Аляксандар Чэферын: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32: Радок 32:


* [http://ru.uefa.org/about-uefa/organisation/congress/news/newsid=2403366.html#чеферин+избран+президентом+уефа Біяграфія на сайце УЕФА]
* [http://ru.uefa.org/about-uefa/organisation/congress/news/newsid=2403366.html#чеферин+избран+президентом+уефа Біяграфія на сайце УЕФА]

{{Прэзідэнты УЕФА}}

[[Катэгорыя:Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Прэзідэнты УЕФА]]
[[Катэгорыя:Прэзідэнты УЕФА]]

Версія ад 14:57, 30 жніўня 2018

Аляксандар Чэферын
славенск.: Aleksander Čeferin
7-ы прэзідэнт УЕФА
з 14 верасня 2016
Папярэднік в.а. Анхель Марыя Вільяр

Нараджэнне 13 кастрычніка 1967(1967-10-13) (56 гадоў)
Бацька Петэр Чэферын[d]
Жонка Barbara Čeferin[d]
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, спартыўны функцыянер
Узнагароды
Order of Prince Yaroslav the Wise, 4th class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандар Чэферын (славенск.: Aleksander Čeferin; нар. 13 кастрычніка 1967 года, Любляна, СФРЮ) — славенскі юрыст і спартыўны функцыянер, 7-ы прэзідэнт УЕФА (з 14 верасня 2016 года).

Кар'ера

Аляксандар Чэферын атрымаў вышэйшую адукацыю ў вобласці юрыспрудэнцыі ў Люблянскім універсітэце. Затым працаваў у сямейнай адвакацкай канторы, дзе праявіў цікавасць да абароны правоў прафесійных спартсменаў і спартыўных клубаў. Пазней прыняў у свайго бацькі бразды праўлення і стаў дырэктарам фірмы.

Кіраўніцкая дзейнасць

Дзейнасць у славенскім футболе пачалася ў 2005 году, калі ён стаў супрацоўнічаць з праўленнем клуба «Ліція», аднаго з вядучых футзальных клубаў Славеніі. З 2005 года — член выканкама любіцельскай каманды «Любляна Лоерс», з 2006 па 2011 год — сябра праўлення люблянскай «Алімпіі».

З 2011 года — прэзідэнт Футбольнага саюзу Славеніі, у лютым 2015 года пераабраны на другі тэрмін. Таксама з 2011 па 2016 год — віцэ-старшыня Юрыдычнага камітэта УЕФА.

Прэзідэнт УЕФА

14 верасня 2016 года абраны 7-м Прэзідэнтам УЕФА. Яго кандыдатура набрала 42 галасы з 55 магчымых.[1] Аўтаматычна Чэферын стаў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

У красавіку 2017 года УЕФА зацвердзіў шэраг прапанаваных Чэферынам мер у вобласці добрасумленнага ўпраўлення, уключаючы абмежаванне максімальнага тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта УЕФА і членаў выканкама УЕФА, а таксама ўмова, што кандыдаты на месца ў выканкаме УЕФА павінны займаць актыўны пост у сваіх асацыяцыях (прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, генеральны сакратар ці выканаўчы дырэктар).

Чэферын ставіць задачу развіць поспех уведзенай ў 2009 году сістэмы фінансавага «фэйр-плэй» УЕФА.

Асабовае жыццё

Валодае славенскай, англійскай і італьянскай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

Спасылкі