Пятро Васільевіч Мятла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба}}
{{палітык}}
{{цёзкі2|Мятла}}
{{цёзкі2|Мятла}}
'''Пятро Васільевіч Мятла''' ({{ДН|||1890}}, в. [[Вёска Кухцінцы|Кухцінцы]] [[Дзісненскі павет|Дзісенскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] — {{ДС|12|8|1936}}) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Член [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі]] з [[1926]].
'''Пятро Васільевіч Мятла''' ({{ДН|||1890}}, в. [[Вёска Кухцінцы|Кухцінцы]] [[Дзісненскі павет|Дзісенскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] — {{ДС|12|8|1936}}) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Член [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі]] з [[1926]].

Версія ад 22:38, 29 снежня 2018

Пятро Васільевіч Мятла
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1936(1936-08-12)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пятро Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы Дзісенскага павета Віленскай губерні — 12 жніўня 1936) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1926.

Біяграфія

У 19061910 вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 19111912 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—1917 у арміі. Знаходзіўся сярод юнкераў Аляксееўскага ваеннага вучылішча, якія «выступілі супраць рэвалюцыі і паўстаўшага пралетарыяту». Быў арыштаваны і зняволены ў турму. З канца 1917 да 1921 настаўнічаў. З 1921 у Вільні.

У 19211922 працаваў бухгалтарам, загадчыкам аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальна-вызваленчых суполак і арганізацый, беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 г. быў выбраны дэпутатам польскага сейма ад беларускай нацыянальнай меншасці. Быў членам Беларускага пасольскага клуба.

Адзін са стваральнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Пасля яе разгрому 16 студзеня 1927 арыштаваны і прыгавораны польскімі ўладамі да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1930 апынуўся ў Мінску. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Прэзідыуме Беларускай акадэміі навук (яе старшыня 1932—1933), у ВСНГ БССР намеснікам начальніка планавання, начальнікам сектара кадраў.

1 верасня 1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай калегіі АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая заменена 10 гадамі ППЛ. Зняволенне адбываў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Памёр у лагеры. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 КДБ пры Савеце Міністраў БССР.

Спасылкі

Зноскі

Літаратура