Вялікая сініца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Апісанне: паўтор
Радок 22: Радок 22:


== Апісанне ==
== Апісанне ==
Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 22-25 см, маса каля 20 г. Апярэнне галавы, горла, валляка і падхвосця чорнае, на галаве з сінім адлівам; чорная блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела, шчокі белыя, верхняя частка спіны жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя са светлай папярочнай паласой, хвост амаль чорны з блакітным напыленнем. 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым або аліўкава-зялёным верхам. Еўрапейская група з жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя.
Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 22-25 см, маса каля 20 г. Апярэнне галавы, горла, валляка і падхвосця чорнае, на галаве з сінім адлівам; чорная блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела, верхняя частка спіны жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя са светлай папярочнай паласой, хвост амаль чорны з блакітным напыленнем. 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым або аліўкава-зялёным верхам. Еўрапейская група з жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя.


Голас — звонкае «пінь-пінь-чэржж». Песня громкая, звонкая «пілі-пілі-пілі… ін-ча-ін-ча».
Голас — звонкае «пінь-пінь-чэржж». Песня громкая, звонкая «пілі-пілі-пілі… ін-ча-ін-ча».

Версія ад 00:35, 12 студзеня 2019

Вялікая сініца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parus major Linnaeus, 1758

Падвіды
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561864
NCBI  9157
EOL  1051974
FW  368939

Вялі́кая сіні́ца[1] (Parus major) — птушка сямейства сініцавых атрада вераб’інападобных. Самы буйны і найбольш распаўсюджаны ў Беларусі від сініцавых.

Апісанне

Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 22-25 см, маса каля 20 г. Апярэнне галавы, горла, валляка і падхвосця чорнае, на галаве з сінім адлівам; чорная блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела, верхняя частка спіны жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя са светлай папярочнай паласой, хвост амаль чорны з блакітным напыленнем. 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым або аліўкава-зялёным верхам. Еўрапейская група з жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя.

Голас — звонкае «пінь-пінь-чэржж». Песня громкая, звонкая «пілі-пілі-пілі… ін-ча-ін-ча».

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Арэал ахоплівае Палеарктыку (акрамя поўначы і Гімалаяў), а таксама Інда-Малайскі рэгіён. На Беларусі звычайны і нават шматлікі аселы і качуючы ўзімку від.

У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узлесках, па берагах вадаёмаў. Трымаецца таксама культурных ландшафтаў. Гняздуецца ў гаях, парках, садах, у вербняках уздоўж рэк, у лісцевых і мяшаных лясах, населеных пунктах.

Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пераважна дробнымі насякомымі, іх лічынкамі і яйцамі, восенню і зімой часткова насеннем, на штучных кармушках ахвотна дзяўбе мяса і сала.

За невялікім выключэннем, размнажаецца з канца студзеня па верасень, робячы 2 кладкі за сезон. Гняздуе ў дуплах і пустэчах дрэў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання. Знешняя частка гнязда з няшчыльна ўкладзенага зялёнага моху з прымессю сухой травы (часам толькi мох). Унутраная частка — з касмыкоў воўны, валосся, шэрсці і пуху (часам з прымессю пёраў), добра пераплеценых паміж сабой. Унутраныя памеры залежаць ад прасторнасці месца, у якім знаходзіцца гняздо, дыяметр звычайна 5-6 см. Будуюць гняздо абедзьве птушкі 4-7 дзён.

Яйкі

Яйкі (звычайна 6-11) элiптычныя, часам асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, са слабым бляскам і дробнымі светла-чырвонымі плямкамі (часам зусім белыя). Памеры: 18 х 13,5 мм.

Наседжванне працягваецца 13-14 сутак. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 19-21 сут.

Падвіды

Адрозніваецца 31 падвiд[2], сярод іх:

  • P. m. major — большая частка еўрапейскага арэала, Малая Азія, Цэнтральная Азiя
  • P. m. newtoni — Брытанскія астравы;
  • P. m. excelsus — поўдзень Пірэнейскага п-ва;
  • P. m. corsus — Сардзінія і Корсіка;
  • P. m. aphrodite — поўдзень Грэцыі, Крыт, Кіпр, Балеары;
  • P. m. bokharensis — Забайкалле, Цэнтральная Азія;
  • P. m. wladiwostokensis — Далёкі Усход.

Зноскі

  1. Артыкул Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
  2. ptushki.org

Літаратура

Спасылкі