Трыумфальная арка (Магілёў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
абнаўленне звестак
Радок 2: Радок 2:
|Беларуская назва =
|Беларуская назва =
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
|Выява =Магілёў. Трыўмфальная арка (жнівень 2018) 01.jpg
|Выява = Triumphal arches in Mahilioŭ 05.jpg
|Подпіс = Арка ў жніўні 2018 года
|Подпіс = Арка пасля адкрыцця (кастрычнік 2018)
|Краіна =
|Краіна =
|Рэгіён =
|Рэгіён =

Версія ад 18:17, 13 кастрычніка 2018

Трыумфальная арка

Арка пасля адкрыцця (кастрычнік 2018)
Краіна
Месцазнаходжанне
Заказчык Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва[d]
Архітэктар Віталь Васілевіч Рагаўцоў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трыўмфальная арка — збудаванне ў Магілёве, размешчанае ў заходняй частцы горада, у жылым раёне Казіміраўка, на разваротным кольцы вуліцы Грунвальдскай і Мінскай шашы.

Аўтар праекта архітэктар «Магілёўграмадзянпраекта» Віталь Рагаўцоў, заказчык — «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва». Узвядзенне аркі прымеркавана да 750-годдзя Магілёва, якое адзначалася ў 2017 г., і стане завяршальным этапам рэканструкцыі Мінскай шашы. Праект плананалася рэалізаваць за кошт ахвяраванняў магілёўцаў, для чаго быў адкрыты рахунак па зборы сродкаў. Будаўніцтва пачалося ў ліпені 2017 г[1]. Але існуючых грошай не хапіла і будаўніцтва замарозілі. Для завяршэння працы быў абраны новы арыенцір: 5-ы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што пройдзе ў Магілёве ў верасні 2018 г., які нібыта збіраюцца наведаць прэзідэнты абедзвюх краін.

Незалежныя эксперты ў галіне архітэктуры раскрытыкавалі праект аркі «ў сілу яго эклектычнасці», актывісты звярталіся да кіраўніцтва горада з прапановай спыніць будаўніцтва «непатрэбнага аб’екта» і марнаванне сродкаў[2].

Напрыканцы мая 2018 г. мясцовыя арганізацыі па даручэнні старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава атрымалі ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёна лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу для будаўніцтва аркі[2].

Зноскі

Спасылкі