Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Архітэктар}} {{Цёзкі2|Філімонаў}} '''Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў''' (нар. {{ДН|14|4|1937}}, Манчаг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:58, 8 кастрычніка 2018

Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў
Дата нараджэння 14 красавіка 1937(1937-04-14) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1971)
Навуковае званне
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. 14 красавіка 1937, Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1974).

Біяграфія

Пасля сканчэння ў 1960 годзе БПІ працаваў у 19601973 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект». У 19731988 выкладчык БПІ (да 1983 загадчык кафедры жылых і грамадскіх будынкаў). 3 1988 кіраўнік архітэктурнай майстэрні «Белдзяржпраекта».

Творчасць

[[Файл:Минский дворец Спорта - panoramio.jpg|thumb|Мінскі палац спорту] [[Файл:Sports arena (13125895444).jpg|міні|злева|Палац спорту «Юнацтва» ў Чалябінску]] Аўтар спартыўнага комплексу Усесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (1978), жылога дома па вул. Чарвякова (1971) у Мінску, гасцініцы «Гарызонт» (1980) у Баранавічах, актавай залы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1962). У сааўтарстве выканаў гіраекты Мінскага Палаца спорту (1966), Палацаў спорту ў Чалябінску[ru] (1967), Валгаградзе[ru] (1974), Палаца культуры ў Салігорску (1968) і інш.

Вывучае праблемы развіцця архітэктуры мнагамэтавых відовішчных і спартыўных збудаванняў.

Бібліяграфія

  • Архитектура универсальных зрелищно-спортивных залов. Мн., 1980;
  • Архитектура общественных зданий Белоруссии. Мн.. 1985.

Літаратура