Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Праўкі аўтарства 36.102.208.39 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Igro by
Тэг: Адкат
Радок 1: Радок 1:
{{Гістарычная дзяржава
{{Гістарычная дзяржава
|назва = Літоўска—Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
|назва = Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
|саманазва = Lietuvos—Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika
Литовско—Белорусская Советская Социалистическая Республика
Litewsko—Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka
סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ
|саманазва = Lietuvos–Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika
Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика
Litewsko-Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka
סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ
|статус =
|статус =
|гімн =
|гімн =
Радок 97: Радок 97:

{{Гісторыя Беларусі}}
{{Гісторыя Беларусі}}
'''Літоўска—Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка''', ({{lang-lt|Lietuvos—Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika}}, {{lang-ru|Литовско—Белорусская Советская Социалистическая Республика}}, {{lang-pl|Litewsko—Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka}}, {{lang-yi|סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ}}) '''Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі''' (скарочана '''Літбел''') — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з'явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) [[27 лютага]] [[1919]] шляхам аб'яднання [[ССРБ]] і Літоўскай ССР.
'''Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка''', '''Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі''' (скарочана '''Літбе́л''') — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з'явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) [[27 лютага]] [[1919]] шляхам аб'яднання [[ССРБ]] і Літоўскай ССР.

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі [[Віленская губерня|Віленскай]], Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана [[Вільня]].
У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі [[Віленская губерня|Віленскай]], Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана [[Вільня]].

Версія ад 10:17, 20 лістапада 2018

Гістарычная дзяржава
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Lietuvos–Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika
Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика
Litewsko-Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka
סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ
Сцяг
Сцяг

Сталіца Вільня
Найбуйнейшыя гарады Вільня, Мінск, Коўна
Мова(ы) літоўская, беларуская, руская, польская, ідыш
Афіцыйная мова беларуская, літоўская мова, польская, ідыш і руская
Плошча 207 тыс.км²
Насельніцтва 4 млн (1919)
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Кіраўнікі дзяржавы
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта
• 1919 Казімір Цыхоўскі
Старшыня Савета Народных Камісараў
• 1919 Вінцас Міцкявічус-Капсукас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі (скарочана Літбе́л) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з'явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб'яднання ССРБ і Літоўскай ССР.

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня.

Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня ў ЦК КП Літвы як аб звяршыўшымся факце паведамляў:[1]

на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры.

16 лютага 1919 Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай[2]. 28 лютага 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны[3]. 1 сакавіка 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж ўрадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы[4].

У красавіку-верасні 1919 тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

Урад

Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. У склад увайшлі:

Зноскі

1. Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.
2. Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.
3. Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. — С. 116—117.
4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.: іл. — С. 113. — ISBN 985-469-149-7.