Ізамерыя атамных ядраў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Перанёс на старонку Да аб’яднання
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др афармленне
Радок 1: Радок 1:
{{аб’яднаць|Ізамерыя}}
{{аб’яднаць|Ізамерыя}}
{{не блытаць|Ізамерыя (хімія)|ізамерыяй у хіміі}}

'''Ізамеры́я а́тамных я́драў''' — з’ява існавання ў [[ядро атама|ядраў атамаў]] [[метастабільных]] (ізамерных) узбуджаных станаў з досыць вялікім [[часам жыцця]].<br>
'''Ізамеры́я а́тамных я́драў''' — з’ява існавання ў [[ядро атама|ядраў атамаў]] [[метастабільных]] (ізамерных) узбуджаных станаў з досыць вялікім [[часам жыцця]].<br>



Версія ад 21:05, 2 лістапада 2018

Ізамеры́я а́тамных я́драў — з’ява існавання ў ядраў атамаў метастабільных (ізамерных) узбуджаных станаў з досыць вялікім часам жыцця.

Ізамерныя станы адрозніваюцца ад звычайных узбуджаных станаў ядраў тым, што верагоднасць пераходу ва ўсе ніжэйлеглыя станы для іх моцна падушаны правіламі забароны па спіну і цотнасці. У прыватнасці, падушаныя пераходы з высокай мульціпольнасцю (гэта значыць вялікім змяненнем спіна, неабходным для пераходу ў ніжэйлеглы стан) і малой энергіяй пераходу. Часам з'яўленне ізамераў звязана з істотным адрозненнем формы ядра ў розных энергетычных станах (як у 180Hf).

Ізамеры абазначаюцца літарай m (ад англ. metastable) у індэксе масавай колькасці (напрыклад, 80mBr) або ў правым верхнім індэксе (напрыклад, 80Brm). Калі нуклід мае больш аднаго метастабільнага ўзбуджанага стану, яны пазначаюцца ў парадку росту энергіі літарамі m, n, p, q і далей па алфавіце, альбо літарай m з даданнем нумара: m1, m2 і г. д.

Найбольшую цікавасць уяўляюць адносна стабільныя ізамеры з часам паўраспаду ад 10-6 сек да многіх гадоў.

Зноскі

[1]

  1. Русинов Л. И. Изомерия атомных ядер // Успехи физических наук : журнал. — 1961. — Т. 73, № 4. — С. 615—630.