Удзельнік:Andrei Schutt/Чарнавік-1: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Andrei Schutt (размовы | уклад)
Andrei Schutt (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі

Радок 1: Радок 1:
'''Дэрпт'''
'''Дэрпт'''

''1828—1830'''
'''1828—1830'''

== Семестр 1 — Цойтус I семестра 1828 года: заснавальнікі карпарацыі ==
== Семестр 1 — Цойтус I семестра 1828 года: заснавальнікі карпарацыі ==
Радок 119: Радок 119:

== Семестр 2 — Цойтус II семестра 1828 года ==
== Семестр 2 — Цойтус II семестра 1828 года ==

{| class="wikitable" style="width:100%"
{| class="wikitable" style="width:100%"
! width="4%" | №
п/п
! width="4%" | №
п/п
Радок 187: Радок 186:

== Семестр 3 — Цойтус I семестра 1829 года ==
== Семестр 3 — Цойтус I семестра 1829 года ==

{| class="wikitable" style="width:100%"
{| class="wikitable" style="width:100%"
! width="4%" | №
п/п
! width="4%" | №
п/п
Радок 223: Радок 221:

== Семестр 4 — Цойтус II семестра 1829 года ==
== Семестр 4 — Цойтус II семестра 1829 года ==

{| class="wikitable" style="width:100%"
{| class="wikitable" style="width:100%"
! width="4%" | №
п/п
! width="4%" | №
п/п
Радок 269: Радок 266:

== Семестр 6 — Цойтус II семестра 1830 года ==
== Семестр 6 — Цойтус II семестра 1830 года ==

{| class="wikitable" style="width:100%"
{| class="wikitable" style="width:100%"
! width="4%" | №
п/п
! width="4%" | №
п/п

Актуальная версія на 06:03, 10 верасня 2018

Дэрпт

1828—1830

Семестр 1 — Цойтус I семестра 1828 года: заснавальнікі карпарацыі[правіць | правіць зыходнік]

п/п
Імёны Імёны ў арыгінале Гады жыцця Біяграфічныя звесткі Выявы
у AP
1. Стафан Ліпінскі Stefan Lipiński
1805—1879
Сын Юзафа, брат Тамаша (#30[1]). Пастар евангелічна-рэфармацкай царквы, генеральны суперінтэндант у Вільні. Ардынаваў на смерць Шымана Канарскага.
#1[2]
2. Марцін Рачынскі Marcin Reczyński
1802—1879
Сын Стафана. Вывучаў тэалогію ў Марбургскім універсітэце, належаў там да бурства  (ням.) (ням.: Burschenschaften), пасля быў студэнтам Віленскага ўніверсітэта, у 1821 годзе арыштаваны (на кароткі тэрмін) за кантакты з Брацтвам польскіх буршаў (польск.: Bractwo Burszów Polskich), што дзейнічала пры Варшаўскім універсітэце. Настаўнік, дырэктар школы ў Кейданах (Ковенская губерня).
#2[3]
3. Аляксандр Малесон Aleksander Molleson
1803 — да 1889 (?)
Сын Яна, брат Яна (прататыпа персанажа паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» — студэнта Ралісона). З Кейданаў (Ковенская губерня). Перад навучаннем у Дэрпцкім універсітэце быў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. #3[4]
4. Тытус Курнатоўскі Tytus Kurnatowski
1802—1845
Сын Яна, стрыечны брат Генрыка (#12[5]), бацька Аскара (#462[6]), дзед Канстантыя (#1119[7]). Перад навучаннем у Дэрпцкім універсітэце быў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. Пастар евангелічна-рэфармацкай царквы, віцэ-суперінтэндант у Вільні. #4[8]
5. Нестар Цыглер Nestor Ziegler
1805—1834
Сын Фрыдрыха. Лекар у Ковенскай губерні. #5[9]
6. Юры (Ежы) Берэндс Jerzy Berends
каля 1805 — пасля 1845
Сын Ярэміяша. Перайшоў у каталіцтва, змяніўшы прозвішча з Кёнігсбергера (ням.: Königsberger). Перад навучаннем у Дэрпцкім універсітэце быў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. Лекар. #6[10]
7. Вільгельм Барэвіч (Баровіч) Wilhelm Borewicz (Borowicz)
1807—1890
Сын Крыштофа. Лекар. #7[11]
8. Юліян Кемпінскі Julian Kępiński
1808 — пасля 1852 (?)
Сын Юзафа, брат Рамана (#43[12]). Лекар. Удзельнік Лістападаўскага паўстання (1830—1831), быў вымушаны выправіцца на эміграцыю. #8[13]
9. Самуэль Шчыт Samuel Szczyt
1807 — пасля 1882
Сын Міхала. Зямянін (памешчык) з Віцебшчыны. Першы сеніёр карпарацыі. #9[14]
10. граф Міхал Храптовіч  (руск.) Michał hr. Chreptowicz
1809—1891
Сын Іраневуша. Перайшоў у статус філістара карпарацыі  (ням.) ў 1830 годзе. У тым жа годзе паступіў на службу ў Калегію замежных спраў Расійскай імперыі, ад 1835 года займаў пасады і меў чыны: 3-га сакратара дыпламатычнай місіі ў Лондане, старшага сакратара расійскай амбасады ў Лондане, выконваў абавязкі амбасадара Расіі пры двары ў Неапалі, быў сапраўдным стацкім саветнікам, паўнамоцным амбасадарам пры бельгійскім і брытанскім дварах. Гофмайстар, обер-гофмайстар і кіраўнік двара вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча  (руск.), обер-камергер Найвышэйшага двора, сябра Дзяржаўнага савета. Належаў да ліку найбуйнейшых землеўладальнікаў Расійскай імперыі.
#10[15]
11. Ігнацы Чыж Ignacy Czyż
каля 1809 — ?
Сын Антонія. Перапыніў навучанне дзеля ўдзелу ў Лістападаўскім паўстанні (1830—1831). #11[16]
12. Генрык Курнатоўскі Henryk Kurnatowski
1809—1889
Сын Аляксандра, стрыечны брат Тытуса (#4[8]). Дырэктар гімназіі ў Вільні.
#12[5]
13. Яўгеніюш Мілаш Eugeniusz Miłosz
1809—1885
Сын Юзафа. Зямянін (памешчык). Лекар, меў шмат публікацый (у прыватнасці, э'яўляецца аўтарам працы: „O tytuniu, mianowicie o szkodliwym wpływie dymu tytuniowego na zdrowie ludzkie”). #13[17]

Семестр 2 — Цойтус II семестра 1828 года[правіць | правіць зыходнік]

п/п
Імёны Імёны ў арыгінале Гады жыцця Біяграфічныя звесткі Выявы
у AP
14. князь Казімір (Казімеж) Гедройц Kazimierz ks. Giedroyć
каля 1808 — 1840
Сын Ігнацыя, брат Альбіна (#15[18]). Зямянін (памешчык). Першы, хто быў прыняты да карпарацыі. Удзельнік Лістападаўскага паўстання (1830—1831). #14[19]
15. князь Альбін Гедройц Albin ks. Giedroyć
1809—1876
Сын Ігнацыя, брат Казіміра (Казімежа) (#14[19]). Зямянін (памешчык). Браў удзел у Лістападаўскім паўстанні (1830—1831) і Студзеньскім паўстанні (1863—1864). #15[18]
16. Альфонс Валіцкі Alfons Walicki
1808—1858
Сын Юзафа. Прафесар грэчаскай літаратуры і антычнасці ў Харкаўскім універсітэце.
#16[20]
17. Ігнацы Іваноўскі  (руск.) Ignacy Iwanowski
1802—1886
Сын Гіяцынта. Быў навучэнцам гімназіі Мінска і студэнтам Віленскага ўніверсітэта. Юрыст, прафесар, дэкан Пецярбургскага ўніверсітэта.
#17[21]
18. Леапольд Тамашэвіч Leopold Tomaszewicz
1810 — каля 1874
Сын Антонія. Удзельнік Лістападаўскага паўстання (1830—1831), пасля паразы якога жыў на эміграцыі. Па вяртанні быў павятовым лекарам у Копысе (Магілёўская губерня), дзе і памёр. #18[22]
19. Юліян Сівіцкі Julian Siwicki
1812—1877
Сын Юзафа. Зямянін (памешчык) у Віцебскай губерні, пасля — у Курляндскай губерні (маёнтак Ной-Борн  (лат.) (ням.: Neu-Born), Дынабургскі павет). #19[23]
20. Гіпаліт Свянтэцкі Hipolit Świątecki
1811 — да 1889
Сын Францішка. З Віцебшчыны. Лекар. #20[24]

Семестр 3 — Цойтус I семестра 1829 года[правіць | правіць зыходнік]

п/п
Імёны Імёны ў арыгінале Гады жыцця Біяграфічныя звесткі Выявы
у AP
21. Шыман Кунцэвіч Szymon Kuncewicz
1801 — да 1889
Сын Андрэя (Анджэя). Лекар у «глыбіні Расіі». #21[25]
22. Віктар Шахна Wiktor Szachno
1809 — пасля 1866
Сын Андрэя (Анджэя), брат Юліяна (#23[26]). Зямянін (памешчык). Удзельнік Лістападаўскага паўстання (1830—1831) і Студзеньскага паўстання (1863—1864).
#22[27]
23. Юліян Шахна Julian Szachno
1811—1830
Сын Андрэя (Анджэя), брат Віктара (#22[27]). Памёр у часе навучання ў выніку няшчаснага выпадку. #23[26]

Семестр 4 — Цойтус II семестра 1829 года[правіць | правіць зыходнік]

п/п
Імёны Імёны ў арыгінале Гады жыцця Біяграфічныя звесткі Выявы
у AP
24. Фрыдэрык Хільсеніц Fryderyk Hilsenitz
1810—1863
Сын Ёгана Георга. Зямянін (памешчык) у Себежскім павеце (Віцебская губерня). #24[28]
25. Станіслаў Падбовіч Stanisław Podbowicz
1803 — ?
Сын Яна. З Каліша (Царства Польскае). Памёр у часе навучання (вычыўся на фармацэўта) (?). #25[29]
26. Люцыян Кастравіцкі Lucjan Kostrowicki
1809—1867
Сын Самуэля. Зямянін (памешчык). Удзельнік Лістападаўскага паўстання (1830—1831). Згодна вуснай традыцыі карпарацыі, быў ініцыятарам сыходу да паўстання 17 карпарантаў. #26[30]
27. Ян Мандзялёўскі Jan Mandzelowski
1809—1885
Сын Яна, бацька Уладзіслава (#545[31]). Пастар евангелічна-рэфармацкай царквы, генеральны суперінтэндант у Вільні.
#27[32]

Семестр 5 — Цойтус I семестра 1830 года[правіць | правіць зыходнік]

Семестр 6 — Цойтус II семестра 1830 года[правіць | правіць зыходнік]

п/п
Імёны Імёны ў арыгінале Гады жыцця Біяграфічныя звесткі Выявы
у AP
28. Аляксандр Мяшкоўскі Aleksander Mieszkowski
1810—1855
Сын Міхала, брат Густава (#218[33]), дзядзька Вільгельма Міхала (#690[34]). Пастар евангелічна-рэфармацкай царквы. Памёр у Радзівілішках (Ковенская губерня). #28[35]
29. Ян Снарскі Jan Snarski
1809—1854
Сын Юзафа. Пастар евангелічна-рэфармацкай царквы. Памёр у Біржах (Ковенская губерня). #29[36]
30. Тамаш Ліпінскі Tomasz Lipiński
1809—1885
Сын Юзафа, брат Стафана (#1[2]). Сакратар Кальвінскага калегіума ў Вільні. #30[1]
31. Людвік Кірхайм Ludwik Kirchheim
1799—1832
Сын Юзафа. Вывучаў медыцыну. Памёр у часе навучання. #31[37]
32. Зыгмунт Гружэўскі Zygmunt Grużewski
1812—1880
Сын Юзафа, брат Эміля (#57[38]) і Аскара (#58[39]). Зямянін (памешчык). Быў рэпрэсаваны пасля Студзеньскага паўстання (1863—1864).
#32[40]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

1. а б Tomasz Lipiński, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
2. а б Stefan Lipiński, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
3. Marcin Reczyński, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
4. Aleksander Molleson, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
5. а б Henryk Kurnatowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
6. Oskar Kurnatowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
7. Konstanty Kurnatowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
8. а б Tytus Kurnatowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
9. Nestor Ziegler, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
10. Jerzy Berends, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
11. Wilhelm Borewicz (Borowicz), Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
12. Roman Kępiński, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
13. Julian Kępiński, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
14. Samuel Szczyt, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
15. Michał Chreptowicz, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
16. Ignacy Czyż, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
17. Eugeniusz Miłosz, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
18. а б Albin ks. Giedroyć, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
19. а б Kazimierz ks. Giedroyć, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
20. Alfons Walicki, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
21. Ignacy Iwanowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
22. Leopold Tomaszewicz, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
23. Julian Siwicki, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
24. Hipolit Świątecki, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
25. Szymon Kuncewicz, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
26. а б Julian Szachno, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
27. а б Wiktor Szachno, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
28. Fryderyk Hilsenitz, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
29. Stanisław Podbowicz, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
30. Lucjan Kostrowicki, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
31. Władysław Mandzelowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
32. Jan Mandzelowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
33. Gustaw Mieszkowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
34. Wilhelm Michał Mieszkowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
35. Aleksander Mieszkowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
36. Jan Snarski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
37. Ludwik Kirchheim, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
38. Emil Grużewski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
39. Oskar Grużewski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].
40. Zygmunt Grużewski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30].