Тамара Віктараўна Габрусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50: Радок 50:
[[Катэгорыя:Архітэктары Беларусі]]
[[Катэгорыя:Архітэктары Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры]]
[[Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты архітэктуры]]

Версія ад 12:22, 1 студзеня 2019

Тамара Віктараўна Габрусь
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1945(1945-10-02) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктарка, гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца, гісторык
Навуковая сфера гісторыя архітэктуры[d][1], мастацтвазнаўства[1] і архітэктура[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2002) і кандыдат архітэктуры (1979)
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Тамара Віктараўна Га́брусь (нар. 2 кастрычніка 1945, Мінск) — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец. Кандыдат архітэктуры (1979), доктар мастацтвазнаўства (2002). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974, Саюза мастакоў Беларусі з 1999, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004[2].

Біяграфія

У 1968 скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. М. Вараксін, В. М. Волчак, Н. М. Макляцова, І. І. Боўт)[2].

У 19681970 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар інстытута «Белпрампраект». У 1969—1973 гадах у аспірантуры ІМЭФ АН БССР. У 19731974 гадах старэйшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР[2].

У 19741980 навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». У 19791980 гадах в. а. загадчыцы рэдакцыі культуры і мастацтва; з 1980 года старэйшы навуковы супрацоўнік, з 2003 вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ[2].

Член рэдкалегій часопісаў «Спадчына» і «Роднае слова». У 20032008 гадах член Рэспубліканскай мастацка-экспертнай рады па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь[2].

Творчасць

Асноўныя працы: праекты інжынерных карпусоў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у Мінску, Навагрудку, Брэсце (19681970, у аўтарскім калектыве); праекты кансервацыі палаца ў Ружанах і рэстаўрацыі музея-запаведніка «Радзіма Якуба Коласа» (19731974, у аўтарскім калектыве)[2].

Навуковая дзейнасць

Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока. Разам з Г. Галенчанкам увяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. з Нясвіжа. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў да відэафільмаў, зборнікаў вершаў[3].

Аўтар 3-х манаграфій і больш за 300 артыкулаў і раздзелаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах. Аўтарскія манаграфіі: «Страчаная спадчына», «Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока», «Ураджай», «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве». Сааўтар калектыўных навуковых выданняў: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (19841987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (19871988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (20052006). Аўтар і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў[2].

Публікавалася ў Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі, Украіне[2].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі (2005), Міністэрства інфармацыі Беларусі (2005), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005)[2].

Бібліяграфія

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Т. 1-7, 1979—1987 (у сааўтарстве)
  • Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1-7, 1987—1994 (у сааўтарстве)
  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. 1993 (у сааўтарстве)
  • Скарына і яго эпоха. 1990
  • Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 1998, 2000 (у сааўтарстве)
  • Мастацтва бачыць свет. Падручнік для сярэдняй школы. 2000
  • Страчаная спадчына. 1997, 2003 (у сааўтарстве, аўтар-укладальнік)
  • Саборы помняць усё: Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2007. — 167 с.: іл. ISBN 978-985-01-0714-5

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё ж з Габрусь Тамара Викторовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Габрусь Тамара Віктараўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура