Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 74: Радок 74:
[[Выява:Oleg RC.png|thumb|Алег на [[Мініяцюра|мініяцюры]] [[Радзівілаўскі летапіс|Радзівілаўскага летапісу]] (XV ст.)]]
[[Выява:Oleg RC.png|thumb|Алег на [[Мініяцюра|мініяцюры]] [[Радзівілаўскі летапіс|Радзівілаўскага летапісу]] (XV ст.)]]


'''Алег''', '''Але́г Ве́шчы''' ({{lang-sla|Ольгъ}}, ? — [[912]], паводле іншых звестак [[922]]) — [[князь наўгародскі]] (з [[879]]), [[вялікі князь кіеўскі]] ([[882]]—[[912]]). Родзіч і пераемнік князя [[Рурык]]а, валадар у перыяд дзяцінства рурыкавага сына князя [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]].
'''Алег''', '''Але́г Ве́шчы''' ({{lang-sla|Ольгъ}}, ? — [[912]]) — [[князь наўгародскі]] (з [[879]]), [[вялікі князь кіеўскі]] ([[882]]—[[912]]). Родзіч і пераемнік князя [[Рурык]]а, валадар у перыяд дзяцінства рурыкавага сына князя [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]].


Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу [[Рорык Ютландскі|Рорыку (Хрорыку)]] з [[Ютландыя|Ютландыі]], то абодва былі з дынастыі дацкіх [[Дынастыя Ск’ёльдунгаў|Ск’ёльдунгаў]]<ref>''Малингуди Я.'' Русско-византийские договоры в X в. в свете дипломатики // Византийский Временник. -- Т.57. -- М., 1997. -- С. 58-87;</ref>. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст.<ref>''Мельникова Е. А.'' ''Олгъ/Ольгъ/Олег<Helgi>Вещий'': К истории имени и прозвища первого русского князя // Ad fontem / У источника: Сборник статей в честь С. М. Каштанова. -- М., 2005.</ref>. Магчыма, пацверджаннем ёсць і згадка «Алегава шчыта» на браме Канстанцінопаля<ref name=":0">''Мельникова Е. А.'' Сюжет смерти героя "от коня" в древнерусской и древнескандинавской традициях // От Древней Руси к новой России. Юбилейный сборник, посвящённый чл.-корр. РАН Я.Н.Щапову. -- М., 2005;</ref>, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў маглі выводзіць ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал ужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. [[Кембрыджскі дакумент]] (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу (падзеі прыпадаюць на пачатак 940-х). На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана і прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега<ref>''Николаев С.Л.'' К этимологии и сравнительно-исторической фонетике имен северогерманского (скандинавского) происхождения в "Повести временных лет" // Вопросы ономастики. -- Екатеринбург, 2017. -- Т.14. -- №2;</ref>.
Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу [[Рорык Ютландскі|Рорыку (Хрорыку)]] з [[Ютландыя|Ютландыі]], то абодва былі з дынастыі дацкіх [[Дынастыя Ск’ёльдунгаў|Ск’ёльдунгаў]]<ref>''Малингуди Я.'' Русско-византийские договоры в X в. в свете дипломатики // Византийский Временник. -- Т.57. -- М., 1997. -- С. 58-87;</ref>. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст.<ref>''Мельникова Е. А.'' ''Олгъ/Ольгъ/Олег<Helgi>Вещий'': К истории имени и прозвища первого русского князя // Ad fontem / У источника: Сборник статей в честь С. М. Каштанова. -- М., 2005.</ref>. Магчыма, пацверджаннем ёсць і згадка «Алегава шчыта» на браме Канстанцінопаля<ref name=":0">''Мельникова Е. А.'' Сюжет смерти героя "от коня" в древнерусской и древнескандинавской традициях // От Древней Руси к новой России. Юбилейный сборник, посвящённый чл.-корр. РАН Я.Н.Щапову. -- М., 2005;</ref>, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў маглі выводзіць ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал ужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. [[Кембрыджскі дакумент]] (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу (падзеі прыпадаюць на пачатак 940-х). На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана і прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега<ref>''Николаев С.Л.'' К этимологии и сравнительно-исторической фонетике имен северогерманского (скандинавского) происхождения в "Повести временных лет" // Вопросы ономастики. -- Екатеринбург, 2017. -- Т.14. -- №2;</ref>.

Версія ад 16:46, 27 снежня 2018

Алег Вешчы
Князь Алег на карціне В. М. Васняцова (1899)
Князь Алег на карціне В. М. Васняцова (1899)
вялікі князь кіеўскі[d]
882 — 912
Папярэднік Аскольд
Пераемнік Ігар Рурыкавіч
рэгент (Наўгародская Русь[d])
879 — 912

Нараджэнне не пазней за 879
Смерць 912
Месца пахавання
Веравызнанне язычніцтва
Дзейнасць рэгент
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Алег на мініяцюры Радзівілаўскага летапісу (XV ст.)

АлегАле́г Ве́шчы (аг.-усх.-слав.: Ольгъ, ? — 912) — князь наўгародскі879), вялікі князь кіеўскі (882912). Родзіч і пераемнік князя Рурыка, валадар у перыяд дзяцінства рурыкавага сына князя Ігара.

Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу Рорыку (Хрорыку) з Ютландыі, то абодва былі з дынастыі дацкіх Ск’ёльдунгаў[3]. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст.[4]. Магчыма, пацверджаннем ёсць і згадка «Алегава шчыта» на браме Канстанцінопаля[5], бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў маглі выводзіць ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал ужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. Кембрыджскі дакумент (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу (падзеі прыпадаюць на пачатак 940-х). На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана і прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега[6].

Храналогія пачатку валадарства князя Алега няпэўная, бо агулам не ясна наколькі ўмоўная летапісная датыроўка смерці Рурыка — 879 год. Суадносіны ўлады князя Алега і малагадовага князя Ігара цяжка акрэсліваюцца. Наўгародскі першы летапіс (ён, на думку большасці даследчыкаў, адлюстроўвае папярэдні Аповесці мінулых гадоў Пачатковы звод) называе Алега ваяводам князя Ігара. Аднак звесткі Наўгародскага першага летапісу агулам напэўныя, таму ваяводству Алега не давяраюць. Калі такая версія і была ў раннім старажытнарускім летапісанні, у чым выказваліся сумненні, то адпала пасля збору і вывучэння крыніц складальнікамі Аповесці мінулых гадоў. Тэкст руска-візантыйска дагавора 911 года, аўтэтычнасць якога пэўная, называе Алега «вялікім князем», такім чынам пацвярджае яго самастойнае ўладарства Руссю.[7]

Роля князя Ігара падчас валадарства князя Алега не ясная. У паходжанні Ігара ад Рурыка няма сумненняў. Нават умоўныя летапісныя датыроўкі яго жыцця (або нараджэння за незадаўга да смерці Рурыка) не выглядаюць непраўдападобнымі[8]. Магчыма Ігар быў адхілены ад улады Алегам, магчымы і іншыя іх уладна-маёмасныя адносіны. Ігар як самастойны валадар выступае толькі пасля смерці Алега, інфармацыя пра яго пацвярджаецца шэрагам незалежных сучасных падзеям крыніц — візантыйскіх і лацінамоўных заходнееўрапейскіх, дзе ён называецца «Інгар» і «Інгер».

Летапісныя звесткі пра Алега складаюцца з трох вялікіх эпізодаў. Першым яго дзеянням быў рух на поўдзень «шляхам з вараг у грэкі», захоп Кіева і падпарадкаванне вакольных славянскіх плямёнаў. Зыходным цэнтрам ўладанняў Алега, успадчанных ад Рурыка, быў Ладажска-Ільменскі рэгіён — раён Старой Ладагі і старажытнага Ноўгарада (г.зв. Рурыкава Гарадзішча). Пачатак гэтага руху летапіс адзначае пад 882 годам. Прычыны абмяркоўваліся ў гістарыяграфіі, у т.л. выказвалася думка, што Ігар імкнуўся вызваліцца ад дагаворных умоў княжання на поўначы, якіх мусіў трымацца як пераемнік Рурыка. Апроч магчымага імкнення да самаўладдзя, прычынай магло быць натуральнае жаданне завалодаць важнейшымі транскантынентальнымі шляхамі, як і пошук новых шляхоў, сярод якіх усё большую значнасць набіраў «шлях з вараг у грэкі». Алег авалодаў важнейшымі апорнымі пунктамі дняпроўскага участку шляха з вагар у грэкі — Смаленскам і Любечам. Затым захапіў Кіеў, паводле летапісу, забіўшы кіеўскіх валадароў Аскольда і Дзіра. Захаваўшы кантроль і над поўначчу, Алег робіць цэнтрам сваіх уладанняў Кіеў, адкуль зручней кіраваць значнымі авалоданымі тэрыторыямі абапал Волхава-Дняпроўскага гандлёвага шляху — ад Старой Ладагі да сярэдняга Падняпроўя. Такім чынам, адкрывалася магчымасць далейшага руху на поўдзень, да Чорнага мора.

Летапіс апавядае пра падпарадкаванне Алегам вакольных славянскіх плямёнаў — драўлян, севяран і радзімічаў. Адносіны з імі фарміруюцца на данніцкай аснове, названыя плямёны выступаюць «пактыётамі» русаў (паводле Канстанціна Барвянароднага), змушанымі плаціць даніну князю. Формы даніны і яе памер вызначаліся ў кожным пэўным выпадку — гэта маглі быць шкуркі пушных звяроў, або вырабляныя скуры, або дырхемы. Некаторыя плямёны былі вынятыя з-пад кантролю Хазарскага каганату і сталі даннікамі русаў. Пра сутыкненні Алега з Хазарыяй крыніцы не паведамляюць, але ёсць ускосныя сведчанні пра магчымую гандлёвую блакаду, якую спрабаваў ажыццявіць каганат адносна Русі пры канцы IX ст.[9].

Напэўна, пры Алегу фарміруецца і сістэма палюддзя, добра вядомая ўжо ў сярэдзіне X ст. На землях плямёнаў узнікаюць дружынныя апорныя пункты, як напрыклад Шастовіца ў зямлі севяран, якія робяцца цэнтрамі ажыццяўляння княскай улады. Летапіс адзначае, што з часу замацавання Алега ў Кіеве падпарадкаваныя ім плямёны сталі называцца «руссю», т.б. імя княскай дружыны пераходзіць на падуладны народ і пераўтвараецца ў назву краіны. Напэўна, летапісная фармулёўка слушна адлюстроўвае гістарычны працэс, таму князя Алега ў пэўнай ступені можна назваць стваральнікам Русі ў дзяржаўна-палітычным сэнсе.

Паход князя Алега на Канстанцінопаль у 907 годзе невядомы візантыйскім крыніцам, што спарадзіла ў гістарычнай навуцы сумненні ў верагоднасці гэтых падзей. Аднак наяўнасць аўтэнтычнага часу тэксту руска-візантыйскага дагавора 911 года, напэўна, здымае гэтыя сумненні. Само летапіснае апавяданне пра паход насычанана легендарнымі матывамі — караблі на колах, шчыт на браме горада, няўдалая спроба атручэння князя грэкамі — якія, аднак, могуць агулам пераканаўча тлумачыцца. Поспех пахода дазволіў заключыць гандлёвы дагавор са значнай выгадай для Русі. Тэкст дагавора быў напісаны грэчаскай мовай і перакладзены на старажытнарускую ў 2-й палове XI ст. ці нават на пачатку XII ст.[10][11]. У такім выглядзе ён уключаны ў Аповесці мінулых гадоў. Пры гэтым перакладчык паставіўся да сваёй працы уважліва, бо скандынаўскія імёны паслоў русаў пададзены непасрэдна са скандынаўскіх форм, а не праз грэчаскае напісанне. Дагавор 911 года напэўна інтэнсіфікаваў гандлёвыя сувязі Русі з Візантыяй і ўскоўна прычыніўся пэўнаму распаўсюду хрысціянства. У наступным дагаворы, Ігара ад 944 года, ужо згадваецца «хрышчаная Русь».

Да часу валадарства князя Алега тычыцца і паход русаў на Каспійскае мора, згадваны ва ўсходніх арабамоўных крыніцах. Даследчыкі схільны лічыць серыю нападаў на прыкаспійскія землі адзінай ваеннай акцыяй, якая датуецца ад 910 да 912 года[12]. Мэтай русаў быў гандлёвы горад Абаскун (Абесгун) на паўднёва-усходнім узбярэжжы Каспійскага мора, а таксама паўднёвакаспійскія вобласці Гіляна, Дзейлема і Мазандарана, тэрыторыя дзяржавы шырваншахаў, раён Баку. Русам шчасціла, яны захапілі багатую здабычу. Аднак на зваротным шляху русы сутыкнуліся з мусульманскай гвардыяй хазарскага кагана, якая практычна знішчыла войска русаў, якія біліся на беразе Волгі каля сваіх караблёў. Праход русаў у Каспійскае мора спачатку забяспечваўся дамоўленасцю з каганам, які атрымліваў частку здабычы, і напэўна здзяйсняўся праз Чорнае мора, Керчаснскі праліў, Азоўскае мора, Дон і затым волакам у Волгу. Дагавор 911 года дазваляў русам князя Алега вольна плаваць Чорным морам, у выніку арабскія аўтары называлі мора «Рускім». Агулам каспійскі паход быў выгадны і візантыйскаму, і хазарскаму боку, таму магчыма яго сувязь з руска-візантыйскім дагаворам 911 года. Сам князь Алег у гэтай кампаніі не браў удзелу, пра што сведчыць пасольства русаў у Канстацінопаль летам 911 года.

Апошні летапісны эпізод пра князя Алега звязаны з акалічнасцямі яго смерці. Датыроўка гэтых падзей няпэўная, магчыма, летапісец чуў толькі паданні пра смерць князя на «пятае лета/год» па паходзе на Канстанцінопаль. Паход у Аповесці мінулых гадоў адзначаны пад 907 годам, таму і смерць аднесена да восені 911 (або 912) года, т.б. неўзабаве па заключэнні візайтыйска-рускага дагавора. На чым заснавана датыроўка самаго пахода невядома, магчыма, летапісец меў сведчанні пра пачатак мірных перамоў Візантыі і Русі, якія аформілі папярэдняе пагадненне і пачалі працэдуру заключэння ўласна дагавора, але яна магла расцягнуцца на некалькі гадоў.[13]

У летапісным паддані апавядаецца пра смерць князя ад укуса змяі, выпаўзлай з чэрапа яго даўно памерлага каня. Сюжэт мае простую аналогію у старажытнаскандынаўскай «Сазе пра Ода Стралу», створанай як лічыцца пры канцы XIII ст. Думаюць, што паданне пра смерць князя Алега ўзнікла ў скандынаўскім дружынным асяродку на Русі, адкуль пазней была перанесана ў Скандынавію[14] і аказалася ў сагавай біяграфіі Ода — рэальнай гістарычнай асобы пачатку X ст. На Русі ж дружыннае паданне пазней трапіла ў летапіс. Суадноснасць старажытнарускага і старажытнаскандынаўскага варыянтаў вымушае ўважліва паставіцца да розных варыянтаў месца смерці князя Алега, сустраканых у летапісах — паводле адной з іх, князь Алег памёр «за морам», т.б. магчыма незадаўга да смерці вярнуўся ў Скандынавію. У кожны разе, паданне пра смерць выяўляе устойлівую прысутнасць вобраза князя Алега ў фальклорнай памяці.[5]

Атаясненне князя Алега з пэўным князем Хэлгу (з Кембрыджскага дакумента), дзейнасць якога прыпадае на пачатак 940-х гадоў, мае спекулятыўны характар.

Зноскі

  1. Летапісец Н. Повѣсть врємѧнныхъ лѣтъ // Іпацьеўскі летапіс — 1200.
  2. Novgorod First Chronicle — 1016.
  3. Малингуди Я. Русско-византийские договоры в X в. в свете дипломатики // Византийский Временник. -- Т.57. -- М., 1997. -- С. 58-87;
  4. Мельникова Е. А. Олгъ/Ольгъ/Олег<Helgi>Вещий: К истории имени и прозвища первого русского князя // Ad fontem / У источника: Сборник статей в честь С. М. Каштанова. -- М., 2005.
  5. а б Мельникова Е. А. Сюжет смерти героя "от коня" в древнерусской и древнескандинавской традициях // От Древней Руси к новой России. Юбилейный сборник, посвящённый чл.-корр. РАН Я.Н.Щапову. -- М., 2005;
  6. Николаев С.Л. К этимологии и сравнительно-исторической фонетике имен северогерманского (скандинавского) происхождения в "Повести временных лет" // Вопросы ономастики. -- Екатеринбург, 2017. -- Т.14. -- №2;
  7. Пчелов Е. В. Князь Олег и его роль в формировании Древнерусского государства // Имена московской науки. Посвящается восьмидесятилетию А. И. Комиссаренко. — М., 2018. — С. 10;
  8. Каштанов С. М. О способах удостоверения византийско-русских договоров X века // Вспомогательные исторические дисциплины в современном научном знаниии: Материалы XXIX Международной научной конференции. -- М., 2017;
  9. Новосельцев А. П. Хазарское государство и его роль в истории Восточной Европы и Кавказа. -- М., 1990.
  10. Горский А. А. Первой столетие Руси // Средневековая Русь. -- Вып. 10. -- М., 2012. -- С. 7-112;
  11. Петрухин В. Я. Русь в IX-X веках. От призвания варягов до выбора веры. -- М., 2013.
  12. Чернов А. Ю. Олег и его щит // Староладожский сборник. -- Вып. 9. -- СПб., 2012. -- С. 60-68.
  13. Горский А. А. Первой столетие Руси // Средневековая Русь. -- Вып. 10. -- М., 2012. -- С. 77-78;
  14. Пчелов Е.В. Был ли Игорь сыном Рюрика? // Actes testantibus. Ювілейний збірник на пошану Леонтія Войтовича / Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність. -- Вип. 20. -- Львів, 2011. -- С. 582-591;

Літаратура

  • Алег // БЭ ў 18 т. — Т. 1. — Мн., 1996. — С. 236.
  • Пчелов Е. Князь Олег и его роль в формировании Древнерусского государства // Имена московской науки. Посвящается восьмидесятилетию А. И. Комиссаренко. — М., 2018. — С. 10-16.