Гарвардскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др added Category:Гарвардскі ўніверсітэт using HotCat |
Brubaker610 (размовы | уклад) Свабодная выява Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Картка ўніверсітэта ЗША |
{{Картка ўніверсітэта ЗША |
||
|name = Гарвардскі ўніверсітэт |
|name = Гарвардскі ўніверсітэт |
||
|выява = [[Выява:Harvard |
|выява = [[Выява:Harvard University logo.PNG]]<br />[[Выява:Memorial Hall at Harvard University.JPG|250px]] |
||
|English = Harvard University |
|English = Harvard University |
||
|дэвіз = Veritas<br />(''Праўда'') |
|дэвіз = Veritas<br />(''Праўда'') |
Версія ад 14:29, 19 снежня 2018
Гарвардскі ўніверсітэт | |
---|---|
| |
Па-англійску | Harvard University |
Дэвіз |
Veritas (Праўда) |
Заснаваны ў | 8 верасня 1636 |
Тып | Прыватны |
Прэзідэнт | Дру Гілпін Фаўст |
Месца размяшчэння | Кембрыдж, Масачусетс, ЗША |
Кампус |
Гарадскі 85 га (Галоўны корпус) 8,9 га (Медыцынскі корпус) 145 га (Спартыўны корпус і бізнес-школа) |
Бакалаўраў | 6 700 |
Магістраў і дактароў | 14 500 |
Выкладчыкаў | 2 100 |
Колер | Барвовы колер |
Афіцыйны сайт | http://www.harvard.edu |
Гарвардскі ўніверсітэт (англ.: Harvard University) — адзін з самых вядомых універсітэтаў ЗША і ўсяго свету, знаходзіцца ў горадзе Кембрыдж, штат Масачусетс. Найстарэйшы з універсітэтаў ЗША.
Заснаваны ў 8 верасня 1636 як каледж. 3 1639 носіць імя англійскага пурытанскага святара Джона Гарварда (1607—38), які завяшчаў каледжу палавіну сваёй маёмасці і бібліятэку. Да канца XVIII ст. галоўнае месца ў навучальным працэсе займалі Біблія і старажытныя мовы, у канцы XVIII ст. сталі выкладацца новыя мовы і матэматыка. У 1-й чвэрці ХІХ ст. да каледжа далучаны медыцынскі і юрыдычны факультэты і ён пераўтвораны ва ўніверсітэт. 3 2-й чвэрці ХІХ ст. Гарвардскі ўніверсітэт стаў цэнтрам культуры ЗША.
У складзе ўніверсітэта астранамічная абсерваторыя, выдавецтва (з 1913), музеі (параўнальнай заалогіі, мастацкі, германскіх культур, геалагічны і інш.), бібліятэка — адна з самых вялікіх у свеце (11 млн. тамоў; акрамя цэнтральнага кніжнага збору мае асобныя бібліятэкі — рэдкіх кніг і рукапісаў, медыцынскую, кітайска-японскую і інш.). Факультэты: тэалагічны, гуманітарны і дакладных навук, энергетыкі і прыкладной фізікі, мастацкі, права, медыцынскі, аховы здароўя, дзяржаўнага кіравання, практычнай адміністрацыі, педагогікі. У Фларэнцыі (Італія) створаны інстытут Гарвардскага ўніверсітэта па даследаванні эпохі Адраджэння.
У Гарвардзе працуе каля 2300 выкладчыкаў і вучыцца каля 6650 студэнтаў і 13 тысяч аспірантаў. Эндаўмент (мэтавы капітал) універсітэта складае 34900000000 долараў ЗША.
Выбітныя выпускнікі
Літаратура
- Гарвардскі універсітэт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.