Першамайск (Шчучынскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{значэнні|Спасылка=Першамайская}}
{{значэнні|Спасылка=Першамайск}}
{{НП-Беларусь
{{НП-Беларусь
|статус = аграгарадок
|статус = аграгарадок
Радок 65: Радок 65:
}}
}}


'''Першамайск''' ({{lang-be-trans|Pieršamajskaja}}, {{lang-ru|Першемайск}}, да [[1954]] года - '''Сабакінцы''', да [[2011]] года - '''Першамайская'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гродзенская вобласць|}}</ref>) — [[аграгарадок]] ў [[Шчучынскі раён|Шчучынскім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Уваходзіць у склад [[Шчучынскі сельсавет|Шчучынскага сельсавета]].
'''Першамайск''' ({{lang-be-trans|Pieršamajsk}}, {{lang-ru|Першемайск}}, да [[1954]] года - '''Сабакінцы''', да [[2011]] года - '''Першамайская'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гродзенская вобласць|}}</ref>) — [[аграгарадок]] ў [[Шчучынскі раён|Шчучынскім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Уваходзіць у склад [[Шчучынскі сельсавет|Шчучынскага сельсавета]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 04:07, 7 лістапада 2018

Аграгарадок
Першамайск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1540
Ранейшыя назвы
Сабакінцы
Насельніцтва
  • 372 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231544[1]
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258857121
Першамайск на карце Беларусі ±
Першамайск (Шчучынскі раён) (Беларусь)
Першамайск (Шчучынскі раён)
Першамайск (Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Першамайск (Шчучынскі раён)

Першамайск (трансліт.: Pieršamajsk, руск.: Першемайск, да 1954 года - Сабакінцы, да 2011 года - Першамайская[2]) — аграгарадок ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчучынскага сельсавета.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Сабакінцы (пад назвай Заблоцце) датуецца 1540, калі яны знаходзіліся ў трыманні Сымона Мацкевіча. У 1550 паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозвішча якога і ўтварылася новая назва. З даўніх часоў існавала царква, якая мела звон са славянскім надпісам (1506) і не менш старажытны цудоўны абраз Маці Божай[3]. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Сабакінцам Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1755 Аўгустам Сасам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1866 у мястэчку было 8 будынкаў; уладанне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. На 1886 — валасная ўправа, царква, школа (у 18861887 41 вучань), крама, карчма. З 1901 працавала аднакласая царкоўна-прыходская школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 разам з фальваркам мястэчка лічыла 65 будынкаў. У 1931 паселішча атрымала статус горада; дзейнічалі гмінная ўправа, касцёл, царква, пошта; кожны тыдзень адбываліся таргі.

У 1939 Сабакінцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую. Станам на 1 студзеня 2001 тут было 185 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Першамайскай працуюць сярэдняя школа і бальніца.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба

Зноскі

  1. https://belcatalog.by/pochtovye-indeksy-shhuchinskij-rajon/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  4. Sobakińce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 939.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура

Спасылкі