Неймеген: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Вядомыя асобы: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
|||
Радок 65: | Радок 65: | ||
== Гістарычная даведка == |
== Гістарычная даведка == |
||
Найстаражытны горад у Нідэрландах, у рымскія часы вядомы як Noviomagus. «Залатое стагоддзе» Неймеген — эпоха [[каралінгі|Каралінгаў]], калі тут пражывалі імператары гэтай дынастыі. У [[Сярэднія |
Найстаражытны горад у Нідэрландах, у рымскія часы вядомы як Noviomagus. «Залатое стагоддзе» Неймеген — эпоха [[каралінгі|Каралінгаў]], калі тут пражывалі імператары гэтай дынастыі. У [[Сярэднія вякі]] Неймеген — вольны горад, член [[ганза|Ганзейскага саюза]]. З пачаткам [[Нідэрландская рэвалюцыя|Нідэрландскай рэвалюцыі]] выступіў супраць іспанскага валадарства на баку [[Утрэхцкая ліга|Утрэхцкай лігі]]. Падчас войн [[Людовік XIV|Людовіка XIV]] быў узяты французамі (у 1672 г.), тут былі падпісаныя [[Неймегенскія мірныя дамовы|гістарычныя мірныя дамовы]] 1678-79 гг. |
||
Заставаўся галоўным горадам Гельдэрланда да акупацыі французамі ў 1794 г., калі сталіца была перанесеная ў [[Арнем]]. Да 1878 г. горад быў умацаваны і разглядаўся як ключавая памежная крэпасць. Падчас [[другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] Неймеген падвергнуўся разбурэнню ў сувязі з высаджваннем у горадзе амерыканскага дэсанта. |
Заставаўся галоўным горадам Гельдэрланда да акупацыі французамі ў 1794 г., калі сталіца была перанесеная ў [[Арнем]]. Да 1878 г. горад быў умацаваны і разглядаўся як ключавая памежная крэпасць. Падчас [[другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] Неймеген падвергнуўся разбурэнню ў сувязі з высаджваннем у горадзе амерыканскага дэсанта. |
||
Радок 88: | Радок 88: | ||
[[Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў]] |
[[Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў]] |
||
[[Катэгорыя:Гелдэрланд]] |
[[Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Гелдэрланд]] |
||
[[Катэгорыя:Неймеген| ]] |
Версія ад 18:33, 9 верасня 2018
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Не́ймеген (нідэрл.: Nijmegen, перш Німвеген (ням.: Nimwegen) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Гелдэрланд, на рацэ Вааль (адзін з рукавоў у дэльце Рэйна). Насельніцтва — 159,6 тыс. жыхароў (2006).
Гістарычная даведка
Найстаражытны горад у Нідэрландах, у рымскія часы вядомы як Noviomagus. «Залатое стагоддзе» Неймеген — эпоха Каралінгаў, калі тут пражывалі імператары гэтай дынастыі. У Сярэднія вякі Неймеген — вольны горад, член Ганзейскага саюза. З пачаткам Нідэрландскай рэвалюцыі выступіў супраць іспанскага валадарства на баку Утрэхцкай лігі. Падчас войн Людовіка XIV быў узяты французамі (у 1672 г.), тут былі падпісаныя гістарычныя мірныя дамовы 1678-79 гг.
Заставаўся галоўным горадам Гельдэрланда да акупацыі французамі ў 1794 г., калі сталіца была перанесеная ў Арнем. Да 1878 г. горад быў умацаваны і разглядаўся як ключавая памежная крэпасць. Падчас Другой сусветнай вайны Неймеген падвергнуўся разбурэнню ў сувязі з высаджваннем у горадзе амерыканскага дэсанта.
Культура
У Неймегене дзейнічаюць універсітэт з медыцынскім каледжам (1923), гарадскі музей і музей Сакалінага падворка (1999, збор антычных старажытнасцяў), тэатр, канцэртная зала.
Найболей старажытныя будынкі ў Неймегене — 16-гранны баптыстэрый (асвячоны ў 799 г.) і разваліны царквы XII стагоддзя. Гэтыя руіны замка Карла Вялікага можна бачыць у парку, званым Сакаліны падворак (Valkhof). Імператарская рэзідэнцыя была разбураная вікінгамі, адноўленая Фрыдрыхам Барбаросай у 1155 і канчаткова знішчаная французскімі рэвалюцыянерамі ў 1796 г.
Найзначнейшыя будынкі ў цэнтры горада — Вялікая царква (Grote Kerk) св. Стэфана і рэнесансная ратуша (1554) — былі адноўленыя пасля Другой сусветнай вайны. Іншыя характэрныя будынкі: лацінская школа (1544-45), хата мер і ваг (1612), сучасная царква ў імя мясцовага выхадца — св. Пятра Канізія (1960).