Аўгуста Вінцэнці Лоцы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Аўгустын Вінцэнты Лоцы у Аўгуста Вінцэнці Лоцы |
|||
Радок 51: | Радок 51: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVII стагоддзі]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVII стагоддзі]] |
||
[[Катэгорыя:Архітэктары Польшчы]] |
[[Катэгорыя:Архітэктары Польшчы]] |
||
[[Катэгорыя:Архітэктары Варшавы]] |
|||
[[Катэгорыя:Архітэктары Нясвіжа]] |
|||
[[Катэгорыя:Архітэктары барока]] |
|||
[[Катэгорыя:Архітэктары XVII стагоддзя]] |
Версія ад 07:32, 18 верасня 2018
Аўгуста Вінцэнці Лоцы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1640 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1732 |
Грамадзянства | |
Бацька | Аўгустын Лоцы[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўгуста Вінцэнці Лоцы (Лочы), або Аўгустын Вінцэнты Лоцы (польск.: Augustyn Wincenty Locci; нар. каля 1640 ў Варшаве — 22 лютага 1732) — польскі архітэктар, сакратар і мастацкі дарадца караля Яна III Сабескага. Прадстаўнік барока.
Біяграфія
Сын Аўгуста Станіслава Лоцы і Уршулі Дораты Гізы. Вучыўся ў бацькі і Дж. Б. Джызлені ў Рыме. У 1673 атрымаў індыгенат польскі, то ёсць шляхецтва гербу Леў, прычым прывілей тычыцца ўсіх яго братоў — Францішка, Казіміра і Яна. Аўгустын належаў да асяродку Яна III Сабескага і кароль называў называў яго «самым блізкім сябрам і нашым сакратаром». Кіраўнік будаўніча-дэкарацыйных работ і мастацкі дарадца польскага караля.
Творчасць
Не меў фармальнай адукацыі, але адзначаўся вынаходлівасцю, талентам і тэхнічнымі навыкамі. У яго творах характэрным было ўсталяванне на творы вялікіх класікаў архітэктуры, але Аўгустын Лоцы не ішоў рабскі за тымі ўзорамі, а творча іх апрацоўваў з прыстасаваннем да польскай традыцыі і звычаю.
Выканаў па замове караля шмат работ, праектаваў і кіраваў перабудовамі каралеўскіх рэзідэнцый, у прыватнасці, упрыгожваннем замка ў Жоўкве, Каралеўскага замка ў Варшаве, у касцёле і кляштары капуцынаў і сакраментак. Справай жыцця Лоцы быў палац у Вілянаве , рэзідэнцыя Яна Сабескага, пабудаваная пад яго асабістым кіраўніцтвам у 1677—1696 гады. Выконваў таксама заказы прыватных асоб, напрыклад, праект галерэі для Радзівілаў, рэканструкцыю замка ў Радзыне Падляскім, палаца Сіняўскага на Кракаўскім прадмесці, будаўніцтва сядзібы ў Вінярах для Станіслава Антонія Шчукі. Ствараў план Варшавы (1683).
На Беларусі для Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу ім быў зроблены праект галерэі (1678).
Зноскі
Літаратура
- Лоцы Аўгуста Вінцэнці // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Polski Słownik Biograficzny, Locci Augustyn Wincenty, t. XVII s.508 — 510
- Łoza Stanisław, Architekci i budowniczowie w Polsce, Warszawa, 1954, s.177
- Biblioteka PAU i PAN w Krakowie, Akta rodziny Loccich, rkps 686, 687
Спасылкі
Аўгуста Вінцэнці Лоцы на Вікісховішчы |