Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 120: Радок 120:


[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]

Версія ад 23:37, 29 кастрычніка 2018

Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 жніўня 1939(1939-08-14) (84 гады)
Месца нараджэння в. Долкінды, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць
Грамадзянства СССР, Беларусь
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» ў намінацыі «За выдатны ўклад у беларускую журналістыку» (2009).
Узнагароды Медаль «За доблестный труд» (1970). Званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза жуналістаў» (1990). «Выдатнік друку Беларусі» (1999). «Чалавек года-2013» Брэсцкай вобласці.

Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч (14 жніўня 1939, в. Долкінды, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) - паэт, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся паэт у в. Долкінды, паблізу Нясвіжа. Школьнікам  удзельнічаў у літаратурных конкурсах, друкаваўся ў раённай газеце «Чырвоны сцяг», рэспубліканскіх «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена». У пятнаццацігадовым узросце стаў членам літаратурнага аб’яднання пры райгазеце. У школе рэдагаваў вучнёўскую газету. Паз- ней, скончыўшы дзесяцігодку, быў адказным сакратаром калгаснай шматтыражкі.[1]

Закончыў Калініградскае медыцынскае вучылішча, служыў у Савецкай арміі, працаваў памочнікам дырэктара па культурна-выхаваўчай рабоце прафтэхвучылішча ў Данбасе, закончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. 16 гадоў узначальваў шматтыражную газету «Тэкстыльшчык» у Баранавічах.

З 1984 па 1991 гады загадваў сектарам сродкаў масавай інфармацыі абкама КПБ; быў кіраўніком абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні кніг «Памяць».

З 1991 па 2002 – начальнік упраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.

З 2003 года па 2014 – старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў». Цяпер – член камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы ГА «Беларускі саюз журналістаў», кіраўнік прэсгрупы Брэсцкага абласнога савета ветэранаў.

Георгій Тамашэвіч не толькі кіраўнік, але і – творца. Салідныя калектыўныя зборнікі: «Берасцейскія карані», «Нашчадкам слова застаецца», «Брэстчына вачыма журналістаў», «Зямля берасцейская», «Брэсцкія ўрокі Машэрава» і многія іншыя – гэта найперш яго клопат, яго вялікі не толькі арганізацыйны, але і творчы ўклад.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года, з 2009 года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Творчасць

Аўтар кніг:

• «Жытнёвае слова»: вершы (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2007).

• «Новы дзень»: вершы, паэма, гумар (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2009).

• «Журналистские будни»: очерки (Брест, «Брестская типография», 2014).

• «Шлях» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2015).

Публікацыі ў літаратурных зборніках:

• «Берасцейскія карані» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 1993 і 1998).

• «Брэсцкія ўрокі Машэрава» (Мінск, «Знание», 1998).

• «Зямля берасцейская» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 1999).

• «Нашчадкам слова застаецца» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2001).

• «Брэстчына вачыма журналістаў» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2005).

Прызнанне

Атрымаў ўзнагароды: медаль «За доблестный труд» (1970).

Званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза жуналістаў» (1990).

«Выдатнік друку Беларусі» (1999).

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» ў намінацыі «За выдатны ўклад у беларускую журналістыку» (2009).

«Чалавек года-2013» Брэсцкай вобласці.

Публіцыстыка

Газета «ЗАРЯ»:

«Животворный родник газетного слова» (23.10.2003).

«Книжный праздник» (03.08.2010).

«Искусство газетной полосы» (30.03.2013).

«История пишется делами» (08.08.2013).

«Памятка дней журналистских» (17.12.2013).

«Слово, обращённое в вечность»: пра М. Елянеўскага (03.05.2014).

«Диалог над раскрытой книгой»: з паэтам М. Куляшом (21.05.2016).

Рэцэнзіі:

«Сцвярджаю дабрыню»: некалькі слоў пра сябе, газета «Народная трыбуна» (15.08.2014).

«Гумар з перспектывай»: на кнігу В. Рэчыца «Паўцарства за ўсмех» (21.01.2017).

«Зарыфмаваная проза»: на кнігу Г. Марчука «Час і месца» (30.11.2017).

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

«Праз далеч часу»: А. Крэйдзіч, газета «Заря» (21.06.2007).

«Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).

«І душа з душою гаворыць»: А. Юдзіцкі, газета «Народная трыбуна» (31.10.2009).

«Пад родным небам»: А. Юдзіцкі, газета «ЛіМ» (№ 48, 18.12.2009).

«Зямля берасцейская»: В. Славін на аднайменную кнігу, газета «Народная трыбуна» (№ 33, 25.11.1999).

«Линия судьбы»: Л. Красеўская на зборнік «Шлях», газета «Заря» (14.08.2014).

«І зноў на вайне»: А. Юдзіцкі аб зборніку «Шлях», газета «ЛіМ» (№ 26, 02.06.2015).

«Шлях Георгія Тамашэвіча»: А Юдзіцкі на зборнік «Шлях», альманах «Астрамечаўскі рукапіс» (№ 2, 2015).

«Трудитесь, и всё у вас будет…»: інтэрв’ю Е. Цімашчук, газета «Брестский вестник» (№ 19, 08.05.2014).

Спасылкі

http://kb.brl.by

http://www.gcbs-brest.by/index.php/component/k2/item/1753

http://www.zviazda.by/ru/node/144495

http://mininform.gov.by/by/news/stuzhka-navin/zhyvaya-klasika-u-brestse/

  1. 1