Эндру Флэтчэр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
| Нацыянальнасць =
| Нацыянальнасць =
| Краіна = {{Сцяг Вялікабрытаніі|20пкс}} [[Вялікабрытанія]]
| Краіна = {{Сцяг Вялікабрытаніі|20пкс}} [[Вялікабрытанія]]
| Прафесіі = музыка, [[Менеджмент|менеджэр]], [[дыджэй]]
| Прафесіі = музыка, [[Менеджмент|менеджар]], [[дыджэй]]
| Інструменты = клявішныя, [[бас-гітара]], вакал
| Інструменты = клавішныя, [[бас-гітара]], вакал
| Жанры =
| Жанры =
| Псеўданімы =
| Псеўданімы =

Версія ад 17:24, 17 кастрычніка 2018

Эндру Флэтчэр
Andrew John Fletcher
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Эндру Джон Флэтчэр
Дата нараджэння 8 ліпеня 1961(1961-07-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 2022(2022-05-26)[3][4][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыка, менеджар, дыджэй
Гады актыўнасці 1978—дагэтуль
Інструменты клавішныя, бас-гітара, вакал
Жанры альтэрнатыўны рок і новая хваля[d]
Калектыў Depeche Mode, Client
Лэйблы Mute Records, Toast Hawaii
Грамадская дзейнасць
Член у
countdown.depechemode.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эндру Джон Флэтчэр (англ.: Andrew John Fletcher, мянушка — «Fletch»; нар. 8 ліпеня 1961, Нотынгем, Англія) — брытанскі музыкант. Адзін з заснавальнікаў і клавішнік гурта Depeche Mode.

Кар’ера

Depeche Mode

Fletch спачатку граў на бас-гітары ў гурце Вінса Кларка, але потым сеў за сінтэзатар у гурце Composition of Sound, у якім ужо гралі Кларк з Мартынам Горам. У 1980 годзе музыкі заснавалі Depeche Mode і ўзялі вакалістам Дэйва Гаана. Fletch ніколі не быў на першым плане ў гурце, але выконваў функцыі менеджара. Ён адзіны ўдзельнік гурта, які не напісаў ніводнай песні для рэпертуару, хаця ў інтэрв’ю ён сцвярджаў, што спрабаваў пісаць песні раней.

Абавязкі ў Depeche Mode

Шмат каго з аматараў Depeche Mode здзіўляе тое, што Флэтчэр грае на бас-гітары, займаецца праграмаваннем сінтэзатараў. У той жа час на канцэртах і рэпетыцыях ён грае на клавішных.

Флэтчэр узяў на сябе абавязкі «агента па сувязях з грамадскасцю» — менавіта ён увесь час аб’яўляе навіны гурта, як гэта было пра падрабязнасці альбомаў Exciter у 2001 годзе і Playing the Angel у 2004 і 2005 гадах, галоўным чынам для прэсы.

Кажуць, што гэта Флэтчэр аб’ядноўвае гурт у адно, ён спрыяў кампрамісу пры раздзяленні аўтарства песень на альбоме Playing the Angel паміж Гэханам ды Горам.

Папулярнасць

Флэтчэра часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта выклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў Алан Уайлдэр. Зараз Эндру значна больш заняты інструментальнымі партыямі. Так, ён грае на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому Playing the Angel, як сцвярджае прадзюсар альбому Бэн Хілье, да таго ж можна пабачыць, як Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку Fletchcam і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песні «Clean and Surrender» перыяду запісу альбому Playing the Angel (the Depeche Mode Receiver).

Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчэр выдатны інструменталіст. Ён грае большасць партый на сінтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафесійнымі студыйнымі музыкантамі (а таксама Аланам Уайлдэрам у перыяд з 1982 да 1995 года). Калі Алан Уайлдэр далучыўся да гурта ў пачатку 1982 года, Флэтчэр узяў на сябе абавязкі менеджара, і ў музычным плане яго роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песні Гора ды Гэхана.

Спроба сольнай кар’еры

Цікавым застаецца той факт, што паводле афіцыйнай біяграфіі Depeche Mode, Fletch запісаў сольны альбом з назвай Toast Hawaii. Назву ўзялі ад любімай стравы музыканта, якую рабілі ў студыйнай сталовай. Матэрыял запісваўся падчас працы над альбомам Some Great Reward у 1984 годзе. Усе песні альбому — кавер-версіі чужых песень, якія спявае Флэтчэр. Вядома, што ў запісе альбому удзельнічалі Алан Уайлдэр або Марцін Гор, або разам — яны гралі на піяніна, а фатаграфію для вокладі зрабіў Уайлдэр. Выпусціць альбом не ўдалося — не згадзіўся Daniel Miller, так што зараз ён існуе толькі ў некалькіх экземплярах. Флэтчэр — адзіны ўдзельнік гурта, які не спявае на студыйных альбомах (за выключэннем схаванай песьні «Crucified» на альбоме Violator, партыі чацвертага голасу папрыканцы песні «New Life», песьні «Condemnation», у якой ён, кажуць, спеў партыю фонавага голасу разам з Горам і Уайлдэрам і «The Sun and the Rainfall», дзе напрыканцы чутны словы «All that I’m saying...» — «Усё, што я спяваю...» з правага каналу). Нягледзячы на тое, што на канцэртах бачна, як Флэтчэр спявае, яго голас звычайна чутны толькі праз калонкі-маніторы на сцэне.

Праект Toast Hawaii і кар’ера DJ

Некалькі гадоў таму Эндзі Флэтчэр заснаваў кампанію Toast Hawaii, якая, верагодна, атрымала назву паводле нявыпушчанага альбому і стваралася для раскруткі гурта Client. У кастрычніку 2006 года на сайце Часопісу Side-Line Magazine было абвешчана, што Client разарвалі дагавор з кампаніяй Toast Hawaii, што паставіла пад сумнеў яе далейшае існаванне.

Акрамя ўсяго сказанага, Флэтчэр таксама час ад часу займаецца дыск-жакействам. Большасць яго канцэртаў, у якіх ён выступаў у якасці дыск-жакея, адбыліся ў сумесным турнэ з гуртом Client. Ён выступаў у стандартным стылі «дыск-жакейства ў ванне» — рабіў кампіляцыю з урыўкаў песень. Людзі, якія прыйходзілі на канцэрты, атрымліваць асалоду ад урыўкаў песень Depeche Mode. Адзін такі канцэрт быў запісаны на відэа, а запіс выпушчаны пад назвай «Andy Fletcher: One Night in Warsaw.» Улетку 2007 года Флэтчэр зрабіў невялікае турнэ, галоўным чынам па Італіі.

Асабістае жыццё

Сам Эндру Флэтчэр — старэйшы сын у сям’і Джона і Джой, яго сясцёр клічуць Сюзана (англ.: Suzan), Кэран (англ.: Karen), брата — Сімон (англ.: Simon). Напачатку 1980-х Эндру напрацягу амаль што года сустракаўся з англійскай актрвсай Джэніфэр Саўндэрс (англ.: Jennifer Saunders). Зараз ён ужо 14 гадоў жанаты на Грарніі (англ.: Grainne) (вымаўляецца 'Grar-nee-ah'), гадуе дваіх дзетак, Мэган (англ.: Megan) і Джо (англ.: Joe).

Спасылкі

  1. а б MusicBrainzMetaBrainz Foundation, 2000.
  2. Internet Movie Database — 1990.
  3. https://twitter.com/depechemode/status/1529901182562340864/photo/1
  4. Depeche Mode’s Andrew Fletcher dies aged 60
  5. а б в Andy Fletcher, keyboard player with Depeche Mode – obituary / C. EvansLondon, Thailand: 2022. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805