Першамайск (Шчучынскі раён): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Khan Tengri (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Khan Tengri (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 65: | Радок 65: | ||
}} |
}} |
||
'''Першамайск''' ({{lang-be-trans|Pieršamajskaja}}, {{lang-ru| |
'''Першамайск''' ({{lang-be-trans|Pieršamajskaja}}, {{lang-ru|Першемайск}}, да [[1954]] года - '''Сабакінцы''', да [[2011]] года - '''Першамайская'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гродзенская вобласць|}}</ref>) — [[аграгарадок]] ў [[Шчучынскі раён|Шчучынскім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Уваходзіць у склад [[Шчучынскі сельсавет|Шчучынскага сельсавета]]. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Версія ад 04:06, 7 лістапада 2018
Аграгарадок
Першамайск
| ||||||||||||||||||||||||||
Першамайск (трансліт.: Pieršamajskaja, руск.: Першемайск, да 1954 года - Сабакінцы, да 2011 года - Першамайская[2]) — аграгарадок ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчучынскага сельсавета.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Сабакінцы (пад назвай Заблоцце) датуецца 1540, калі яны знаходзіліся ў трыманні Сымона Мацкевіча. У 1550 паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозвішча якога і ўтварылася новая назва. З даўніх часоў існавала царква, якая мела звон са славянскім надпісам (1506) і не менш старажытны цудоўны абраз Маці Божай[3]. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Сабакінцам Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1755 Аўгустам Сасам.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1866 у мястэчку было 8 будынкаў; уладанне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. На 1886 — валасная ўправа, царква, школа (у 1886—1887 41 вучань), крама, карчма. З 1901 працавала аднакласая царкоўна-прыходская школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 разам з фальваркам мястэчка лічыла 65 будынкаў. У 1931 паселішча атрымала статус горада; дзейнічалі гмінная ўправа, касцёл, царква, пошта; кожны тыдзень адбываліся таргі.
У 1939 Сабакінцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую. Станам на 1 студзеня 2001 тут было 185 двароў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 — 116 чал., з іх 81 каталік, 26 праваслаўных, 9 іўдзеяў[4]; 1882 — 178 чал.; 1886 — 106 чал.
- XX стагоддзе: 1905 — 163 чал.; 1921 — 276 чал.; 1940 — 490 чал. у вёсцы Сабакінцы, 59 чал. на хутары Сабакінцы
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 — 443 чал.[5]
Інфраструктура
У Першамайскай працуюць сярэдняя школа і бальніца.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1918)
- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (2-я пал. XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Сядзіба
Зноскі
- ↑ https://belcatalog.by/pochtovye-indeksy-shhuchinskij-rajon/
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Sobakińce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 939.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0.
- Sobakińce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 939.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першамайск (Шчучынскі раён)