Ковенскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Artsiom91 перанёс старонку Ковенскі павет у Ковенскі павет (Вялікае Княства Літоўскае) не пакінуўшы перасылкі
(Няма розніцы)

Версія ад 23:18, 22 лістапада 2018

Ковенскі павет
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Коўна
Дата ўтварэння 1565 і 1566
Дата скасавання 1795
Ковенскі павет на карце
Час існавання 1565/661795

Ковенскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Коўна.

Гісторыя

Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566). У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Прэнскага, Ваўкавіскага, Дасунскага, Віштынецкага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Ураднікі

На Гродзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ковенскі шляхам павышэння да кашталянскай годнасці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнацій Забела. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў снежні таго ж года новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ковенскую кашталянію. У выніку, кашталян ковенскі захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.

Зноскі

  1. Powiat kowieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 339.

Літаратура