Сяргей Барысавіч Баткоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|арыгінальнае імя =
|арыгінальнае імя =
|грамадзянства =
|грамадзянства =
|дата нараджэння = 17.7.1917
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
|месца нараджэння =
|дата смерці =1995
|дата смерці =
|месца смерці =
|месца смерці =
|працаваў у гарадах = Мінск
|працаваў у гарадах = Мінск

Версія ад 15:20, 9 верасня 2018

Сяргей Барысавіч Баткоўскі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1917(1917-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1995(1995-10-24) (78 гадоў)
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Мінск
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Сяргей Барысавіч Баткоўскі (17 ліпеня 1917, г. Петраград — 1995) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Біяграфія

Скончыў у 1940 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1946 года ў Мінску. Працаваў у інстытутах «Белдзяржпраект», «Белдзіпрагандаль», «Белпрампраект», «Мінскпраект» (у 19601965 галоўны архітэктар). 3 1978 года загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хімічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ (1950), крыты плавальны басейн інстытута фізкультуры (1953), павільён білетных кас чыгуначнага вакзала (1955), 10-павярховы жылы дом на плошчы Я. Коласа (1957), паліграфічны камбінат імя Я. Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф. Скарыны (1958, Дзяржаўная нрэмія БССР 1968), карпусы гадзіннікавага завода (1963), павільён ВДНГ Беларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усё ў сааўт.). Помнік Я. Купалу ў Араў-парку пад Нью-Ёркам (1973, са скульптарам А. Анікейчыкам); бюст Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта СССР П. I. Клімука ў Брэсце (1978, са скульптарам I. Міско) і інш.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1].

Зноскі

  1. а б Ботковский Сергей Борисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.

Літаратура