Бургундскія Нідэрланды: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Гістарычная дзяржава |назва = Бургундскія Нідэрланды |саманазва = {{lang-nl|Bourgondische Nederlanden}}<br /...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
|flag_p3 = Armoiries Rethel 3 rateaux.svg
|flag_p3 = Armoiries Rethel 3 rateaux.svg
|p4 = Артуа
|p4 = Артуа
|flag_p4 = Artois Arms.svg
|flag_p4 = Blason province fr Artois.svg
|p5 = графства Бургундыя
|p5 = графства Бургундыя
|flag_p5 = Blason Bourgogne-comte ancien(aigle).svg
|flag_p5 = Blason Bourgogne-comte ancien(aigle).svg

Версія ад 14:01, 1 верасня 2018

Гістарычная дзяржава
Бургундскія Нідэрланды
нідэрл.: Bourgondische Nederlanden
фр.: Pays-Bas Bourguignons
люкс.: Burgundeschen Nidderlanden
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Мяжа Бургундскіх Нідэрландаў у 1477 годзе
Мяжа Бургундскіх Нідэрландаў у 1477 годзе
 >
1384 — 1482

Сталіца Брусель
Рэлігія Каталіцызм
Форма кіравання Манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бургундскія Нідэрланды — гістарычны перыяд з 1384 па 1530 гады, калі тэрыторыі сучасных Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга і часткі Францыі знаходзіліся пад уладай герцагаў Бургундыі.

Значная частка гэтых тэрыторый была атрымана ў спадчыну герцагамі Бургундскімі (малодшай галіной французскай каралеўскай дынастыі Валуа) у 1384 годзе, пасля смерці Людовіка Мальскага. Яго спадчынніца Маргарыта III выйшла замуж за Філіпа Смелага, сына французскага караля Іаана II і заснавальніка бургундскай лініі дынастыі Валуа. Філіп успадкаваў графствы Фландрыя, Артуа, Рэтэль, Бургундыя і Невер. Разам з Маргарытай яны пачалі эру бургундскага панавання ў Нідэрландска-Бельгійскім рэгіёне.

Бургундскія тэрыторыі былі пашыраны за кошт графства Намюр у 1421 годзе, герцагстваў Брабант і Лімбург у 1430, графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя ў 1432, герцагства Люксембург у 1441 і герцагства Гельдэрн у 1473.

Эра Валуа доўжылася да 1477 года, калі апошні з герцагаў — Карл Смелы — загінуў на поле бою, не пакінуўшы спадчыннікаў мужчынскага полу, і тэрыторыя Герцагства Бургундскага ў адпаведнасці з салічным законам перайшла французскай кароне. Нідэрландскай часткай былых бургундскіх уладанняў сталі кіраваць дачкі Карла Смелага — Марыя Бургундская — і яе муж Максіміліян I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. Такім чынам, улада ў Бургундскіх Нідэрландах перайшла ад Валуа да Габсбургаў. Іх унук Карл V выдаў у 1549 годзе Прагматычную санкцыю, якая пераўтварыла Бургундскія Нідэрланды ў Сямнаццаць правінцый.

Шаблон:Euro-hist-stub