Узбуйненне БССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Беларусі]]
[[Катэгорыя:1924]]
[[Катэгорыя:1924 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:1926]]
[[Катэгорыя:1926 год у Беларусі]]

Версія ад 14:09, 14 верасня 2018

Узбуйненне БССР — павелічэнне плошчы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў 1924 (Першае ўзбуйненне БССР) і 1926 (Другое ўзбуйненне БССР).


Тэрыторыя і насельніцтва БССР
1921: 52,4 тыс. км² — 1,5 млн ч.
1924: 110,6 тыс. км² — 4,2 млн ч.
1926: 126,3 тыс. км² — 4,9 млн ч.
1939: 223 тыс. км² — 10,2 млн ч.
1991: 207,6 тыс. км² — 10,3 млн ч.

Пасля Рыжскага дагавору этнічна беларускія землі былі падзеленыя на тры часткі — заходнюю ў складзе Польшчы, усходнюю ў складзе Савецкай Расіі (перададзены у склад РСФСР яшчэ ў снежні 1919), і частку былой Мінскай губерні ў складзе ўласна БССР (6 паветаў — Бабруйскі, Барысаўскі, Iгуменскі, Мазырскі, часткова Мінскі і Слуцкі).

У 1920-я гг. тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх земляў.

Першае ўзбуйненне БССР

БССР пасля першага ўзбуйнення

У снежні 1923 палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б аб далучэнні да БССР «роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах» тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні. Аднак хутка спецыяльная камісія ЦВК СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве і ў сакавіку 1924 яно было прынята ЦВК СССР. Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з'езд саветаў БССР. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 км², а насельніцтва — да 4,2 млн чалавек. 70,4 % насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы заставаліся па-за межамі БССР.

Другое ўзбуйненне БССР

БССР пасля другага ўзбуйнення

Пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы ў 1926 і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які 8 верасня 1926 г. прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК УКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я.Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК УКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. 4 снежня 1926 г. на аб'яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК УКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 км², а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.