Аляксандар Чэферын: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Дзяржаўны дзеяч
{{Асоба}}
| арыгінал імя = {{lang-sl|Aleksander Čeferin}}
| тытул = 7-ы прэзідэнт [[УЕФА]]
| перыядпачатак = [[2007]]
| перыядканец = [[2015]]
| папярэднік = в.а. [[Анхель Марыя Вільяр]]
| пераемнік =
}}
'''Аляксандар Чэферын''' ({{Lang-sl|Aleksander Čeferin}}; нар. [[13 кастрычніка]] [[1967|1967 года]], [[Любляна]], [[Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія|СФРЮ]]) — [[Славенія|славенскі]] юрыст і спартыўны функцыянер, 7-ы прэзідэнт [[УЕФА]] (з 14 верасня 2016 года).
'''Аляксандар Чэферын''' ({{Lang-sl|Aleksander Čeferin}}; нар. [[13 кастрычніка]] [[1967|1967 года]], [[Любляна]], [[Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія|СФРЮ]]) — [[Славенія|славенскі]] юрыст і спартыўны функцыянер, 7-ы прэзідэнт [[УЕФА]] (з 14 верасня 2016 года).



Версія ад 12:38, 30 жніўня 2018

Аляксандар Чэферын
славенск.: Aleksander Čeferin
7-ы прэзідэнт УЕФА
2007 — 2015
Папярэднік в.а. Анхель Марыя Вільяр

Нараджэнне 13 кастрычніка 1967(1967-10-13) (56 гадоў)
Бацька Петэр Чэферын[d]
Жонка Barbara Čeferin[d]
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, спартыўны функцыянер
Узнагароды
Order of Prince Yaroslav the Wise, 4th class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандар Чэферын (славенск.: Aleksander Čeferin; нар. 13 кастрычніка 1967 года, Любляна, СФРЮ) — славенскі юрыст і спартыўны функцыянер, 7-ы прэзідэнт УЕФА (з 14 верасня 2016 года).

Кар'ера

Аляксандар Чэферын атрымаў вышэйшую адукацыю ў вобласці юрыспрудэнцыі ў Люблянскім універсітэце. Затым працаваў у сямейнай адвакацкай канторы, дзе праявіў цікавасць да абароны правоў прафесійных спартсменаў і спартыўных клубаў. Пазней прыняў у свайго бацькі бразды праўлення і стаў дырэктарам фірмы.

Кіраўніцкая дзейнасць

Дзейнасць у славенскім футболе пачалася ў 2005 году, калі ён стаў супрацоўнічаць з праўленнем клуба «Ліція», аднаго з вядучых футзальных клубаў Славеніі. З 2005 года — член выканкама любіцельскай каманды «Любляна Лоерс», з 2006 па 2011 год — сябра праўлення люблянскай «Алімпіі».

З 2011 года — прэзідэнт Футбольнага саюзу Славеніі, у лютым 2015 года пераабраны на другі тэрмін. Таксама з 2011 па 2016 год — віцэ-старшыня Юрыдычнага камітэта УЕФА.

Прэзідэнт УЕФА

14 верасня 2016 года абраны 7-м Прэзідэнтам УЕФА. Яго кандыдатура набрала 42 галасы з 55 магчымых.[1] Аўтаматычна Чэферын стаў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

У красавіку 2017 года УЕФА зацвердзіў шэраг прапанаваных Чэферынам мер у вобласці добрасумленнага ўпраўлення, уключаючы абмежаванне максімальнага тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта УЕФА і членаў выканкама УЕФА, а таксама ўмова, што кандыдаты на месца ў выканкаме УЕФА павінны займаць актыўны пост у сваіх асацыяцыях (прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, генеральны сакратар ці выканаўчы дырэктар).

Чэферын ставіць задачу развіць поспех уведзенай ў 2009 году сістэмы фінансавага «фэйр-плэй» УЕФА.

Асабовае жыццё

Валодае славенскай, англійскай і італьянскай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

Спасылкі