Генадзь Васілевіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Вікідадзеныя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 56: Радок 56:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяцi Генадзя Кiсялёва / Укл. Л. Кiсялёва, А. Фядута. – Мiнск: Лiмарыус, 2009.
* {{крыніцы/БП 1917-90|Кісялёў Генадзь}}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Кісялёў Генадзь}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Кісялёў Генадзь}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Кісялёў Генадзь}}

Версія ад 12:53, 19 студзеня 2019

Генадзь Васілевіч Кісялёў
Дата нараджэння 19 сакавіка 1931(1931-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 2008(2008-11-14) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык літаратуры, археограф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук і кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Вядомы як аўтар атрыбуцыі ананімных беларускіх паэм XIX стагоддзя Тарас на Парнасе і Энеіда навыварат
Член у
Прэміі
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР — 1990

Генадзь Васілевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна Маскоўская вобл. РСФСР — 14 лістапада 2008, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, архівіст і пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскага гісторыка-архіўны інстытут (1953) працаваў у архіўных установах ЛітССР. У 1956—1959 вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў двух дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.

Дзейнасць

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Даследаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыццё і творчасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.

Прызнанне

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

Выбраная бібліяграфія

  • Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 г. Мн., 1963.
  • 3 думай пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларускай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX ст. Мн., 1966.
  • Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
  • Пра паэтаў і вершы // Полымя. 1971. № 8.
  • «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. 1974. № 3.
  • Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1975. № 4.
  • Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Героі і музы. Мн., 1982.
  • Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988.
  • Разыскивается классик..: Историко-литературная дилогия. Мн., 1989.
  • Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1990.
  • Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. 1993. № 6.
  • Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. Мн., 1994.
  • Ян Баршчэўскі — спрэчкі біёграфаў // Полымя. 1995. № 11.
  • Сыракомля ці Дунін-Марцінкевіч? Невядомая беларуская паэма пра варшаўскія падзеі 1861 года // ЛіМ. 1996. 2, 9 жн.
  • Феномен Альгерда Абуховіча // Полымя. 2001. № 3.
  • Францішак Багушэвіч і паўстанне 1863 года // Роднае слова. 2001. № 3.
  • Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. Мн., 2003.
  • Выбранае / Генадзь Кісялёў; уклад., камент. Л. Кіялёвай, В. Чамярыцкага; прадм. М. Тычыны. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 575 с.

Зноскі

Літаратура

  • Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяцi Генадзя Кiсялёва / Укл. Л. Кiсялёва, А. Фядута. – Мiнск: Лiмарыус, 2009.
  • Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • 14 ноября в Минске на 78-м году жизни скончался историк, литературовед, писатель и археограф Геннадий Киселев // БелаПАН / Новости: Культура. 14 ліст. 2008, 12:32.
  • Памёр Генадзь Кісялёў // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 12:31.

Спасылкі