Гідэнзэ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з'яўляецца пахаванне [[германцы|германскай]] жанчыны, якое датуецца [[3 стагоддзе |
Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з'яўляецца пахаванне [[германцы|германскай]] жанчыны, якое датуецца [[3 стагоддзе|III]] ст. н. э. У [[7 стагоддзе|VII]] ст. тут пасяліліся [[славяне]]. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад імя [[нарвегія|нарвежскага]] караля Хедына. Упершыню яна ўзгадваецца [[Саксон Граматык|Саксонам Граматыкам]], прысутнічае ў [[Малодшая Эда|Малодшай Эдзе]]. |
||
[[13 красавіка]] [[1296]] г. [[Руген|руянскі]] князь Візлаў перадаў Гідэнзэ [[Цыстэрцыянцы|цыстэрцыянцам]], якія заснавалі на ім [[абацтва]] [[Мікалай Цудатворац|Святога Мікалая]]. |
[[13 красавіка]] [[1296]] г. [[Руген|руянскі]] князь Візлаў перадаў Гідэнзэ [[Цыстэрцыянцы|цыстэрцыянцам]], якія заснавалі на ім [[абацтва]] [[Мікалай Цудатворац|Святога Мікалая]]. |
Версія ад 17:35, 30 лістапада 2018
Гідэнзэ | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 19,02 км² |
Насельніцтва | 1 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 52,58 чал./км² |
Размяшчэнне | |
54°32′27,40″ пн. ш. 13°05′35,90″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гідэнзэ, Гідэнзе[1] (ням.: Hiddensee) — востраў на поўдні Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад германскай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Плошча - 19,02 км². Насельніцтва (2017 г.) — 1000 чалавек.
Геаграфія
Востраў Гідэнзэ месціцца на захад ад большага па памерах вострава Руген. Адлучаны ад яго шэрагам праліваў і заліваў, у самым вузкім месцы ўсяго на 480 м. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 17 км. Найбольшая шырыня — 1,97 км, найменьшая шырыня — 125 м. Найвышэйшы пункт — пагорак Бакенберг (72 м) на поўначы.
Гідэнзэ — адносна маладое ўтварэнне з пункту гледжання геалогіі. Пачаў фарміравацца ў апошні ледавіковы перыяд у выніку адкладанняў ледавіка. Абрысы ўзбярэжжа, блізкія да сучасных, узніклі толькі пасля нашай эры. Пясчаная частка берага вельмі няўстойлівая, у нашы дні на поўначы скарачаецца з хуткасцю каля 30 см у год. Для абароны берага ад мора ўзводзяцца дамбы.
Клімат мяккі марскі. Дзякуючы сталым вятрам назіраецца 2168 сонечных гадзін у год. Сярэднегадавая тэмпература каля +8°C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 540 мм.
Гісторыя
Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з'яўляецца пахаванне германскай жанчыны, якое датуецца III ст. н. э. У VII ст. тут пасяліліся славяне. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад імя нарвежскага караля Хедына. Упершыню яна ўзгадваецца Саксонам Граматыкам, прысутнічае ў Малодшай Эдзе.
13 красавіка 1296 г. руянскі князь Візлаў перадаў Гідэнзэ цыстэрцыянцам, якія заснавалі на ім абацтва Святога Мікалая.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гідэнзэ
- Афіцыйная старонка
- Культурная старонка
- Прыморскі атлас Балтыйскага мора
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Мекленбург-Пярэдняй Памераніі