Пятро Васільевіч Мятла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎У Сеціве: clean up з дапамогай AWB
Радок 50: Радок 50:
[[Катэгорыя:Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба]]

Версія ад 21:40, 29 снежня 2018

Пятро Васільевіч Мятла
Род дзейнасці грамадска-палітычны дзеяч
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння в. Кухцінцы Дзісенскага павета Віленскай губерні
Дата смерці 12 жніўня 1936(1936-08-12)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пятро Васільевіч МЯТЛА (1890, в. Кухцінцы Дзісенскага павета Віленскай губерні12 жніўня 1936) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1926.

Біяграфія

У 19061910 вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 19111912 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—1917 у арміі. Знаходзіўся сярод юнкераў Аляксееўскага ваеннага вучылішча, якія «выступілі супраць рэвалюцыі і паўстаўшага пралетарыяту». Быў арыштаваны і зняволены ў турму. З канца 1917 да 1921 настаўнічаў. З 1921 у Вільні.

У 19211922 працаваў бухгалтарам, загадчыкам аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальна-вызваленчых суполак і арганізацый, беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 г. быў выбраны дэпутатам польскага сейма ад беларускай нацыянальнай меншасці. Быў членам Беларускага пасольскага клуба.

Адзiн са стваральнiкаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Пасля яе разгрому 16 студзеня 1927 арыштаваны i прыгавораны польскiмi ўладамi да 12 гадоў турмы. У вынiку абмену палiтвязнямi з 1930 апынуўся ў Мінску. Працаваў у Камiсii па вывучэннi Заходняй Беларусi пры Прэзідыуме Беларускай акадэміі навук (яе старшыня 1932—1933), у ВСНГ БССР намеснікам начальніка планавання, начальнікам сектара кадраў.

1 верасня 1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай калегii АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая заменена 10 гадамi ППЛ. Зняволенне адбываў на будаўнiцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Памёр у лагеры. Рэабiлiтаваны 16 жніўня 1956 КДБ пры Савеце Мiнiстраў БССР.

У Сеціве

Зноскі

Літаратура