Палітыка Шры-Ланкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон, катэгорыі
Радок 16: Радок 16:
{{Зноскі}}
{{Зноскі}}


[[Катэгорыя:Шры-Ланка]]
{{Шры-Ланка ў тэмах}}
{{Азія паводле тэм|Палітыка|колер=Шры-Ланка}}

[[Катэгорыя:Палітыка Шры-Ланкі| ]]

Версія ад 23:24, 29 верасня 2018

Паводле дзеючай Канстытуцыі 1978 года, Шры-Ланка — унітарная рэспубліка, на чале якой стаіць прэзідэнт, што абіраецца прамым і таемным галасаваннем тэрмінам на шэсць гадоў. Прэзідэнцкая рэзідэнцыя знаходзіцца ў Каломба. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны парламент, які засядае ў Шры-Джаявардэнепура-Котэ.

Прэзідэнт

Прэзідэнт узначальвае вышэйшую выканаўчую ўладу і з'яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, прызначае прэм'ер-міністра і міністраў кабінета, вызначае склад Вярхоўнага суда. На выбарах якія адбыліся 18 лістапада 2005 года прэзідэнтам быў абраны Махінда Раджапаксэ, які змяніў на гэтае пасадзе Чандрыку Бандаранаіке Кумаратунгу (узначальвала дзяржаву з 1994 года). 9 студзеня 2015 Махінду змяніў Майтрыпала Сірысена, прадстаўнік Партыі волі Шры-Ланкі.

Парламент

Файл:The Parliament of Sri Lanka.jpg
Будынак ланкійскага парламента, Котэ

Аднапалатны парламент (225 месцаў) абіраецца тэрмінам на шэсць гадоў. У выніку пазачарговых парламенцкіх выбараў 2 красавіка 2004 года перамогу атрымаў АНАВ (Аб'яднаны нацыянальны альянс волі), у склад якога ўвайшлі Партыя волі Шры-Ланкі (ПВШЛ, заснаваная ў 1951 годзе) і НФВ (Народны фронт вызвалення, заснаваны ў 1966 годзе). У чэрвені 2005 года НФВ выйшаў з складу АНАВ. Аб'яднаная нацыянальная партыя (АНП, заснаваная ў 1946 годзе), якая кіравала са снежня 2001 года, стала вядучай апазіцыйнай сілай у парламенце. Старшыня парламенту — прадстаўнік АНП. Пост прэм'ер-міністра з лістапада 2006 па жнівень 2015 года займаў Ратнасыры Вікрэманаякэ (ПВШЛ). 17 жніўня 2015 новым пэм'ерам стаў Раміл Вікрамасінгхе, прадстаўнік АНП. Міністр замежных спраў — Мангала Самаравіра (ПВШЛ).

Палітычныя партыі

У Шры-Ланцы ў цяперашні час дзейнічае каля 40 розных палітычных партый, палітызаваных грамадскіх і прафсаюзных рухаў. Вядучае месца займаюць Партыя волі Шры-Ланкі (ПВШЛ), Аб'яднаная нацыянальная партыя (АНП), НФВ (Народны фронт вызвалення), якія прадстаўляюць інтарэсы розных пластоў ў асноўным сінгальскага насельніцтва. На працягу апошніх сарака гадоў фактычна змяняючы адна другую кіравалі краінай ПВШЛ і АНП: у 1960-х — 1970-х гадах ва ўлады нахадзілася ПВШЛ, з 1977 года па жнівень 1994 году кіруючая эліта краіны групавалася вакол АНП, з 1994 года па снежань 2001 года ўлада нахадзілася ў руках ПВШЛ у кааліцыйным урадзе Народнага Альянсу (куды ўваходзілі 5 партый). Са снежня 2001 года большасць у парламенце краіны належала АНП. У красавіку 2004 года падчас пазачарговых парламенцкіх выбараў АНАВ і АНП атрымалі ў новым складзе парламента — 105 і 82 месцаў адпаведна. У жніўні 2015 адбыліся чарговыя парламенцкія выбары, на якіх атрымала перамогу і ўзначаліла кааліцыю парламенцкай большасці Аб'яднаная нацыянальная партыя.

Адміністрацыйны падзел

Шры-Ланка — унітарная дзяржава. Востраў дзеліцца на 9 правінцый, якія ў сваю чаргу падзеленыя на 25 раёнаў.

Зноскі