Аляксандр Пятровіч Карпінскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900). |
Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900). |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук}} |
Версія ад 08:09, 9 лістапада 2018
Аляксандр Пятровіч Карпінскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палеантолаг, геолаг, прафесар, горны інжынер, батанік |
Дата нараджэння | 26 снежня 1846 (7 студзеня 1847)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1936[2][3] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pyotr Mikhailovich Karpinsky[d] |
Дзеці | Evgeniya Tolmatcheva-Karpinskaya[d] |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Пятровіч Карпінскі (руск.: Алекса́ндр Петро́вич Карпи́нский, 1847 — 15 ліпеня 1936) — расійскі і савецкі геолаг, грамадскі дзеяч, ардынарны акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук (1896).
Біяграфія
Скончыў Горны інстытут у Пецярбургу (1866). З 1869года — ад’юнкт, у 1877-96 прафесар там жа. Удзельнічаў (1882) у арганізацыі Геалагічнага камітэта (з 1885 — дырэктар, з 1903 — ганаровы дырэктар). З 1916 года выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта, у 1917—1936 гадах першы выбарны прэзідэнт Акадэміі Навук СССР. У 1899—1936 гадах — дырэктар і прэзідэнт Усесаюзнага мінералагічнага таварыства. У 1935-36 гадах — член ЦВК СССР.
Карпінскі — адзін з заснавальнікаў расійскіх навуковых школ: рэгіянальнай геалогіі, геалагічнай картаграфіі і тэктонікі, палеанталогіі і стратыграфіі, петраграфіі, геалогіі рудных і нярудных радовішчаў. Вылучыў арцінскі ярус пермскай сістэмы (1874). Упершыню абгрунтаваў двух’ярусную будову Рускай платформы (1880, 1887) і заканамернасці яе геалагічнай гісторыі (1919). Агульнагеалагічныя працы паслужылі асновай прац, прысвечаных карысным выкапням Урала (1881), заканамернасцям размяшчэння радовішчаў руд плаціны, золата, нікелю, жалеза, а таксама каменнага вугалю, каменнай солі і інш. Карпінскі распачаў даследаванні Вялікага Данбаса (1883). Распрацаваў навуковыя метады тэктанічнага аналізу пры дапамозе палеагеаграфічных рэканструкцый (1887, 1894), палеагеаграфічных і фацыяльнага аналізу.
Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900).
Зноскі
- ↑ http://www.ras.ru/presidents/d87f4048-5927-414c-bcf8-8ed52dc51550.aspx
- ↑ Карпинский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Асобы
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Нарадзіліся ў Верхатурскім павеце
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Члены Леапальдзіны
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Узнагароджаныя медалём Воластана
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы