Іван Пятровіч Чыгрын: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 9: Радок 9:
Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы [[Ф. Цютчаў|Ф. Цютча]]ва, [[У. Сыракомля|У. Сыракомл]]і, [[Я. Лучына|Я. Лучын]]ы. Склаў «Выбраныя творы» [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).
Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы [[Ф. Цютчаў|Ф. Цютча]]ва, [[У. Сыракомля|У. Сыракомл]]і, [[Я. Лучына|Я. Лучын]]ы. Склаў «Выбраныя творы» [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).


{{зноскі}}
{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 23:47, 21 лістапада 2018

Іван Пятровіч Чыгрын
Дата нараджэння 10 красавіка 1931(1931-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2006(2006-08-21) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, перакладчык, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Іван Пятровіч Чыгрын (10 красавіка 1931, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.

У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза „Маладняка“: Дарогамі сцвярджэння» (1985), "Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З’яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).

Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы Ф. Цютчава, У. Сыракомлі, Я. Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).

Зноскі

Літаратура

  • Іван Пятровіч Чыгрын // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Петрушкевіч, А. Літаратуразнаўчыя здабыткі Івана Пятровіча Чыгрына / А. Петрушкевіч // Bialorutenistyka Bialostocka. — № 3. — 2011. — С. 143—148.