Антоній Люстыг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34: Радок 34:


Памёр 5 чэрвеня 1815 г. у Полацку.
Памёр 5 чэрвеня 1815 г. у Полацку.

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 10:47, 3 кастрычніка 2018

Антоній Люстыг
польск.: Antoni Lustyg (Lustig)
Дата нараджэння 7 верасня 1752(1752-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1815(1815-06-05) (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Навуковае званне прафесар

Антоній Люстыг (7 верасня 1752, Прусія — 5 чэрвеня 1815, Полацк) — каталіцкі духоўны дзеяч і педагог, уплывовы дзеяч Ордэна езуітаў.

Уступіў у Таварыства Ісуса 6 кастрычніка 1768 г. у Ломжы, а духоўны сан атрымаў у 1776 г. у Полацку, дзе ў 1780—1786 гг. выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме нямецкую мову. Выконваў функцыі прэфекта школы і прафесара нямецкай мовы ў езуіцкіх калегіумах Віцебска (1787—1789), Оршы (1789—1791) і Магілёва (1791—1792), прычым у апошнім з 1793 па 1802 гг. займаў пасаду рэктара.

Апрача педагагічнай дзейнасці Люстыг паспяхова працаваў у Таварыстве Ісуса: быў асістэнтам Генеральнага вікарыя ордэна (1799—1815) і правінцыялам (1802—1805), арганізаваў езуіцкую місію ў наваколлі Саратава, а таксама займаў пасаду рэктара Полацкаго езуіцкага калегіума (1805—1812).

Антоній Люстыг браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі і з’яўляўся яе першым рэктарам (да 1 жніўня 1814 года)[1].

Памёр 5 чэрвеня 1815 г. у Полацку.

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. Ludwik Grzebień ; [aut. i red. działów Andrzej Paweł Bieś et al. ; współpr. nauk. i red. Roman Darowski]. — Kraków : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. Instytut Kultury Religijnej : Wydawnictwo WAM — Księża Jezuici, 1996. — XVI, 882, [5] s. : il.