Казімір Свёнтак: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
| аўтограф = |
| аўтограф = |
||
| манаграма = |
| манаграма = |
||
| узнагароды = |
| узнагароды = |
||
{{!}} {{Камандор ордэна Ганаровага легіёна}} |
|||
{{!}}} |
|||
| Commons = Kazimierz Świątek |
| Commons = Kazimierz Świątek |
||
}} |
}} |
Версія ад 07:33, 14 студзеня 2019
Казімір Свёнтак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая царква | ||||||
Пераемнік | Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч | ||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая царква | ||||||
Пераемнік | біскуп Аляксандр Кашкевіч | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1914 |
||||||
Смерць |
21 ліпеня 2011 (96 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 8 красавіка 1939 | ||||||
Кардынал з | 26 лістапада 1994 | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак (21 кастрычніка 1914 — 21 ліпеня 2011, Пінск, Беларусь) — царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал. У 1994 годзе стаў першым беларускім кардыналам.
Біяграфія
Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Эстоніі, у г. Валга ў польскай шляхецкай сям'i. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію імя Тадэвуша Рэйтана. У 1933 годзе Казімір Свёнтак паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску, у красавіку 1939 быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў г. п. Пружаны.
У красавіку 1941 года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года Казімір Свёнтак зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 - пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У 1991 годзе стаў архібіскупам Мінска-Магілёўскі.
30.10.1994 Папа Ян Павел II надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Выпускнікі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Валкаўскім павеце (Ліфляндская губерня)
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Пінску
- Пахаваныя ў Пінску
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Вікіпедыя:Старонкі з выкарыстаннем параметра «подпіс» у шаблоне «Картка»
- Асобы
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Постаці беларускага каталіцтва
- Кардыналы