Ліберыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 97: Радок 97:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
{{main|Насельніцтва Ліберыі}}
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць ''амерыканаліберыйцамі''. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: [[кпеле]], [[баса (народ)|баса]], [[гіё]], [[кру]], [[грэба]], [[мана]], [[крахн]], [[гола]], [[гбандзі]], [[лома]], [[кісі]], [[Ваі, народ|ваі]], [[дэі]], [[бэла]], [[мандынга]] і [[мендэ]]. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю [[анімізм]]у. Дзяржаўная мова — англійская.
[[File:Population pyramid of Liberia 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
Ліберыя адносіцца да найменш населеных дзяржаў Заходняй Афрыкі. У гістарычным мінулым ліберыйская зямля панесла значныя чалавечыя страты праз гандаль рабамі. Дзве грамадзянскія вайны канца ХХ - пачатку ХХІ ст. забралі 250 тысяч жыццяў і выклікалі моцны міграцыйны адток (таксама каля чвэрці мільёна чалавек). Хоць часам Ліберыя сама прымае мігрантаў: у 2010-11 годзе сюды, ратуючыся ад гвалту, перабраліся 125 000 івуарыйцаў. Сёння ў Ліберыі налічваецца меней за 5 млн чалавек, пры гэтым краіна дэманструе тыпова афрыканскія тэмпы росту насельніцтва: Нараджаецца 38 чалавек на 1000 (2017), а [[Сумарны каэфіцыент нараджальнасці|на адну жанчыну прыходзіцца]] 5 дзяцей, прырост складае 2,5%.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html</ref>. Ён быў бы яшчэ вышэйшым, каб не эміграцыя (0,6%).

Сярэдні ўзрост ліберыйца ў 2017 складаў 17,8 гадоў, а 60% насельніцтва былі маладзей за 25 гадоў. Вялікіх поспехаў Ліберыя дасягнула ў барацьбе за жыцці немаўлят: нягледзячы на недахоп медыцынскіх работнікаў, узровень [[Дзіцячая смяротнасць|дзіцячай смяротнасці]] з 1990 знізіўся на 70 % і цяпер складае 52 на 1000, што ўсё роўна застаецца адным з найгоршых паказчыкаў у свеце. Яшчэ горшыя пазіцыі Ліберыі ў мацярынскай смяротнасці, бо роды часта прымаюць не прафесійныя медыкі.

[[File:Downtown Monrovia 3348917715 67a2002529.jpg|thumb|Манровія, даўнтаўн]]
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (пераважна з [[Барбадас]]а), якіх называюць ''амерыканаліберыйцамі''(каля 5%). Яны па сённяшни дзень займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: [[кпеле]] — буйнейшае, [[баса (народ)|баса]], [[гіё]], [[кру]], [[грэба]], [[мана]], [[крахн]], [[гола]], [[гбандзі]], [[лома]], [[кісі]], [[Ваі, народ|ваі]], [[дэі]], [[бэла]], [[мандынга]] і [[мендэ]].

Этнічная разнароднасць ускладняецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю [[анімізм]]у. Дзяржаўная мова — англійская, ва ўмовах нацыянальнай стракатасці яна служыць [[Лінгва франка|сродкам міжэтнічных зносін]]. Паводле перапісу 2008, 86,5 % ліберыйцаў з'яўляюцца хрысціянамі пераважна пратэстанцкіх кірункаў, 12,2 % — мусульмане.

У гарадах жывуць крыху больш за палову ліберыйцаў. У сталічным графстве Мантсерада ў 2017 жылі 1 118 тыс.чалавек, з іх 970 тысяч — у агламерацыі Вялікая [[Манровія]]. Як тое вядзецца на чорным кантыненце, роля стаіцы гіпертрафаваная: паводле дадзеных 2008 года ў Манровіі пражывае у 4 разы болей народу, чым у сталіцах усіх астатніх графстваў разам узятых. Другі горад — Гбарнга на паўночным усходзе (56 тыс.), трэці — Бьюкенен (50 тыс.)


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==

Версія ад 13:20, 23 верасня 2018

Рэспубліка Ліберыя
Republic of Liberia
Герб Ліберыі
Сцяг Ліберыі Герб Ліберыі
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)»
Гімн: «All Hail, Liberia Hail»
Дата незалежнасці 26 ліпеня 1847 (ад ЗША)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшыя гарады Манровія
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джордж Веа
Джоэл Тэйлар
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
111 369 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

4 689 021[1] чал. (125-я)
40 чал./км²
ВУП
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$4,123 млрд. [2]  (170-ы)
$915  (178-ы)
ІРЧП (2017) 0.435 (нізкі) (181-ы)
Валюта Ліберыйскі долар (LRD)
Інтэрнэт-дамены .lr
Код ISO (Alpha-2) LR
Код ISO (Alpha-3) LBR
Код МАК LBR
Тэлефонны код +231
Часавыя паясы +0

Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот-д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад — горад Манровія.

Дзяржаўная мова — англійская, у стасунках ужываюцца каля 20 мясцовых моваў.

Ліберыя з'яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у Афрыцы (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў Лігі Нацыяў і ААН. Сёння з'яўляецца сябрам ААН, Афрыканскага Саюза, дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна. Напрыканцы ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "Мілана" Джордж Веа.

Этымалогія

"Ліберыяй" гэтую зямлю назвалі ў 1824 годзе амерыканскія чарнаскурыя каланісты. У перакладзе на еўрапейскія мовы назва азначае "свабодная краіна"

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот-д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км.

Прырода

Лясы Ліберыі

Рэльеф Ліберыі змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова плоская, часам узгорыстая раўніна пераходзіць у хвалістае пласкагор'е і невысокія горы ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1440 м). Больш высокую (1752 м) гару Німба Ліберыя дзеліць з Кот-д'Івуарам і Гвінеяй.

Клімат экватарыяльны, спякотны. Сярэднегадавая тэмпература +25 °C. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. З мая да кастрычніка, з невялікім антрактам у канцы ліпеня, цягнуцца трапічныя дажджы. У зімовыя месяцы з лістапада па сакавік з Сахары дзьме сухі, насычаны пылам вецер харматан.

Рака Кавалі ў кастрычніку

Усе галоўныя рэкі краіны цякуць у паўднёва-заходнім кірунку, самыя доўгія з іх бяруць пачатак на плато ў суседняй Гвінеі. Мяжа са С'ера Леонэ праходзіць па рацэ Мана, з Кот-д'Івуарам — па рацэ Кавалі. Манровія размясцілася побач з вусцем ракі Сент-Пол.

Следам за рэльефам і кліматам змяняюцца краявіды. На ўзбярэжнай нізіне захаваліся балоты і мангры. Узгоркі цэнтральнай часткі пакрытыя вільготнымі экватарыяльнымі лясамі. Увогуле лясамі занятая амаль што палова тэрыторыі Ліберыі і менавіта тут засталося каля 40 % усіх лясоў экарэгіёна Верхняя Гвінея. Паўночныя пласкагор'е і невысокія горы, дзе ўжо з'яўляецца досыць працяглы сухі сезон, пакрытыя саванамі слановае травы і напаўлістападнымі лясамі.

Гісторыя

Ліберыйскія землі былі заселеныя толькі ў ІІ тыс. н.э. у выніку міграцыі плямёнаў з поўначы і захаду, якая адбывалася з прычын падзення імперый Малі і Сангай, а таксама апустыньвання цэнтральных раёнаў. У ХVI-XVI стагоддзі свае факторыі для гандлю рабамі тут мелі партугальцы, англічане і галандцы. Апошнія называлі ўзбярэжжа Пярцовым берагам.

Узнікла Ліберыя дзякуючы намаганням Амерыканскага Каланізацыйнага Таварыства, якое верыла, што былыя рабы здолеюць займець свабоду і дабрабыт на сваёй гістарычнай радзіме. У 1821 г. паміж Таварытвам і мясцовымі плямёнамі была падпісана дамова, дзякуючы якой вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. Паміж 1822 і 1861 больш за 15 тысяч вызваленых і свабоднанароджаных неграў і 3200 афракарыбцаў перасяліліся з Амерыкі ў Ліберыю.

Джозеф Робертс

26 ліпеня 1847 г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі і рэспубліканскі дзяржаўны лад паводле амерыканскай мадэлі. Першым прэзідэнтам стаў Джозеф Робертс. Цікава, што Злучаныя Штаты прызналі незалежную Ліберыю толькі падчас грамадзянскай вайны ў 1862 годзе.

Амерыкана-ліберыйцы не зліліся з мясцовымі плямёнамі, якія аднеслія да перасяленцаў варожа і нават рабілі ўзброеныя набегі. І сталася так, што 5 % насельніцтва з амерыканскімі каранямі сфармавалі падітычную эліту, астатнія ж не былі нават грамадзянамі. Адукацыя і ахова здароўя насельніцтва былі перакладеныя на хрысціянскія місіі.

У Першую Сусветную вайну Ліберыя падртымала ЗША і Антанту, са свайго боку ЗША дапамаглі мадэрнізаваць інфраструктуру краіны, асабліва транспартную

У 1980 г. Самуэль Доэ здзейсніў ваенны пераварот, забіў прэзідэнта Уільяма Толберта і, зрынуўшы урад, усталяваў уласны, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 г. пачалася грамадзянская вайна (доўжылася да 1996), у выніку Доэ быў забіты, а ваенныя страцілі ўладу. У 1997 г. прэзідэнтам Ліберыі быў абраны Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ. Але да стабільнасці Ліберыя мусіла перажыць яшчэ адну грамадзянскую вайну (1999-2003). 23 лістапада 2005 г. на пасаду прэзідэнта была абрана Элен Джонсан-Серліф — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў распаўсюджання эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "Мілана" Джордж Веа.

Дзяржаўны лад і палітыка

Дзяржаўны лад

Ліберыя — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 6 студзеня 1986 г. с наступнымі зменамі. Кіраўнік дзяржавы і ўрада, а таксама вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва шляхам усеагульных прамых выбараў на 6-гадовы тэрмін.

Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — двухпалатны парламент — Нацыянальная Асамблея (Сенат і Палата Прадстаўнікоў). 64 дэпутата Палаты Прадстаўнікоў абіраюцца шляхам усеагульных прамых і таемных выбараў на 6 гадоў. Сенат, які складаецца з 30-ці сенатараў, таксама абіраецца шляхам усеагульнага прамога і тайнага галасавання (тэрмін паўнамоцтваў 15-ці старэйшых сенатараў - 9 гадоў, 15-ці малодшых - 7 гадоў).

Судовая сістэма

Знешняя палітыка

Адносіны з Беларуссю

27 красавіка 2016 г. у пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку было падпісана сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ліберыя. Были абмеркаваны перспектыўныя накірункі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама крокі па ўмацаванні супрацоўніцтва ў ААН і ў Руху недалучэння.[3]

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 графстваў.

Насельніцтва

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Ліберыя адносіцца да найменш населеных дзяржаў Заходняй Афрыкі. У гістарычным мінулым ліберыйская зямля панесла значныя чалавечыя страты праз гандаль рабамі. Дзве грамадзянскія вайны канца ХХ - пачатку ХХІ ст. забралі 250 тысяч жыццяў і выклікалі моцны міграцыйны адток (таксама каля чвэрці мільёна чалавек). Хоць часам Ліберыя сама прымае мігрантаў: у 2010-11 годзе сюды, ратуючыся ад гвалту, перабраліся 125 000 івуарыйцаў. Сёння ў Ліберыі налічваецца меней за 5 млн чалавек, пры гэтым краіна дэманструе тыпова афрыканскія тэмпы росту насельніцтва: Нараджаецца 38 чалавек на 1000 (2017), а на адну жанчыну прыходзіцца 5 дзяцей, прырост складае 2,5%.[4]. Ён быў бы яшчэ вышэйшым, каб не эміграцыя (0,6%).

Сярэдні ўзрост ліберыйца ў 2017 складаў 17,8 гадоў, а 60% насельніцтва былі маладзей за 25 гадоў. Вялікіх поспехаў Ліберыя дасягнула ў барацьбе за жыцці немаўлят: нягледзячы на недахоп медыцынскіх работнікаў, узровень дзіцячай смяротнасці з 1990 знізіўся на 70 % і цяпер складае 52 на 1000, што ўсё роўна застаецца адным з найгоршых паказчыкаў у свеце. Яшчэ горшыя пазіцыі Ліберыі ў мацярынскай смяротнасці, бо роды часта прымаюць не прафесійныя медыкі.

Манровія, даўнтаўн

Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (пераважна з Барбадаса), якіх называюць амерыканаліберыйцамі(каля 5%). Яны па сённяшни дзень займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле — буйнейшае, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ.

Этнічная разнароднасць ускладняецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму. Дзяржаўная мова — англійская, ва ўмовах нацыянальнай стракатасці яна служыць сродкам міжэтнічных зносін. Паводле перапісу 2008, 86,5 % ліберыйцаў з'яўляюцца хрысціянамі пераважна пратэстанцкіх кірункаў, 12,2 % — мусульмане.

У гарадах жывуць крыху больш за палову ліберыйцаў. У сталічным графстве Мантсерада ў 2017 жылі 1 118 тыс.чалавек, з іх 970 тысяч — у агламерацыі Вялікая Манровія. Як тое вядзецца на чорным кантыненце, роля стаіцы гіпертрафаваная: паводле дадзеных 2008 года ў Манровіі пражывае у 4 разы болей народу, чым у сталіцах усіх астатніх графстваў разам узятых. Другі горад — Гбарнга на паўночным усходзе (56 тыс.), трэці — Бьюкенен (50 тыс.)

Эканоміка

Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн. т.

Некаторыя цікавінкі

  • Джозеф Джэнкінс Робертс — першы прэзідэнт Ліберыі — нарадзіўся ў штаце Вірджынія, гэтаксама як і першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон.
  • Прызнанне права на грамадзянства ўсіх ліберыйцаў у 1904 было як бы рэпетыцыяй аналагічнага акту ў ЗША ў дачыненні да індзейцаў.

Гл. таксама

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html
  2. https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=98&pr.y=20&sy=2014&ey=2021&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=668&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC&grp=0&a=
  3. http://mfa.gov.by/press/news_mfa/de0eccbe14708062.html
  4. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html