Андрэй Анатолевіч Кудзіненка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
| Імя пры нараджэнні =
| Імя пры нараджэнні =
| Дата нараджэння = 20.10.1971
| Дата нараджэння = 20.10.1971
| Месца нараджэння = {{Месца нараджэння|Брэст}}, [[БССР]]
| Месца нараджэння =
| Дата смерці =
| Дата смерці =
| Месца смерці =
| Месца смерці =

Версія ад 21:53, 4 верасня 2018

Андрэй Кудзіненка
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1971(1971-10-20) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр
IMDb ID 0473764

Андрэй Анатолевіч Кудзіне́нка (нар. 20 кастрычніка 1971, Брэст, Беларусь) — беларускі кінарэжысёр. Сын архітэктара Анатоля Кудзіненкі.

Біяграфія

Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў у 1998 годзе, затым аспірантуру, падчас вучобы атрымліваў стыпендыю адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якая мае творчыя дасягненні. Андрэй Кудзіненка — адзін з апошніх вучняў легенды «Беларусьфільма» Віктара Турава. Пасля сканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У 2002 годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют «Битва пяти воинств» (бел.: «Бітва пяці ваярстваў»).

Зняў фільм «Акупацыя. Містэрыі» (2004). Стужку, якая распавядае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафэсту. Услед за гэтым «Акупацыю» паказалі ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. У Беларусі фільм быў забаронены да паказу Мінкультам. Кудзіненка з’ехаў у Расію, дзе паўдзельнічаў у шэрагу праектаў, папрацаваў у камандзе Паўла Лунгіна. У 2009 рэжысёр атрымаў запрашэнне «Беларусьфільма», а на пачатку 2010 Мінкультуры вярнула фільм «Акупацыя. Містэрыі» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, і 15 лютага 2010 адбылася беларуская прэм’ера фільма.

На кінастудыі «Беларусьфільма» Андрэй Кудзіненка пачынаў працу над «Масакрай», гэты фільм сам рэжысёр акрэсліў як сінтэз містычнага трылера, меладрамы і эротыкі[1]. Сюжэт «Масакры» (сцэнарыст Аляксандр Качан) грунтуецца на навэле Праспера Мерымэ пра мядзведзя-пярэваратня («Локіс») ды на матывах старажытных беларускіх легенд.

Уладальнік прыза «За лепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно» (Гатчына, Расія), «За лепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99 (Венгрыя).

У кастрычніку 2012 і 2014 г. выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie», які праходзіў у Варшаве (Польшча).

Зноскі

Літаратура