Саўлеская бітва (1236): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
|||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[Катэгорыя:Бітвы ў Літве]] |
[[Катэгорыя:Бітвы ў Літве]] |
||
[[Катэгорыя:Падзеі 22 верасня]] |
[[Катэгорыя:Падзеі 22 верасня]] |
||
[[Катэгорыя:1236]] |
[[Катэгорыя:1236 год у Еўропе]] |
||
[[Катэгорыя:Шаўляй]] |
[[Катэгорыя:Шаўляй]] |
||
[[Катэгорыя:Бітвы XIII стагоддзя]] |
[[Катэгорыя:Бітвы XIII стагоддзя]] |
||
[[Катэгорыя:Паўночныя крыжовыя паходы]] |
[[Катэгорыя:Паўночныя крыжовыя паходы]] |
||
[[Катэгорыя:Бітвы Інфлянцкага ордэна]] |
[[Катэгорыя:Бітвы Інфлянцкага ордэна]] |
||
[[Катэгорыя:Канфлікты 1236 года]] |
Версія ад 13:49, 21 кастрычніка 2018
Саўлеская бітва, або бітва пры Саўле (22 верасня 1236) — баявое сутыкненне войскаў Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з войскам жамойтаў і земгалаў[1]. Апісана ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы.
Ход падзей
У 2-й палове лета 1236 года быў арганізаваны першы крыжовы паход на Жамойць[2]. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе бралі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, хрышчоныя эсты, лівы, латгалы, атрад з двухсот пскавічоў, а таксама наўгародскія воі[1].
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці Саўле на крыжаносцаў, якія вярталіся з паходу, напалі жамойты і земгалы. Лакалізацыя Саўле выклікае спрэчкі, звычайна, месца атаясняюць з цяперашнім горадам Шаўляй у Літве. Па іншай версіі, бітва адбылася каля цяперашняй латвійскай вёскі Вецсауле[1].
Цяжкая кавалерыя крыжаносцаў была вымушаная прыняць бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгкаўзброеных жамойтаў і земгалаў. Войска язычнікаў, магчыма, узначальвалі Выкінт і Эрдзівіл, згаданыя ў дамове 1219 года як жамойцкія князі[2].
Крыжаносцы пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоў[3].
Пасля паражэння супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі куршы, земгалы і селы[1]. У 1237 годзе Ордэн быў вымушаны аб'яднацца з больш паспяховым Тэўтонскім ордэнам.
Памяць
У 2000 годзе рашэннем парламентаў Літвы і Латвіі 22 верасня абвешчана Днём адзінства балтаў. З 2009 года на гэтае свята пачалі запальваць вогнішчы на пагорках і старажытных гарадзішчах. Праз некалькі гадоў да акцыі далучыліся актывісты балцкага руху ў Беларусі, і цяпер кожны год Дзень адзінства балтаў — 22 верасня, адзначаюць вогнішчамі і ў Беларусі.
Зноскі
- ↑ а б в г Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.
- ↑ а б Насевiч В. Л. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады) // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.
- ↑ В лѣто 6745 [1237] // Новгородская первая летопись старшего извода.