Кузьма Венедыктавіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 100: Радок 100:
Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).
Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).


Памёр [[4 мая]] [[1987]] года. Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]] у [[Мінск]]у.
Памёр [[4 мая]] [[1977]] года. Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]] у [[Мінск]]у.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 11:26, 5 кастрычніка 2018

Кузьма Венедыктавіч Кісялёў
Сцяг1-ы Міністр замежных спраў БССР
15 сакавіка 1946 — 14 мая 1966
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада зацверджаная;
ён сам як народны камісар замежных спраў
Пераемнік Анатоль Емяльянавіч Гурыновіч
Сцяг2-і Народны камісар замежных спраў БССР
30 сакавіка 1944 — 15 сакавіка 1946
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада адноўленая;
Аляксандр Чарвякоў
Пераемнік пасада скасаваная;
ён сам як міністр замежных спраў
Сцяг6-ы Старшыня Савета Народных Камісараў БССР
28 ліпеня 1938 — 28 чэрвеня 1940
Папярэднік Апанас Кавалёў
Пераемнік Іван Былінскі
Сцяг Народны камісар аховы здароўя БССР
1937 — 1938
Кіраўнік урада Апанас Фёдаравіч Кавалёў

Нараджэнне 1 лістапада 1903(1903-11-01)
Смерць 4 мая 1977(1977-05-04) (73 гады)
Месца пахавання
Партыя Камуністычная партыя Беларусі
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Прафесія Неўрапатолаг
Дзейнасць дыпламат, палітык, неўролаг, урач, медыцынскі адміністратар, дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў в. Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.

З 1937 па 1938 гады — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938 па 1940 гады — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.

З 1944 па 1958 гады — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.

Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).

Памёр 4 мая 1977 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Politic-stub