Яраслаў Генадзевіч Багуноў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перайшоў у «Крумкачы» Мінск
абнаўленне звестак
Радок 23: Радок 23:
|2017| {{Сцяг Беларусі|20px}} [[ФК Крумкачы Мінск|Крумкачы (Мінск)]]|14 (2)
|2017| {{Сцяг Беларусі|20px}} [[ФК Крумкачы Мінск|Крумкачы (Мінск)]]|14 (2)
|2018| {{Сцяг Украіны|20px}} [[ФК Палессе Жытомір|Палессе (Жытомір)]]|4 (0)
|2018| {{Сцяг Украіны|20px}} [[ФК Палессе Жытомір|Палессе (Жытомір)]]|4 (0)
|2018 — | {{Сцяг Беларусі|20px}} [[ФК Крумкачы Мінск|Крумкачы (Мінск)]]| }}
|2018 — | {{Сцяг Беларусі|20px}} [[ФК Крумкачы Мінск|Крумкачы (Мінск)]]|6 (2) }}
| абнаўленне дадзеных аб клубе = 28 верасня 2018
| абнаўленне дадзеных аб клубе = 28 лістапада 2018
| абнаўленне дадзеных аб зборнай =
| абнаўленне дадзеных аб зборнай =
}}
}}

Версія ад 01:29, 29 лістапада 2018

Футбол
Яраслаў Багуноў
Поўнае імя Яраслаў Генадзевіч Багуноў
Нарадзіўся 4 верасня 1993(1993-09-04)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 169 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Крумкачы
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
2006 — 2008 Сцяг Украіны Алімпік-ВАР (Данецк) 40 (14)
2008 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 7 (5)
2009 — 2010 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 25 (8)
Клубная кар’ера[* 1]
2010 — 2011 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 0 (0)
2012 Сцяг Украіны Шчасце
2013 — 2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 56 (9)
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 9 (0)
2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 14 (2)
2018 Сцяг Украіны Палессе (Жытомір) 4 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 6 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.

Яраслаў Багуноў (нар. 4 верасня 1993, Луганск, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера

Выхаванец луганскага футбола, гуляў за юнацкія каманды розных клубаў Украіны. У сезоне 2010/11 гуляў за дубль харкаўскага «Металіста». У 2012 годзе выступаў у чэмпіянаце Луганскай вобласці за клуб «Шчасце» з аднайменнага горада.

У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў аснове бабруйскага клуба. У пачатку сезону 2014 быў іграком асновы (гуляў на пазіцыі левага паўабаронцы), але ў маі 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону.

У сезоне 2015 вярнуўся ў аснову «Белшыны», стаў выступаць пераважна на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2016 года, пасля прыходу новага кіраўніцтва ў «Белшыну», атрымаў прапанову застацца ў клубе і падпісаў новы кантракт[3]. Але неўзабаве падчас перадсезоннай падрыхтоўкі атрымаў траўму. У сакавіку 2016 года стала вядома, што кантракт клуба з іграком быў разарваны[4].

У верасні 2016 года трэніраваўся з магілёўскім «Дняпро»[5]. У пачатку 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. Пры гэтым, атрымаўшы від на жыхарства, перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі. У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»[7].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да мінскіх «Крумкачоў». У ліпені 2017 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. У першым жа матчы за «Крумкачы» адзначыўся голам у браму свайго былога клуба «Нафтана», тым самым дапамог мінчанам выйсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі (выніковы лік 2:1). Пазней замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. 26 лістапада 2017 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» забіў гол ударам праз сябе, тым самым прынёс «Крумкачам» перамогу 2:1 і дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Па заканчэнні сезону, у снежні 2017 года, стала вядома што Багуноў, які стаў свабодным агентам, можа працягнуць кар’еру ў Венгрыі[9]. У студзені 2018 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», а ў лютым — у тбіліскім «Дынама». Пазней вярнуўся ў склад «Крумкачоў», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе на сезон 2018. Багуноў, які выказваў незадаволенасць рашэннем АБФФ аб адхіленні заяўцы клуба на ліцэнзію, быў адштрафаваны і дыскваліфікаваны на 3 матчы «за абразлівыя паводзіны»[10].

У маі 2018 года далучыўся да жытомірскага «Палесся» з Другой лігі Украіны, па заканчэнні сезону 2017/18 пакінуў клуб. У верасні 2018 года зноў стаў іграком «Крумкачоў»[11].

Зноскі

Спасылкі