Гідэнзэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35: Радок 35:


[[13 красавіка]] [[1296]] г. [[Руген|руянскі]] князь Візлаў перадаў Гідэнзэ [[Цыстэрцыянцы|цыстэрцыянцам]], якія заснавалі на ім [[абацтва]] [[Мікалай Цудатворац|Святога Мікалая]]. Яно было ліквідавана ў [[1536]] г. у выніку [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Востраў быў падпарадкаваны [[Памеранія]]й. Падчас [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] пацярпелі знакамітыя [[лес|лясы]] Гідэнзэ, спаленыя, каб не дазволіць вываз [[драўніна|драўніны]] ў [[Данія|Данію]]. У [[1648]] - [[1815]] гг. уваходзіў у склад [[Швецыя|Швецыі]].
[[13 красавіка]] [[1296]] г. [[Руген|руянскі]] князь Візлаў перадаў Гідэнзэ [[Цыстэрцыянцы|цыстэрцыянцам]], якія заснавалі на ім [[абацтва]] [[Мікалай Цудатворац|Святога Мікалая]]. Яно было ліквідавана ў [[1536]] г. у выніку [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Востраў быў падпарадкаваны [[Памеранія]]й. Падчас [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] пацярпелі знакамітыя [[лес|лясы]] Гідэнзэ, спаленыя, каб не дазволіць вываз [[драўніна|драўніны]] ў [[Данія|Данію]]. У [[1648]] - [[1815]] гг. уваходзіў у склад [[Швецыя|Швецыі]].

У 1815 - [[1945]] гг. Гідэнзэ знаходзіўся пад катролем [[Прусія|Прусіі]]. У [[1864]] - [[1872]] гг. берагавая лінія моцна пацярпела ад [[шторм|штармоў]]. Каб узнавіць яе, была пабудавана [[дамба]], ствараліся штучныя лесанасаджэнні. У [[1939]] г. усе паселішчы вострава былі аб'яднаны ў адзіны [[муніцыпалітэт]].

У [[1945]] г. часова заняты [[СССР|савецкімі]] войскамі. Пасля заканчэння [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]] ў складзе [[Мекленбург-Пярэдняя Памеранія|Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі]].


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 18:09, 30 лістапада 2018

Гідэнзэ
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча19,02 км²
Насельніцтва1 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва52,58 чал./км²
Размяшчэнне
54°32′27,40″ пн. ш. 13°05′35,90″ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Гідэнзэ (Германія)
Гідэнзэ
Гідэнзэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гідэнзэ, Гідэнзе[1] (ням.: Hiddensee) — востраў на поўдні Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад германскай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Плошча - 19,02 км². Насельніцтва (2017 г.) — 1000 чалавек.

Геаграфія

Бакенберг

Востраў Гідэнзэ месціцца на захад ад большага па памерах вострава Руген. Адлучаны ад яго шэрагам праліваў і заліваў, у самым вузкім месцы ўсяго на 480 м. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 17 км. Найбольшая шырыня — 1,97 км, найменьшая шырыня — 125 м. Найвышэйшы пункт — пагорак Бакенберг (72 м) на поўначы.

Гідэнзэ — адносна маладое ўтварэнне з пункту гледжання геалогіі. Пачаў фарміравацца ў апошні ледавіковы перыяд у выніку адкладанняў ледавіка. Абрысы ўзбярэжжа, блізкія да сучасных, узніклі толькі пасля нашай эры. Пясчаная частка берага вельмі няўстойлівая, у нашы дні на поўначы скарачаецца з хуткасцю каля 30 см у год. Для абароны берага ад мора ўзводзяцца дамбы.

Клімат мяккі марскі. Дзякуючы сталым вятрам назіраецца 2168 сонечных гадзін у год. Сярэднегадавая тэмпература каля +8°C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 540 мм.

Гісторыя

Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з'яўляецца пахаванне германскай жанчыны, якое датуецца III ст. н. э. У VII ст. тут пасяліліся славяне. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад імя нарвежскага караля Хедына. Упершыню яна ўзгадваецца Саксонам Граматыкам, прысутнічае ў Малодшай Эдзе.

13 красавіка 1296 г. руянскі князь Візлаў перадаў Гідэнзэ цыстэрцыянцам, якія заснавалі на ім абацтва Святога Мікалая. Яно было ліквідавана ў 1536 г. у выніку Рэфармацыі. Востраў быў падпарадкаваны Памераніяй. Падчас Трыццацігадовай вайны пацярпелі знакамітыя лясы Гідэнзэ, спаленыя, каб не дазволіць вываз драўніны ў Данію. У 1648 - 1815 гг. уваходзіў у склад Швецыі.

У 1815 - 1945 гг. Гідэнзэ знаходзіўся пад катролем Прусіі. У 1864 - 1872 гг. берагавая лінія моцна пацярпела ад штармоў. Каб узнавіць яе, была пабудавана дамба, ствараліся штучныя лесанасаджэнні. У 1939 г. усе паселішчы вострава былі аб'яднаны ў адзіны муніцыпалітэт.

У 1945 г. часова заняты савецкімі войскамі. Пасля заканчэння II Сусветнай вайны ў складзе Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі.

Спасылкі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Мекленбург-Пярэдняй Памераніі