Сяродкрыжжа: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др (GR) File:Crossing.png → File:Vierung.svg PNG → SVG |
вікіфікацыя |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
[[Выява:Petersdom von Engelsburg gesehen.jpg|thumb|right|250px|[[Сабор Святога Пятра]] з купалам над сяродкрыжжам]] |
[[Выява:Petersdom von Engelsburg gesehen.jpg|thumb|right|250px|[[Сабор Святога Пятра]] з купалам над сяродкрыжжам]] |
||
[[Выява:Salisbury Cathedral across the Water Meadows.JPG|thumb|left|250px|[[ |
[[Выява:Salisbury Cathedral across the Water Meadows.JPG|thumb|left|250px|[[Салсберыйскі сабор]] з вежай над сяродкрыжжам]] |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 17:33, 17 верасня 2018
Сяродкрыжжа — у царкоўнай архітэктуры месца перасячэння галоўнага нефа і трансепта, якія ўтвараюць у плане крыж. Пры традыцыйнай арыентацыі царквы праз сяродкрыжжа можна трапіць у заходні неф, у паўднёвы і паўночны трансепты, і ў размешчаны ва ўсходняй частцы храма хор. Сяродкрыжжа часта ўвенчана вежай або купалам, прычым вежы характэрны для раманскіх і гатычных храмаў, а купалы — для сабораў эпохі Адраджэння.
Паколькі сяродкрыжжа адкрыта на ўсе чатыры бакі, нагрузка ад вежы або купала прыпадае на куты, таму стварэнне ўстойлівай канструкцыі патрабуе ад архітэктара і будаўнікоў ладнага майстэрства. У мінулыя стагоддзі празмерныя амбіцыі стваральнікаў часта прыводзілі да абвальвання такога роду канструкцый.
У залежнасці ад характару перасячэння вылучаюць два тыпы сяродкрыжжа. У першым неф і трансепт маюць роўную вышыню і падкупальны квадрат мае чатыры аднолькавыя аркі. Другі тып — сяродкрыжжа з паніжаным трансептам — можа быць вызначаны па больш нізкіх, вузкіх арках, якія выразна падзяляюць неф, трансепт і хор.
Купал або вежа могуць мець аконныя праёмы для асвятлення царквы, утвараючы ліхтар. У эпоху ранняга Сярэднявечча квадрат сяродкрыжжа часта выкарыстоўвалі пры планіроўцы сабора ў якасці адзінкі вымярэння: даўжыні нефа і трансепта былі кратныя боку квадрата сяродкрыжжа.
Літаратура
- Франческа Прина, Елена Демартини. 1000 лет мировой архитектуры. М. «Омега», 2008
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяродкрыжжа