Ізамерыя атамных ядраў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, афармленне, стыль
Радок 15: Радок 15:


[[Катэгорыя:Ядзерная фізіка]]
[[Катэгорыя:Ядзерная фізіка]]
[[Катэгорыя:Атамныя ядры]]

Версія ад 21:18, 2 лістапада 2018

Ізамеры́я а́тамных я́драў — з’ява існавання ў ядраў атамаў метастабільных (ізамерных) узбуджаных станаў з досыць вялікім часам жыцця.

Ізамерныя станы адрозніваюцца ад звычайных узбуджаных станаў ядраў тым, што імавернасць пераходу ва ўсе ніжэйшыя станы для іх моцна падушаны правіламі забароны па спіну і цотнасці. У прыватнасці, падушаныя пераходы з высокай мульціпольнасцю (гэта значыць вялікім змяненнем спіна, неабходным для пераходу ў ніжэйшы стан) і малой энергіяй пераходу. Часам з’яўленне ізамераў звязана з істотным адрозненнем формы ядра ў розных энергетычных станах (як у 180Hf).

Ізамеры абазначаюцца літарай m (ад англ.: metastable) у індэксе масавай колькасці (напрыклад, 80mBr) або ў правым верхнім індэксе (напрыклад, 80Brm). Калі нуклід мае больш аднаго метастабільнага ўзбуджанага стану, яны пазначаюцца ў парадку росту энергіі літарамі m, n, p, q і далей па алфавіце, альбо літарай m з даданнем нумара: m1, m2 і г. д.

Найбольшую цікавасць уяўляюць адносна стабільныя ізамеры з часам паўраспаду ад 10−6 сек да многіх гадоў.

Зноскі

Літаратура