki/Агадырь Агадырь].--[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 19:02, 9 жніўня 2018 (MSK)


== [[Вусава (Гродзенскі раён)|Вусава]] → [[Усава]] ==
== [[Вусава (Гродзенскі раён)|Вусава]] → [[Усава]] ==

Версія ад 17:57, 17 жніўня 2018

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Згодна з Дзяржаўным каталогам найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь, гэтая рака, левы прыток ракі Бася, мае назву Поўна. Дадзеныя з Дзяржаўным каталога найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь даступны на сайце maps.by.

Вёска Вулька Драгунская была перайменавана ў гонар Героя Савецкага Саюза В. М. Усава. Чаму Вусава?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:09, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Таму што такая назва замацавана ў нарматыўным даведніку. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:13, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А даведнікі, што, не памыляюцца? На сайце Гродзенскага раённага выканкама → Усава.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:37, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Даведнікі можа і памыляюцца, а вось нарматыўныя даведнікі не памыляюцца, бо менавіта яны ўсталёўваюць норму. У Беларусі каля 25000 населеных пунктаў, і сярод іх даволі шмат спрэчных назваў, якія могуць ужывацца ў розных крыніцах па-рознаму. Менавіта таму мы карыстаемся назвамі з нарматыўнага даведніка і кропка, бо інакш аднымі спрэчкамі і будзем займацца і высвятляць якая крыніца аўтарэтытней. На старонцы ў maps.by ёсць альтэрнатыўны варыянт Усава, можаце дадаць яго ў артыкул са спасылкамі на maps.by і райвыканкам, стварыць перасылку, дадаць таксама інфармацыю пра перайменаванне і Героя Савецкага Саюза, гэта будзе куды карысней, чым нейкае перайменаванне.--Artsiom91 (размовы) 11:28, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Спадар Artsiom91, ніводзін орган не мае манаполіі на беларускую мову, нарматыўныя акты РБ дзейнічаюць толькі ў межах юрысдыкцыі РБ. Даведнік Лемцюговай для вікіпедыстаў — аўтарытэтная крыніца, адна з шэрагу… (шматкроп’е) --JerzyKundrat (размовы) 11:36, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Аднак справа мова, другая справа нарматыўныя назвы населеных пунктаў, трэцяя справа назва артыкула ў вікіпедыі. Мэта вікіпедыі ствараць энцыклапедычны змест, а не высвятляць якая назва правільная, гэта не кампетэнцыя вікіпедыі. Таму назвы артыкулаў з адной крыніцы, у тэксце можна падаць усе назвы, якія ў розных аўтарытэтных крыніцах сустракаюцца. Калі будзе ў артыкуле напісана што ёсць альтэрнатыўны варыянт «Усава» (з крыніцамі на ўсе назвы), напісана ў гонар каго названа і існаваць перасылка, то чытач можа сам зрабіць вывады аб тым, якая назва лепей.--Artsiom91 (размовы) 12:16, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я б паставіў перад усім пазнавальнасць назвы; і калі ў нарматыўнай крыніцы ёсць відавочныя адхіленні ад практыкі, нам нішто не замінае аддаць прыярытэт іншаму варыянту назвы. --JerzyKundrat (размовы) 13:35, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Магчыма так, але не думаю што ва ўмовах Вікіпедыі хтосьці можа аўтарытэтна па кожнаму населенаму пункту вызначыць, якая назва найбольш пазнавальная. Таму лепей проста падаваць вядомыя назвы ў артыкуле, а спрэчкі аб тым як лепей назваць артыкул нічога добрага не дадуць.--Artsiom91 (размовы) 14:02, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Спрэчкі нічога добрага не дадуць, а вось спробы пошуку касенсуса — гэта да нас… --JerzyKundrat (размовы) 14:15, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Міёры і Ліёзна вельмі пазнавальныя назвы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:07, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Сп. Artsiom91, ніхто не спрачаецца, а канстатуецца факт. Хто Вам сказаў, што існуе нейкі «нарматыўны" даведнік»... А выданне «Гарады і вёскі Беларусі» (пад грыфам НАН), дзе пазначана Усава гэта «нарматыўнасць»? Хто, адкажыце, калі ласка, вылучыў гэтую нарматыўнасць? Шчыра кажучы, здзіўлены. А калі Вам прадставіць фота, дзе 2 дарожных знака з назвай Усава на тым месцы, дзе «Вусава», Вы таксама будзеце з «даведнікам», прабачце, «бегаць», ды яшчэ казаць пра нейкую міфалагічную «нарматыўнасць», якую прыдумаў Сп. Уладзіслаў:-)--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:35, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
"Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: нарматыўны даведнік / пад рэд. В. П. Лемцюговай." нарматыўны па назве, зацверджаны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і Рэспубліканскай геадэзічнай камісіяй, якія (у адрозненні ад НАН) афіцыйна зацвярджаюць назвы геаграфічных аб’ектаў у Беларусі. Вядома НАН і мясцовыя ўлады могуць карыстацца іншымі, калі захочуць. Дарожныя знакі на беларускай мове і літару "Щ" нярэдка маюць, гэта ўвогуле не крыніца.--Artsiom91 (размовы) 23:43, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
«Гарады і вёскі Беларусі» таксама аўтарытэтная крыніца. Як выглядае за Усава аргументаў шмат. "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь" у гэтым выпадку, як выглядае, памлку ўтрымліваюць з акадэмічнага пунку погляду. --JerzyKundrat (размовы) 08:41, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Крыніца аўтарытэтная, але гэта не нарматыўны даведнік па назвах, у гэтай энцыклапедыі трошкі іншая накіраванасць. Вядома аргументаў каб дадаць назву ў артыкул са спасылкамі шмат і гэта можна смела рабіць. А наконт "памылка з акадэмічнага пункту погляду" гэта ўжо ўласнае даследаванне, так і назвы Мсціслаў, Заслаўе і Яраслаўль можна патрабаваць прывесці да адзінага выгляду. Калі будуць аўтарытэтныя крыніцы, дзе будзе яўна сказана што ў даведніку ці на maps.by менавіта памылка, то можна будзе перанесці, інакш сэнсу не бачу. Яшчэ раз, калі ў артыкуле будзе некалькі назваў з крыніцамі і расказана пра тое што названа ў гонар Усава, то адукаваны чытач і сам зможа вырашыць, якой назвай лепш карыстацца, мы не павінны гэта за яго рабіць, абіраючы ў розных выпадках назвы з розных крыніц па незразумелых падставах.--Artsiom91 (размовы) 10:31, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Таксама і для пераносу пад назву "Усава" дастаткова аргументаў, у сэнсе крыніц. --JerzyKundrat (размовы) 10:50, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ёсць аўтарытэтныя крыніцы на дзве ці больш розныя назвы, то менавіта ў самой вікіпедыі трэба вырашаць, якой з іх карыстацца для назвы артыкула. Зараз кансэнсус "па змоўчанні" на назвы даведніка Лемцюговай і maps.by (бо менавіта з гэтых крыніц рабілася заліўка і ўдакладняліся назвы артыкулаў, якія ўжо існавалі). Калі камусьці вельмі хочацца, то можна прыняць іншы кансэнсус (напрыклад браць назвы з "Гарадоў і вёсак Беларусі", калі яна там ёсць — хоць адна вёска можа ў ім згадвацца пад рознымі назвамі, ці "мерацца аўтарытэтнасцю крыніц" у кожным канкрэтным выпадку). На мой погляд гэта абсалютна бессэнсоўна, можа прывесці толькі да выстаўлення на перайменаванне процьмы артыкулаў пра населеныя пункты Беларусі і пустых спрэчак на гэты конт. Мы нават для гарадоў Украіны так да адзінага кансэнсусу не прыйшлі, перанеслі два артыкула і ўсё, лепей спачатку тую справу завяршыць, чым брацца за нешта новае (тым больш у гэтым новым, у адрозненні ад Украіны, ёсць адна афіцыйная найбольш аўтарытэтная крыніца, згодна з якой зараз усё і ўжываецца).--Artsiom91 (размовы) 11:05, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Як бачыце, няма кансенсусу. "Мерацца аўтарытэтнасцю крыніц" у кожным канкрэтным выпадку мае сэнс. Брацца за нешта новае ў Вікіпедыі мае права кожны ахвотны. --JerzyKundrat (размовы) 11:45, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Прапаную зрабіць прасцей, у т. л. з мэтай спрашчэння пошуку камусьці вядомай назвы. У артыкул Вусава дадаць дадаць назву Усава са спасылкай на крыніцу і зрабіць перанакіраванне з Усава (Гродзенскі раён) на Вусава (Гродзенскі раён), а на старонцы Усава дадаць радок * [[Вусава (Гродзенскі раёна)|Усава]] — вядомая назва вёскі [[Вусава (Гродзенскі раён)]].--VladimirZhV (размовы) 19:33, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Зроблена — мяркую, гэтым можна абмежавацца (ГВБ, дарэчы дае абодва варыянты). --JerzyKundrat (размовы) 15:15, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

А вы ўпэўнены, што ў момант перайменавання вёскі, на беларускую мову прозвішча перадавался як Усаў, а не Вусаў? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:36, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Мяркую, трэба прывесці ў адпаведнасць з фактычна існуючай назвай газеты, т.б. памяняць старонкі месцамі: першую зрабіць перасылкай, а другую асноўным артыкулам. Віт; размовы 09:21, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

12 чэрвеня 2018 года прапанована перайменаваць удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў. Віт; размовы 12:50, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Чаховіч Уладзіслаў, ідзіце ў кнігарню, як Вы і казалі, ды шукайце сучасную беларускамоўную карту Расіі. --JerzyKundrat (размовы) 21:09, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы: «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», § 9, п. 1 — у прыкладах акурат ёсць Іашкар-Ала. --JerzyKundrat (размовы) 21:43, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
А яшчэ там ёсць Іаркшыр (як раз перад Іашкар-Ала), мы звярталіся ў НАН Беларусі, каб патлумачылі гэты момант:
Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

— Адказ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:35, 15 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Ёсць падставы пісаць шмат як, а патрэбна так як у Правілах. Дарэчы, у прыведзеным вышэй лісце няма Яшкар-Алы. --JerzyKundrat (размовы) 09:42, 15 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
І шмат якіх іншых гарадоў, бо прынцып зразумелы і без іх --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:09, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вашы прынцыпы мяне асабіста мала цікавяць. --JerzyKundrat (размовы) 15:42, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
«Нашы» прынцыпы перадачы на беларускую мову іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў з «й + галосны» мусяць Вас асабіста цікавіць, бо, на хвіліначку, гэта Вікіпедыя на беларускай мове. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:51, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Рэч у тым, што Вы не маеце манаполіі на беларускую мову. --JerzyKundrat (размовы) 15:55, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Архіў

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.