Полацкі штомесячнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33: Радок 33:
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], якія друкаваліся ў [[Dziennik Wileński|«Віленскім дзённіку»]], часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях<ref>Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – s. 49–51.</ref>. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў<ref>Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.</ref>.
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі [[Вільнюскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], якія друкаваліся ў [[Dziennik Wileński|«Віленскім дзённіку»]], часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях<ref>Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – s. 49–51.</ref>. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў<ref>Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.</ref>.


Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках<ref>Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.</ref> было надрукавана 85 артыкулаў<ref name=":0" />. Сёння часопіс з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю<ref>[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=4230&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>.
Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках<ref>Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.</ref> было надрукавана 85 артыкулаў<ref name=":0" />. Сёння часопіс з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю<ref>[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=4230&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>. Поўны камплект часопісаў маюць толькі дзве бібліятэкі: Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве і Навуковая бібліятэка езуіцкай кнігі ў Кракаве<ref>Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13</ref>.


У [[Снежань|снежні]] [[2018]] г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ''«Бібліятэка: сувязь часоў і вектары развіцця»'', прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі [[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта]], адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»<ref>[https://www.psu.by/objavlenija/11658-priglashaem-na-vystavku-k-200-letiyu-pervogo-zhurnala-belarusi-miesi-cznik-po-ocki Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki»]</ref>.
У [[Снежань|снежні]] [[2018]] г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ''«Бібліятэка: сувязь часоў і вектары развіцця»'', прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі [[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта]], адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»<ref>[https://www.psu.by/objavlenija/11658-priglashaem-na-vystavku-k-200-letiyu-pervogo-zhurnala-belarusi-miesi-cznik-po-ocki Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki»]</ref>.

Версія ад 12:27, 13 снежня 2018

«"Полацкі штомесячнік"»
Арыгінальная
назва
«польск.: „Miesęcznik Połocki”»
Тып Часопіс
Выдавец Полацкая езуіцкая акадэмія
Краіна Расійская імперыя
Галоўны рэдактар Юзаф Цытовіч
Заснавана 1818
Спыненне публікацый 1820
Мова польская
Перыядычнасць штомесячнік

«Полацкі штомесячнік» (бел.: Полацкі месячнік, Месéнчнік полóцкі, польск.: Miesięcznik Połocki) - літаратурна-навуковы часопіс. Выдаваўся Полацкай езуіцкай акадэміяй на польскай мове штомесячна на працягу 1818 г. і двух месяцаў 1820 г. Першы часопіс, які выдаваўся на сучаснай тэрыторыі Беларусі[1].

З'яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў 1817 г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву "Dziennik Akademii Połockiej". Першы нумар пабачыў свет яшчэ напрыканцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання - 1818[2]. Часопіс заснаваны філосафам Вінцэнціям Бучынскім з ініцыятывы рэктара акадэміі Раймунда Бжазоўскага. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі Юзаф Цытовіч, рэдактары - Ігнацій Івіцкі, галандзец Ян Ротан, Язафат Залескі, швейцарац Якаб Кандраў і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін[3].

Файл:Mesyachnik-polockij-1.jpg
Афіша выставы да 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»(ПДУ, снежань 2018)

На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя Эўрыпіда «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з Віцебска), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму Нікодама Мусніцкага «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).

У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі Віленскага ўніверсітэта, якія друкаваліся ў «Віленскім дзённіку», часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях[4]. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў[5].

Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках[6] было надрукавана 85 артыкулаў[3]. Сёння часопіс з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю[7]. Поўны камплект часопісаў маюць толькі дзве бібліятэкі: Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве і Навуковая бібліятэка езуіцкай кнігі ў Кракаве[8].

У снежні 2018 г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бібліятэка: сувязь часоў і вектары развіцця», прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»[9].

Зноскі

  1. In the beginning was Polotsk: the 1150th anniversary of the foundation
  2. Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820)... s. 15.
  3. а б Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі"... C. 118
  4. Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – s. 49–51.
  5. Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.
  6. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.
  7. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  8. Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13
  9. Приглашаем на выставку к 200-летию первого журнала Беларуси «Miesięcznik Połocki»

Літаратура

  • Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі" / А.Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд) і інш.; – Мінск: БелЭн, 1999. – С. 118-119.
  • Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13-26.
  • Chmielowski, P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815-1823) / Piotr Chmielowski. – Warszawa: Drukarnia Atystyczna Saturnina Sikorskiego, 1898. – 163 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. - s. 422.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Lihocka, H. „Miesęcznik Połocki” (1818-1820). Kontekst historycny i bibliografia zawartości /H. Lihocka // Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami / Pod red. naukową Ireny Stasiewicz-Jasiukowej. – Kraków: Wyd-wo WAM, 2004. – s. 631-662.

Miesięcznik Połocki ў Сеціве

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945