Бабруйскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вядомыя ўраджэнцы і жыхары: Добавлены знакаміты ўраджэнец Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Тэгі: першае рэдагаванне Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
DENAMAX (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 78: Радок 78:
* [[Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак]], беларускі гісторык
* [[Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак]], беларускі гісторык
* [[Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч]], Герой Савецкага Саюза
* [[Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч]], Герой Савецкага Саюза
*[[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], знакаміты драматург
* [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], знакаміты драматург


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 16:39, 7 кастрычніка 2018

Бабруйскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Бабруйск
Дата ўтварэння 4 жніўня 1927
Кіраўнік Аляксандр Мікалаевіч Сухадольскі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 70,3 %, руская 28,66 %
Размаўляюць дома: беларуская 44,51 %, руская 54,43 %[2]
Насельніцтва (2009)
20 660 чал.[2] (13-е месца)
Шчыльнасць 12,85 чал./км² (17-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 84,11 %,
рускія — 11,94 %,
украінцы — 1,11 %,
іншыя — 2,84 %[2]
Плошча 1 599,05[3]
(5-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
146 м[4]
Бабруйскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бабру́йскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Утвораны 4 жніўня 1927. Бабруйскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Магілёўскай вобласці. Плошча раёна — 1,6 тыс. км².

Геаграфія

Большая частка раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 150—170 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 183,5 м (каля п. Глуша), самая нізкая адзнака — 131,2 м у даліне р. Бярэзіна каля в. Палянкі.

Раён прымеркаваны да ўсходняй часткі Беларускай антэклізы, у межах Бабруйскага пахаванага выступу. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю ад 40-60 да 100—150 м. У іх складзе найбольшае значэнне маюць водна-ледавіковыя і ледавіковыя ўтварэнні бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага ледавікоў. Бабруйскі пахаваны выступ мае даўжыню 130 км, шырыню — 20-50 км. Найбольш узнятая ўсходняя частка ў раёне Бабруйска, дзе фундамент залягае на глыбіні каля 0,2 — 0,25 км. Складзены пераважна з біятытавых, амфібалітавых гранітаў-гнейсаў.

Ландшафты Бабруйскага раёна — спадзістахвалістая, пласкахвалістая марэнная раўніна з узгоркамі, лагчынамі, катлаванамі, ярамі, западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, хваёвых, бярозавых лясоў, пазапоймавых лугоў.

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Мінск-Бабруйск-Гомель, Бабруйск-Рабкор; аўтамабільныя дарогі Мінск-Бабруйск-Гомель, Слуцк-Бабруйск-Рагачоў, Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы, Магілёў-Бабруйск-Рагачоў, Магілёў-Бабруйск-Мазыр. Па р. Бярэзіне ажыццяуляецца суднаходства, рачны порт — Бабруйск.

Культура, СМІ

Некаторыя вёскі

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі