Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Гістарычная дзяржава
{{Гістарычная дзяржава
|назва = Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка
|назва = Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка
|саманазва = Suomen kansanvaltainen tasavalta
|саманазва = Suomen Kansanvaltainen Tasavalta
|статус = [[Марыянеткавая дзяржава]] [[СССР]]
|статус = [[Марыянеткавая дзяржава]] [[СССР]]
|сцяг = Flag of Finland.svg
|сцяг = Flag of Finland.svg

Версія ад 09:58, 20 лістапада 2018

Марыянеткавая дзяржава СССР
Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка
Suomen Kansanvaltainen Tasavalta
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
1939 — 1940

Сталіца Тэрыёкі (месца знаходжання Урада)
Хельсінкі (абвешчана)
Форма кіравання Сацыялістычная рэспубліка
Старшыня Народнага Урада
 • 19391940 Ота Куўсінен
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка (фінск.: Suomen Kansanvaltainen Tasavalta) — марыянеткавая дзяржава, якая існавала падчас Зімняй вайны 19391940 на акупаванай савецкімі войскамі тэрыторыі Карэльскага перашыйка. Планавалася, што ФДР зойме ўсю тэрыторыю Фінляндыі.

Вячаслаў Молатаў падпісвае дагавор паміж СССР і ФДР

Паводле ТАСС, рэспубліка была абвешчана 1 снежня 1939 у горадзе Тэрыёкі, першым з захопленых чырвонаармейцамі, ад імя Народнага Урада, што склаўся з фінскіх камуністаў, якія бяглі ў Савецкі Саюз пасля грамадзянскай вайны на чале з Ота Куўсіненам.[1] Урад Куўсінена не быў прызнаны нікім, акрамя сацыялістычных краін: СССР, Манголіі і Тувы. Таксама падтрымку ФДР выказалі некаторыя дзеячы левага руху ў свеце: Джавахарлал Неру, Джон Стэйнбек і Джордж Бернард Шоу — і нямецкія СМІ (згодна з падзелам сфер уплыву паводле пакта Молатава — Рыбентропа). Сацыялістычная Фінляндыя не была падтрымана і фінскімі рабочымі.

Ужо 2 снежня Куўсінен і старшыня СНК СССР Молатаў падпісалі Дагавор аб узаемадапамозе і дружбе ФДР і СССР, які задавальняў усе ранейшыя тэрытарыяльныя патрабаванні Савецкага Саюза: Карэльскі перашыек, продаж астравоў у Фінскім заліве, арэнда Ханка — у абмен на перадачу Фінляндыі часткі Савецкай Карэліі і кампенсацыю грашыма. У Лізе Нацый прадстаўнікі СССР аб'явілі, што стары фінскі ўрад пакінуў краіну і адзіным легітымным органам, з якім будуць весціся перамовы, з'яўляецца Тэрыёкскі ўрад.

Аднак з-за няўдалага для СССР ходу вайны ФДР не стала сапраўднай уладай у краіне. Савецка-фінскі мірны дагавор 12 сакавіка 1940 увогуле не прадугледжваў яе захаванне. У той жа дзень анексаваныя ў Фінляндыі тэрыторыі былі аб'яднаны з Карэльскай АССР у Карэла-Фінскую ССР, а 29 сакавіка Вячаслаў Молатаў абвясціў канчатковы роспуск урада Куўсінена. Сам былы прэм'ер-міністр ФДР заняў пасаду фармальнага кіраўніка, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета новай Карэла-Фінскай Рэспублікі, на якой заставаўся да ліквідацыі КФССР ў 1956.

Тэрыёкскі ўрад

Старшыня Народнага Урада Ота Куўсінен
Намеснік Старшыні Народнага Урада Маўрыц Розэнберг
Міністр замежных спраў Ота Куўсінен
Міністр абароны Аксел Анціла
Міністр унутраных спраў Туўрэ Лехен
Міністр земляробства Армас Эйкня
Міністр асветы Інкерн Лехтынен
Міністр фінансаў Маўрыц Розэнберг
Міністр па справах Карэліі Паава Проканен[1]

Гл. таксама

Зноскі