Ліберыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:
|Форма кіравання=[[Прэзідэнцкая рэспубліка]]
|Форма кіравання=[[Прэзідэнцкая рэспубліка]]
|Пасады кіраўнікоў=[[Спіс прэзідэнтаў Ліберыі|Прэзідэнт]] <br />[[Спіс віцэ-прэзідэнтаў Ліберыі|Віцэ-прэзідэнт]]
|Пасады кіраўнікоў=[[Спіс прэзідэнтаў Ліберыі|Прэзідэнт]] <br />[[Спіс віцэ-прэзідэнтаў Ліберыі|Віцэ-прэзідэнт]]
|Кіраўнікі=[[Элен Джонсан-Серліф]] <br />[[Джозеф Бакай]]
|Кіраўнікі=[[Джордж Веа]] <br />[[Джоэл Тэйлар]]
|ВУП=1,6&nbsp;млрд.&nbsp;
|ВУП=1,6&nbsp;млрд.&nbsp;
|Год разліку ВУП=2005
|Год разліку ВУП=2005
Радок 31: Радок 31:
|Тэрыторыя=111 369
|Тэрыторыя=111 369
|Працэнт вады=1%
|Працэнт вады=1%
|Месца па насельніцтву=132
|Месца па насельніцтву=125
|Насельніцтва=3 334 587
|Насельніцтва=4 689 021<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html</ref>
|Год перапісу=Ліпень 2008
|Год ацэнкі=2017
|Шчыльнасць насельніцтва = 29
|Шчыльнасць насельніцтва = 29
|Дамены=[[.lr]]
|Дамены=[[.lr]]
Радок 46: Радок 46:
Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у [[Афрыка|Афрыцы]]. Узнікла ў выніку дагавора паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай у [[1821]] г. Дзякуючы ёй вызваленыя [[Рабства|рабы]] маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. [[26 ліпеня]] [[1847]] г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са [[ЗША|Злучанымі Штатамі Амерыкі]], як эканамічна, так і культурна.
Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у [[Афрыка|Афрыцы]]. Узнікла ў выніку дагавора паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай у [[1821]] г. Дзякуючы ёй вызваленыя [[Рабства|рабы]] маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. [[26 ліпеня]] [[1847]] г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са [[ЗША|Злучанымі Штатамі Амерыкі]], як эканамічна, так і культурна.


У [[1980]] г. [[Самуэль Доэ]] здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага [[прэзідэнт]]а і зрынуў [[урад]]. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У [[1989]] г. пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Доэ, а таксама вывад ваенных з улады. У [[1997]] г. [[Чарльз Тэйлар]], адзін з апанентаў Доэ, быў абраны прэзідэнтам Ліберыі. [[23 лістапада]] [[2005]] г. на пасаду прэзідэнта была абрана [[Элен Джонсан-Серліф]].
У [[1980]] г. [[Самуэль Доэ]] здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага [[прэзідэнт]]а і зрынуў [[урад]]. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У [[1989]] г. пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Доэ, а таксама вывад ваенных з улады. У [[1997]] г. [[Чарльз Тэйлар]], адзін з апанентаў Доэ, быў абраны прэзідэнтам Ліберыі. [[23 лістапада]] [[2005]] г. на пасаду прэзідэнта была абрана [[Элен Джонсан-Серліф]] — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы.


== Дзяржаўны лад і палітыка ==
== Дзяржаўны лад і палітыка ==

Версія ад 09:38, 21 верасня 2018

Рэспубліка Ліберыя
Republic of Liberia
Герб Ліберыі
Сцяг Ліберыі Герб Ліберыі
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)»
Гімн: «All Hail, Liberia Hail»
Дата незалежнасці 26 ліпеня 1847 (ад ЗША)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшыя гарады Манровія
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джордж Веа
Джоэл Тэйлар
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
111 369 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

4 689 021[1] чал. (125-я)
29 чал./км²
ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$1,6 млрд.   (170-ы)
$500  (178-ы)
ІРЧП (2007) 0.442 (нізкі) (169-ы)
Валюта Ліберыйскі долар (LRD)
Інтэрнэт-дамены .lr
Код ISO (Alpha-2) LR
Код ISO (Alpha-3) LBR
Код МАК LBR
Тэлефонны код +231
Часавыя паясы +0

Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот-д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Сталіца — горад Манровія.

Гісторыя

Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узнікла ў выніку дагавора паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай у 1821 г. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна.

У 1980 г. Самуэль Доэ здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага прэзідэнта і зрынуў урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 г. пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Доэ, а таксама вывад ваенных з улады. У 1997 г. Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ, быў абраны прэзідэнтам Ліберыі. 23 лістапада 2005 г. на пасаду прэзідэнта была абрана Элен Джонсан-Серліф — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы.

Дзяржаўны лад і палітыка

Дзяржаўны лад

Ліберыя — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 6 студзеня 1986 г. с наступнымі зменамі. Кіраўнік дзяржавы і ўрада, а таксама вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва шляхам усеагульных прамых выбараў на 6-гадовы тэрмін.

Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — двухпалатны парламент — Нацыянальная Асамблея (Сенат і Палата Прадстаўнікоў). 64 дэпутата Палаты Прадстаўнікоў абіраюцца шляхам усеагульных прамых і таемных выбараў на 6 гадоў. Сенат, які складаецца з 30-ці сенатараў, таксама абіраецца шляхам усеагульнага прамога і тайнага галасавання (тэрмін паўнамоцтваў 15-ці старэйшых сенатараў - 9 гадоў, 15-ці малодшых - 7 гадоў).

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 графстваў.

Судовая сістэма

Знешняя палітыка

Геаграфія

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор'е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны.

Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот-д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1380 м). Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, спякотны, з мая да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпература +25 °C.

Эканоміка

Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн. т.

Дэмаграфія

Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амерыканаліберыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму.

Гл. таксама

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html