Ізамерыя атамных ядраў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
{{зноскі}}
{{зноскі}}


<ref name="example">Русинов Л. И. Изомерия атомных ядер // [[https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%85%D0%B8_%D1%84%D0%B8%D0%B7%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85_%D0%BD%D0%B0%D1%83%D0%BA|Успехи физических наук]] : журнал. — 1961. — Т. 73, № 4. — С. 615—630.</ref>
<ref name="example">Русинов Л. И. Изомерия атомных ядер // [Успехи физических наук] : журнал. — 1961. — Т. 73, № 4. — С. 615—630.</ref>

Версія ад 17:07, 26 кастрычніка 2018

Ізамеры́я а́тамных я́драў — з’ява існавання ў ядраў атамаў метастабільных (ізамерных) узбуджаных станаў з досыць вялікім часам жыцця.

Ізамерныя станы адрозніваюцца ад звычайных узбуджаных станаў ядраў тым, што верагоднасць пераходу ва ўсе ніжэйлеглыя станы для іх моцна падушаны правіламі забароны па спіну і цотнасці. У прыватнасці, падушаныя пераходы з высокай мульціпольнасцю (гэта значыць вялікім змяненнем спіна, неабходным для пераходу ў ніжэйлеглы стан) і малой энергіяй пераходу. Часам з'яўленне ізамераў звязана з істотным адрозненнем формы ядра ў розных энергетычных станах (як у 180Hf).

Ізамеры абазначаюцца літарай m (ад англ. metastable) у індэксе масавай колькасці (напрыклад, 80mBr) або ў правым верхнім індэксе (напрыклад, 80Brm). Калі нуклід мае больш аднаго метастабільнага ўзбуджанага стану, яны пазначаюцца ў парадку росту энергіі літарамі m, n, p, q і далей па алфавіце, альбо літарай m з даданнем нумара: m1, m2 і г. д.

Найбольшую цікавасць уяўляюць адносна стабільныя ізамеры з часам паўраспаду ад 10-6 сек да многіх гадоў.

Зноскі

[1]

  1. Русинов Л. И. Изомерия атомных ядер // [Успехи физических наук] : журнал. — 1961. — Т. 73, № 4. — С. 615—630.