Яфім Яфімавіч Бялевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 19: Радок 19:
{{DEFAULTSORT:Бялевіч Яфім Яфімавіч}}
{{DEFAULTSORT:Бялевіч Яфім Яфімавіч}}
[[Катэгорыя:Міністры юстыцыі БНР]]
[[Катэгорыя:Міністры юстыцыі БНР]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Міністры фінансаў БНР]]
[[Катэгорыя:Міністры фінансаў БНР]]

Версія ад 20:46, 6 кастрычніка 2018

Яфім Яфімавіч Бялевіч
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 15 (27) лютага 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1942(1942-12-13) (54 гады)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яфім Яфімавіч Бялевіч (27 лютага 1889, Мінск13 лютага 1942, Магадан) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Біяграфія

Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў i місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Мікола Вяршынін, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч. Кастрычнік 1919 г. (БДАМЛіМ).

Нарадзіўся 27 лютага 1888 года ў Мінску. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, з якой за ўдзел у вучнёўскіх беспарадках у 1907 выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію экстэрнам. Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (скончыў у 1912). Быў прызваны ў армію. Падчас Першай сусветнай вайны на фронце — прапаршчык, штабс-капітан.

Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на Першы Усебеларускі з'езд, член яго прэзідыума. Да ліпеня 1918 займаў пасаду міністра юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР. Як нязгодны з яго палітыкай, выйшаў у адстаўку. Пасля дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне.

У 1919 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты. У 1918—1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, з якой у жніўні 1920 выйшаў з-за адмовы лідараў падпісаць Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920. У 1920—1922 служыў у Гомелі ў чыгуначных часцях Чырвонай арміі. 1 кастрычніка 1920 арыштаваны асобым аддзелам Заходняга фронту па падазрэнні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрвені 1924 удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе БПС-Р. Перайшоў на фінансавую работу — у 19251930 упаўнаважаны Наркамфіна БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі.

Арыштаваны 19 сакавіка 1932. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Свірскі канцлагер НКВД Ленінградскай вобласці. У зняволенні 27 снежня 1936 узяты пад варту. 8 лютага 1937 Ленінградскім абласным судом асуджаны да 5 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у Магаданскім канцлагеры.

Па першым прыгаворы рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абласнога суда 16 лістапада 1963, па другім — пракуратурай Расійскай Федэрацыі 16 снежня 1992.